16.05.2024г. Урок інфармацыйнай культуры “Перыядычныя выданні для школьнікаў”

 Струмень інфармацыі, які пастаянна паступае і спажываны ўсімі намі, стаў для чалавека цывілізаванага не проста важны, а жыццёва неабходны. Напэўна, не знойдзецца чалавека, якога не цікавілі б навіны. Адных прыцягвае палітыка, іншых - адкрыццё ў галіне навукі і тэхнікі, камусьці цікава новае ў літаратуры і мастацтве, а камусьці - у чалавечым жыцці і прыродзе. Аб гэтых навінах паведамляе нам перыядычны друк ці, прасцей кажучы, газеты і часопісы. А чым зацікавіць дзяцей малодшага школьнага ўзросту? Правільна, каляровымі і цікавымі кнігамі і часопісамі. Каб даць інфармацыю аб даступнасці чытання перыёдыкі ў бібліятэцы і папоўніць веды хлопчыкаў і дзяўчынак аб перыядычных выданнях,пазнаёміць дзяцей з разнастайнымі часопісамі і газетамі 16 мая бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла для вучняў 1 класа мясцовай школы ўрок інфармацыйнай культуры “Перыядычныя выданні для школьнікаў”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем гарталі і разглядалі каляровыя часопісы, а потым па чарзе выконвалі практычнае заданне. Дзеці павінны былі прарэкламаваць часопіс, які ім больш за ўсіх спадабаўся, каб зацікавіць да чытання іншых. Трэба выхоўваць і павышаць ўстойлівую цікавасць да сістэматычнага чытання навучэнцаў шляхам чытання і кніг, і перыёдыкі.

15.05.2024г. Гадзіна адкрытай размовы “Цяпло сямейнага ачага”

  15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сямі. Сямя - самае дарагое, самае галоўнае, што ёсць у жыцці кожнага чалавека. Сямя - гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, з каго бярэм прыклад, пра каго клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця. Менавіта ў сям’і мы вучымся любові, адказнасці, клопату і павазе. У дзень свята ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” прайшла гадзіна адкрытай размовы“Цяпло сямейнага ачага”; для ўдзельнікаў аматарсказа аб’яднання “Ладачкі”. Госці вялі размову аб сямейных каштоўнасцях і захаванні добрых традыцый, якія аб’ядноўваюць родных і блізкіх. Чыталі вершы аб сям’і, успомнілі прыказкі і прымаўкі аб значнасці сям’і і ўдзельнічалі ў віктарыне. У ходзе выканання заданняў, удзельнікі праявілі знаходлівасць і кемлівасць у конкурсах: “Скончы прыказку”, “Любімыя кнігі сям’і”.

 

15.05.2024г. Прагляд дакументальнай кінастужкі "Перазвон"

 15 мая ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў прагляд дакументальнай кінастужкі "Перазвон" у рамках дзяржпраекта "Генацыд беларускага народа" і да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вучні старэйшых класаў, што прыйшлі на прагляд, змаглі пазнаёміцца з матэрыяламі выставы-экспазіцыі "Салют Перамогі будуць чуць пакаленні". Бібліятэкар прапанавала  сваім чытачам пачытаць цікавыя кнігі пра вайну. Вельмі важна сёння моладзі ведаць праўду, якой цаной быў заваяваны мір, праз што прыйшлося прайсці нашаму беларускаму народу, каб у дзяцей было шчаслівае дзяцінства. А каб ўсе гэта ведаць і помніць трэба гаварыць, паказваць, распытваць ў тых, хто прайшоў праз гады ваеннага ліхалецця і любой цаной берагчы Мір!

15.05.2024г. Викторина «Вместе дружная семья»

15 мая - Международный день семьи. Отмечается ежегодно, начиная с 1993 года.  День семьи позволяет еще раз задуматься о важности семьи в нашей жизни и проявить внимание к близким людям. Ведь без них наша жизнь была бы пустой и безрадостной. Семья нужна каждому человеку. Именно в семье мы учимся любви, ответственности, заботе и уважению. Семья- это близкие и родные люди, те, кого мы любим, с кого берем пример, о ком заботимся, кому желаем добра и счастья.  Для учащихся 7 класса Большеберестовицкой средней школы имени С.О.Притыцкого прошла викторина «Вместе дружная семья». В ходе мероприятия дети говорили о важности семьи для каждого человека, о важности заботы о близких и родных людях, участвовали в конкурсе «Народная мудрость гласит», ответили на вопросы викторины «Кто это?», «Без чего дом не бывает?», прослушали притчу о счастье в доме. В читальном зале была организована выставка «Мир в семье, семья в мире».

15.05.2024г. Выставка-фотоальбом "В кругу семьи рождается душа"

15 мая в  филиале "Малоберастовицкая интэгрированная сельская билиотека" ко Дню семьи была организована выставка-фотоальбом "В  кругу семьи рождается душа". Большой интерес она вызвала у старшеклассников, ведь именно они в скором времени станут родителями и правильное воспитание в семье, взаимопонимание между родителями и детьми это очень важные качества о которых они должны знать. Именно в семье формируются лучшие качества гражданина, патриота своей страны!

15.05.24 г. Біблія-глобус “Сямейныя традыцыі розных краін”

 15 мая 2024 года ў Беларусі адзначаецца Дзень сям’і. Важную ролю ў працэсе маральнага і духоўнага выхавання сям’і, яе ўмацавання мае кніга і бібліятэка. “Сямейныя традыцыі розных краін” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню сям’і, на якое запрасілі ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй заснавання Міжнароднага дня сям’і, традыцыях і звычаях яго святкавання. Маладыя людзі з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах, гульнях, шмат жартавалі і спявалі песні аб каханні, сям’і і вернасці.

15.05.2024г. Квиз-игра «Растим патриотов: духовность, знания, традиции»

15 мая в филиале "Пархимовская интегрированная сельская библиотека", совместно с филиалом по культурно-досуговой деятельности прошла квиз-игра «Растим патриотов: духовность, знания, традиции» посвящённая главным символам нашей страны. На каждой станции ребята проходили интересные испытания, отвечали на вопросы о  Беларуси, собирали  пазлы главных символов нашей страны. Среди флагов других стран искали флаг Беларуси и другие задания. В конце игры все участники спели гимн Республики Беларусь.

15.05.2024г. Інфармацыя + «Правы сям’і»

15 мая ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» для школьнікаў старэйшых класаў прайшла інфармацыя + «Правы сямі». Усе мы ведаем, якое  вялікае значэнне сямі ў жыцці кожнага чалавека, грамадства і дзяржавы. Менавіта сямя для кожнага чалавека - невычэрпная крыніца любові, адданасці і падтрымкі. Падчас мерапрыемства прагучалі адказы на такія пытанні як: што значыць сямя ў жыцці кожнага чалавека, якія функцыі выконвае сямя, якія існуюць абавязкі ў членаў сямі і як зрабіць так, каб сямя была моцнай і дружнай.

11.05.2024г. Урок патрыятызму "Сцяг, герб, гімн - Дзяржаўныя святыні"

  Да Дня Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў урок патрыятызму "Сцяг, герб, гімн - Дзяржаўныя святыні". На ім прысутнічалі вучні 11 класа, якія з гонарам і павагай ставяцца да Дзяржаўных сімвалаў сваей краіны, добра ведаюць гісторыю іх узнікнення і з упэўненасцю могуць растлумачыць значэнне кожнага сімвала, колеру на ім і г.д. Гэта выявілася падчас гутаркі з вучнямі.  І гэта вельмі важна! Каб не толькі моладзь, але  ўсе жыхары ад мала да вяліка ведалі і ганарыліся Дзяржаўнымі сімваламі сваёй краіны! Мы - беларусы! Мы ганарымся сваёю краінай! Закончылася мерапрыемства гімнам Рэспублікі Беларусь, які праспявалі  разам.