На базе бібліятэк Бераставіцкага раёна працуе 5 аматарскіх аб’яднанняў для пажылых людзей:
“Дзіва” (філіял “Пагранічная сельская бібліятэка”)
Поговорим по душам” (філіял “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”)
“Сустрэча” (філіял “Алекшыцкая сельская бібліятэка)
"Ладачкі" (філіял "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка")
"Вяскоўцы" (філіял "Старадварэцкая сельская бібліятэка")

2023 год

08.09.2023г. Свята ўраджаю “Вітамінаў шмат не бывае”

  У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося свята ўраджаю “ Вітамінаў шмат не бывае” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. У гэты дзень наведвальнікаў бібліятэкі радавалі рознакаляровыя гародніна і садавіна, прыгожыя  букеты з пшаніцы і калінавых галінак.Усё гэта хараство можна было ўбачыць на выставе-дэгустацыі “Мы сабралі ўраджай”. Бібліятэкар расказала пра традыцыі беларускага народа пры зборы ўраджаю. Аповед быў насычаны  беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, песнямі, жартамі і загадкамі.




У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Ладачкі” на гадзіну здароўя “Рух-жыццё”. Удзельнікі з карысцю правялі свой вольны час, паўдзельнічалі ў цікавых конкурсах на тэму здаровага ладу жыцця. Прысутныя згадзіліся, што рух і здароўе звязаны паміж сабой, таму для ўмацавання свайго здароўя неабходна весці актыўны лад жыцця, рабіць зарадку, хадзіць, бегаць, рухацца.




10.08.2023г. Заседание любительского объединения "Поговорим по душам".

  10 августа в филиале "Малоберестовицкая интегрированная сельская библиотека" прошло очередное заседание любительского объединения "Поговорим по душам". Кулинарные шедевры. Темой мероприятия были кулинарные шедевры "Я - хозяйка на все 100!". Библиотекарь подготовила книжную выставку и познакомила с литературой по кулинарии. В свою очередь участники поделились рецептами своих кулинарных шедевров. А в качестве бонуса библиотекарь организовала экскурсию в школьный музей "ВЫТОКИ", которую провел директор школы Панкевич П. Н. Очень интересно и познавательно прошла экскурсия... Были и интригующие вопросы... Все остались под впечатлением от увиденного и услышанного и ещё долго обсуждали эту незабываемую экскурсию.  








28.07.2023г. Гутарка-дыялог “Рэцэпты супраць старэння”

  28 ліпеня ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”прайшла гутарка-дыялог “Рэцэпты супраць старэння”, для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Пад час сустрэчы ўдзельнікі даведаліся, што рэцэптаў супраць старэння вельмі шмат. З імі можна было пазнаёміцца ў бібліятэцы, гартаючы кнігі і часопісы аб здаровым ладзе жыцця, аб вегетарыянскім харчаванні, пра значэнне сну, недапушчальнасці ператамлення. Галоўныя ж рэцэпты супраць старэння – займацца любімай справай, любіць сябе і радавацца жыццю!


23.07.2023г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”. На мерапрыемства быў запрошаны настаяцель храма Прападобнай Еўфрасінні Полацкай пратаірэй Сергій. Удзельніцы аб’яднання і іх госці дзяліліся шчырымі парадамі як захаваць маладосць на доўгія годы. Кожны з удзельнікаў меў магчымасць выказаць сваю думку на гэтую тэму. Задача кожнага чалавека - захаваць і прымножыць сваё здароўе. Чалавек актыўны, поўны сіл і планаў на будучыню, калі ён пачуваецца здаровым. Трэба адзначыць, што ўсе прышлі да аднаго выніку: быць здаровым і заставацца маладым - значыць займацца фізічнымі практыкаваннямі, выконваць гігіенічныя нормы, правільна харчавацца, змагацца са шкоднымі звычкамі, весці актыўны лад жыцця. І хоць жыццё нас не вельмі песціць, але добры настрой заўсёды павінен быць з намі, у незалежнасці ад узросту.


15.07.2023г. Пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Пагаворым па шчырасці"

У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Пагаворым па шчырасці". На гэты раз бібліяноч  "Чакае ў госці нас бібліятэка" паклікала да сябе яе ўдзельнікаў каб весела пабавіць вольны час. Праграма бібліяночы ўключыла ў сябе: экскурсію па бібліятэцы "Кніжная хата, альбо бібліятэка без межаў", літаратурны рэлакс "Добрая кніжка: твой сябра назаўжды", квест-гульню "Па дарогах прыгод", выставу-падарожжа "З гісторыі бібліятэкі", літаратурныя чытанні "Я страной своей горжусь, её имя - Беларусь!", працавала бібліякафэ" Салодкі настрой" і арганізавана фотазона - "Люблю сваю бібліятэку". Час прайшоў весела і хутка. Удзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці, хвілінкі шчасця і радасці ад мерапрыемства.














23.06.2023г. Акцыя “Я памятаю! Я ганаруся!”

Напярэдадні Дня Незалежнасці бібліятэкар бібліёбуса правяла акцыю “Я памятаю! Я ганаруся!”. Бібліятэкар расказала, што галоўнае свята краіны ўвасабляе ў сабе шматвяковую гісторыю барацьбы беларусаў за свабоду, за права жыць на роднай зямлі. Уручаючы віншавальныя паштоўкі  пажадала кожнаму чытачу маршрута № 2 моцнага здароўя, міру, шчасця і дабабыту. 














16.06.2023г. Віктарына “Кінамарафон”

16 чэрвеня ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Ладачкі”, каб паўдзельнічаць у віктарыне “Кінамарафон”. Прысутныя здзейснілі падарожжа ў гісторыю ўзнікнення кінаматографа, даведаліся, як ствараліся фільмы, хто ўдзельнічаў у іх пастаноўцы. Весела і пазнавальна госці правялі час у бібліятэцы. 



 

Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў рамках мабільнага франтавога лекторыя бібліятэкарам бібіобуса для жыхароў вёскі Жорнаўка была праведзена прэзентацыя кніжнай выставы “Боль памяці”. Экспазіцыя ўключыла такія кнігі як “Генацыд беларускага народа”, “Сестры Хатыні. Гродзеншчына”, кнігі серыі “Беларусь. Трагедыя і праўда памяці”, якія адлюстроўваюць гісторыю канцэнтрацыйных лагераў у розных кутках нашай шматпакутнай зямлі: “Трастянец”, “Азарычы”, “Масюкоўшчына” і іншыя выданні. Жыхары аддалённай вёскі з цікавасцю азнаёміліся з гэтымі выданнямі.


16.06.2023г. Пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Пагаворым па шчырасці"

   16 чэрвеня ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Пагаворым па шчырасці". Літаратурны MIKS "Чытаем, гуляем - з карысцю адпачываем" сабраў яго ўзельнікаў, каб у чарговы раз весела бавіць вольны час. З задавальненнем усе удзельнічалі ў гульнях і конкурсах, спявалі вяселыя песні  за кубачкам гарачай гарбаты.





14.06.2023г. Встреча участниц любительского объединения" Вяскоўцы "

  Женщины - всегда прекрасны! И они любят окружать  себя красотой. Наверное, поэтому  женщины и цветы - неотделимы. Если у представительницы прекрасной половины человечества есть хоть клочок земли- она непременно устроит там цветочный оазис. Все, что связано с цветущими растениями- посадка, уход, защита от вредителей и стало темой встречи участниц любительского объединения" Вяскоўцы " -  коллекция идей "Яркая радуга на клумбе", которое действует при филиале «Стародворецкая сельская библиотека».

 



07.05.2023г. Заседание любительского объединения "Вяскоўцы"

    7 мая в Стародворецкой библиотеке  состоялось заседание любительского объединения "Вяскоўцы"- музыкальная страница "Эти песни спеты на войне". Знаменитые на весь мир песни "Катюша", "Землянка", "Священная  война "... Все они написаны в годы войны. Необычайно интересны моменты и история их написания- как рождались тексты, писалась музыка. С удовольствием женщины прослушали записи и, конечно, сами подпевали.





03.05.2023г.-05.05.2023г. Акцыя "Стужка Перамогі"

З 3 мая па 5 мая па маршрутах бібліобуса раённай бібліятэкі ім. В.М.Кавалеўскага стартавала акцыя "Стужка Перамогі". Чытачы бібліобуса атрымаюць віншавальную паштоўку і стужку Перамогі з пажаданнямі даўгалецця і мірнага неба над галавой.













22.04.2023г. Заседание любительского объединения "Поговорим по душам".

     22 апреля в филиале "Малоберестовицкая интегрированная сельская библиотека" прошло заседание любительского объединения "Поговорим по душам". Чайная вечеринка "Аромат пасхального кулича" собрала участников, чтобы весело провести время. Собравшиеся вспомнили традиции белорусов во время празднования светлого праздника Воскресения Христова, пропели песни, частушки и прочли пасхальные стихи. Заседание прошло весело за кружечкой ароматного чая с куличом и другими сладостями.




20.04.2023г. Вечар-сустрэча “ Пасху сустракаем – гасцей частуем”


         20 красавіка ў Старадварэцкай бібліятэцы адбыўся вечар-сустрэча “ Пасху сустракаем – гасцей частуем” для удзельніц аматарскага аб’яднання “ Вяскоўцы”. Жанчыны ўзгадалі гісторыю свята, падзяліліся рэцэптамі, адказалі на пытанні жартоўнай віктарыны і сардэчна пагутарылі.Сустрэча атрымалася вельмі цёплай і кранальнай.







20.04.2023г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”.

   20 красавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”. Пад час мерапрыемства жанчыны дзяліліяся сваімі карыснымі парадамі, прапаноўвалі прадэгуставаць свае нарыхтоўкі, каб падцвердзіць свае словы на справе. Жанчыны сцвярджаюць, што вясна - гэта гарачая пара для дачнікаў, садаводаў і агароднікаў. Трэба зрабіць усё своечасова. Як выявілася, існуе мноства хітрасцяў, якімі карыстаюцца нашы гаспадыні.




 










07.04.2023г. Час веселья "У нас нет плохого настроения"

7 апреля в филиале "Массолянская интегрированная сельская библиотека" прошёл час веселья "У нас нет плохого настроения", для участников любительского объединения "Ладушки". С большим интересом пожилые люди приняли активное участие в весёлых конкурсах и розыгрышах. Библиотекарь пожелала всем, как можно чаще смеяться не только в этот день, но и во все остальные дни тоже. Ведь смех благотворно влияет на физическое состояние человека, снимает напряжение, продлевает жизнь.



31.03.2023г. Открытый диалог "Россия и Беларусь - наш общий дом"

31 марта в Берестовицкой районной библиотеке имени О. М. Ковалевского прошел открытый диалог "Россия и Беларусь - наш общий дом", посвященный Дню единения народов Беларуси и России. 









12.03.2023г. Сустрэча з настаяцелем храма “Патаемнае жыццё душы”

14 сакавіка ва ўсіх епархіях Рускай Праваслаўнай Царквы адзначаюць Дзень праваслаўнай кнігі. Па добрай традыцыі з гэтай нагоды 12 сакавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла сустрэча настаяцеля храма Прападобнай Еўфрасінні Полацкай пратаірэя Сергія з прыхажанамі. Падчас сустрэчы былі закрануты не толькі пытанні духоўна-маральнага жыцця, праваслаўнай літаратуры, гісторыі,  але і пытанні паўсядзённага жыцця, на якія з ахвотай адказваў старшыня Пагранічнага сельскага выканаўчага камітэта Козел І. І.

11.03.2023г. Час прыемных сустрэч “Горячим чаем угощаем”

 11 сакавіка ў філіяле “Малабераставіцкая сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці”. Час прыемных сустрэч “Горячим чаем угощаем” сабраў сваіх чытачоў, каб цікава і з карысцю правесці вольны час. За кубачкам гарачай гарбаты з задавальненнем і цікавасцю ўсе ўдзельнічалі ў конкурсах і гульнях, спявалі вясёлыя песні. Пераможцы атрымалі падарункі і апладысменты ад сваіх таварышаў.




09.03.2023г. Вечар-віншаванне “Вясна, каханне, прыгажосць”

9 сакавіка ў філіяле “Старадварэцкая сельская бібліятэка” адбыўся вечар-віншаванне “Вясна. Каханне. Прыгажосць” з удзелам жанчын аматарскага аб’яднання “Вяскоўцы”. Вершы, віншаванні, песні былі прысвечаны жанчыне!













09.03.2023г. Паэтычнае бюро “Пра вясну, каханне і прыгажосць”

9 сакавіка ў філіяле “Масалянская інтэграваная бібліятэка” прайшла сустрэча ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Паэтычнае бюро “Пра вясну, каханне і прыгажосць” прысвечана Міжнароднаму жаночаму дню.Усе разам спявалі песні, чыталі вершы, удзельнічалі ў конкурсах.






25.02.2023г. Бібліятэчная сустрэча “Размова пра жыццё”

 25 лютага ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла бібліятэчная сустрэча “Размова пра жыццё”. Бібліятэкар падрыхтавала шэраг пытанняў для ўдзельніц аматарскага аб’яднання “ДИВО”, якія датычылі ўзаемаадносін, здароўя, добрага настрою. Жанчыны прыгадвалі прыказкі і прымаўкі на жыццёвыя тэмы, дзяліліся ўспамінамі, прымалі ўдзел у конкурсах, чыталі вершы.


17.02.2023г. Час успамінаў “У маёй вёсцы – мой лёс”

 17 лютага ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання прайшоў час успамінаў “У маёй вёсцы – мой лёс”. Бібліятэкар арганізавала выставу “Гісторыя малой радзімы”, дзякуючы якой прысутныя мелі магчымасць пашырыць свае веды аб уладальніках маёнтка Кватары, гісторыі ўзнікнення назваў вёсак нашай мясцовасці, аб знакамітых асобах у гісторыі малой радзімы. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі паведамілі свае гісторыі, якія звязалі іх лёс з кватарскай зямлёй. Усе актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных конкурсах і гульнях. Вечар атрымаўся проста цудоўны!









10.02.2023г. Літаратурна-музычная гасцёўня “Песні кахання”

 У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Песні кахання” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Калі б мы задаліся мэтай прачытаць усё, што напісана пра каханне, нам не хапіла б і ўсяго жыцця. Таму ў гэты дзень мы яшчэ раз толькі дакрануліся да тэмы кахання ў паэзіі, яшчэ раз пагаварылі пра гэта вялікае і таемнае пачуццё. На сустрэчы прагучалі вершы Сяргея Ясеніна, Аляксандра Блока, Ганны Ахматавай, Роберта Раждзественскага і іншых паэтаў. Але хто сказаў больш і лепш пра каханне, чым Аляксандр Сяргеевіч Пушкін. Кожны яго верш - гэта шэдэўр любоўнай лірыкі. У перапынках паміж радкоў гучала лёгкая рамантычная музыка, слухалі песні вядомых кампазітараў і выканаўцаў пра каханне.


19.01.2023г. Краязнаўчая гадзіна “Святы і абрады нашых продкаў”

 19 студзеня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” дарослыя наведвальнікі бібліятэкі былі запрошаны на краязнаўчую гадзіну “Святы і абрады нашых продкаў”. Мэтай мерапрыемства было прыгадаць і падзяліцца сваімі ўспамінамі пра абрады і традыцыі, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне ў іх семьях. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з традыцыяй прыгатавання і ужывання чая. Падчас святочнага чаявання гучалі прыказкі, прымаўкі, загадкі і песні. 


15.01.2023г. Бібліятэчная вечарына “Под сиянием Рождественской звезды”

У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла бібліятэчная вечарына “Под сиянием Рождественской звезды” для людзей пажылога ўзросту. Падчас тэматычнага мерапрыемства гучалі віншаванні, калядкі, песні і вершы. У цёплай абстаноўцы ўдзельніцы мерапрыемства дзяліліся сваімі ўспамінамі святкавання Новага года, Ражства Хрыстова, калядавяння. 



13.01.2023г. Свята «Калядныя сустрэчы»

13 студзеня бібліятэкар філіяла “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” паклікала на свята «Калядныя сустрэчы» людзей сталага ўзросту ў рамках рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы». Падчас свята госці з задавальненнем успомнілі гісторыю ўзнікнення свята «Стары Новы год», паўдзельнічалі ў вясёлай віктарыне, паспявалі старыя народныя песні. У канцы мерапрыемства была арганізавана калядная фотасесія. 

















13.01.2023г. Вячоркі “Самаварныя пацехі"

 У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Ад ўсёй душы” у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” былі арганізаваныя чайныя вячоркі “Самаварныя пацехі” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. На мерапрыемства была запрошана намеснік па ідыялагічнай рабоце “РУСП Масаляны” Навакоўская Юлія Віктараўна. Ад мясцовай улады для пажылых людзей сельскай мясцовасці прагучалі цёплыя віншаванні і пажаданні самага найлепшага. Затым жанчыны весела правялі вольны час. Паслухалі цікавыя гісторыі, адкуль паявіліся першыя самавары, адгадвалі загадкі, спявалі частушкі, песні.



13.01.2023г. Калядныя сустрэчы “Свята пажаданняў і надзей”

 У рамках рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы” 13 студзеня у філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі калядныя сустрэчы “Свята пажаданняў і надзей” з удзелам аматарскага аб’яднання для дарослых “Кватараначка”. Пачалося святочнае мерапрыемства з віншаванняў і пажаданняў ад старшыні сельскага Савета Івана Іванавіча Козела. Падчас мерапрыемства за салодкім сталом прысутныя ўспомнілі аб традыцыях святкавання каляд, падзяліліся цікавымі гісторыямі са свайго жыцця. З вялікім задавальненнем і цікаўнасцю жанчыны ўдзельнічалі ў калядных гаданнях, гульнях, конкурсах і інсцэніроўках. Удзельнікі свята жартавалі, спявалі песні, танцавалі. Сустрэча аднавяскоўцаў прайшла ў надзвычай цёплай атмасферы.


11.01.2023г. Вячоркі “А ў нас Калядачкі”

 11 студзеня ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Вяскоўцы” сабраліся на вячоркі “А ў нас Калядачкі”. Прыгадалі калядкі, калядныя песні, паслухалі новыя. І, канешне ж, пачаставаліся святочным печывам.


















2022 год

15.10.22г. Кніжная выстава “Светлый образ мамы моей”

Да Дня маці ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” была арганізавана святочная кніжная выстава “Светлый образ мамы моей”. Да ўвагі чытачоў была прадстаўлена літаратура пра самых прыгожых і самых каханых жанчын, якія завуцца мамамі. Таксама ў гэты дзень філіял прыняў актыўны ўдзел у правядзенні святочнага сумеснага канцэрта, прысвечанага Дню пажылых людзей і Дню маці, які адбыўся ў будынку мясцовага Дома культуры.


14.10.22г. Паштоўка – віншаванне “Усё цёплае – ад сонца, усё добрае – ад маці ”

Мама! Матулечка! Самы дарагі і любы чалавек на Зямлі! Менавіта да Дня маці ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”  прайшла паштоўка-віншаванне “Усё цёплае – ад сонца, усё добрае – ад маці”. Падчас мерапрыемства прысутныя жанчыны-маці атрымалі самыя шчырыя і цёплыя віншаванні і пажаданні. З вялікай цікаўнасцю жанчыны ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах. Свята прайшло весела. Усім моцнага здароўя і добрага настрою!

13.10.2022г. Гадзіна шчырасці “Я пра маму раскажу”

У філіяле Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” да Дня Маці прайшла гадзіна шчырасці “Я пра маму раскажу” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Мама - самы дарагі і блізкі для кожнага з нас чалавек. Немагчыма пераацаніць ролю маці ў жыцці чалавека. Падчас мерапрыемства ішла гаворка аб самых добрых, прыгожых і пяшчотных нашых мамах. Кожны пачуў ласкавыя словы, падзяку і віншаванне ў гэты вечар. А затым атрымалі салодкія пачастункі і весела разам правялі гадзіну шчырасці.




   Традыцыйна ў пачатку кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень  пажылых людзей. У нашай краіне  гэта свята афіцыйна ўступіла у сілу ў 1992 годдзе. Дзень пажылых людзей — гэта даніна павагі да старэйшага пакалення, перад якім мы ў неаплатным даўгу, але ў нашых сілах зрабіць іх жыццё лепшым, напоўніць яго цяплом і святлом.
   У гэты дзень для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання сталых людзей “Паклічу сяброў” бібліятэкарамі была арганізавана пазнавальна-забаўляльная праграма “Как молоды мы были” у рамках абласной дэкады "Залаты ўзрост". Вядучыя адкрылі мерапрыемства вершамі, цёпла павіншаваўшы гасцей са святам веры, мудрасці і дабра. За кубкам гарачай гарбаты ўдзельнікі аматарскага аб'яднання выконвалі душэўныя песні сваёй маладосці и чыталі вершы. Актыўна і з запалам удзельнічалі ў віктарынах і конкурсах. Бібліятэкары падарылі гасцям прыемныя хвіліны адпачынку, прынеслі ў іх жыццё зарад вясёласці і бадзёрасці. На мерапрыемстве прысутнічала старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Алена Сілкова, якая таксама сардэчна павіншавала прысутных з Днем пажылых людзей, пажадала ім моцнага здароўя і даўгалецця.

01.10.2022г. Вечар-сустрэча “Мудрась заўсёды ў пашане”

1 кастрычніка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”  прайшоў вечар-сустрэча “Мудрась заўсёды ў пашане”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар нагадала прысутным гісторыю ўзнікнення свята. Вечар прайшоў вельмі весела і цікава. Прысутныя расказвалі неверагодныя гісторыі з жыцця сваіх сямей. Кожны чалавек багаты сваімі справамі, сваімі дзецьмі і ўнукамі, сваімі гадамі і любоўю. З вялікім задавальненнем жанчыны ўспомнілі і праспявалі песні былых гадоў. Цудоўнага ўсім настрою і моцнага здароўя на доўгія гады!





15.01.2022г. Калядныя сустрэчы «Гадзіна вясёлых задум»

Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" запрасіла ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання «Агеньчык» на калядныя сустрэчы «Гадзіна вясёлых задум». Падчас мерапрыемства пажылыя людзі акунуліся ў казачную атмасферу свята «Стары Новы год», дзе з энтузіязмам успаміналі старыя народныя традыцыі і змаглі весела правесці свой вольны час.





14.01.2022г. Экскурсія ў мінулае “Калядныя святы”

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла экскурсія ў мінулае “Калядныя святы”. Гасцямі свята сталі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Падчас мерапрыемства вялася гаворка пра святкаванне Старага Новага года, Ражства, традыцыях святога Васіля і Шчадраца. Кожны з прысутных змог паўдзельнічаць у навагодніх конкурсах і, нават, паваражыць.


13.01.2022г. Бібліятэчная сустрэча “На горах покататься, в блинах поваляться”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла бібліятэчная сустрэча “На горах покататься, в блинах поваляться” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “ДИВО”. Падчас мерапрыемства ішла гутарка пра святкаванне Старога Новага года, Ражства, традыцыях і звычаях. Кожны з прысутных змог паўдзельнічаць у конкурсах, прыдумаць пажаданне на бягучы год. Сустрэча прайшла ў вясёлай абстаноўцы, гучалі жарты, песні.

08.01.2022г. Свята "Каляда"

Бібліятэкар  філіяла "Старадварэцкая сельская бібліятэка" правяла свята "Каляда  у Варанах". Удзельніцы клуба "Вяскоўцы"павіншавалі жыхароў вескі Вараны. Падчас мерапрыемства гучалі калядныя песні, вершы, гульні , віншаванні. 





06.01.2022г. Калядныя сустрэчы “Смехом, шуткой, без забот мы встречаем Новый год”

Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбыліся калядныя сустрэчы “Смехом, шуткой, без забот мы встречаем Новый год”. Наведвальнікі даведаліся пра свята Каляды, яго гісторыю і трыдыцыі, з задавальненнем размаўлялі, весяліліся, прымалі актыўны ўдзел у розных гульнях і конкурсах. Успомнілі гісторыю навагодніх святаў, дзяліліся сваімі звесткамі, пачутымі ад продкаў пра традыцыі святкавання.


26.02.2022г. Выстава-знаёмства“Новае ў перыёдыцы”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася выстава-знаёмства “Новае ў перыёдыцы”, прысвечаная папулярызацыі часопісаў і газет. Роля перыядычнага друку ў жыцці грамадства вялікая. Газеты і часопісы нясуць чытачам аператыўную інфармацыю пра ўсё, што адбываецца вакол, асвятляюць найбольш цікавыя падзеі, факты, звесткі, адказваюць на пытанні, якія нас цікавяць. Кожны выказаў сваё суб'ектыўнае меркаванне аб перавазе ў чытанні перыёдыкі, распавёў аб самым цікавым, прачытаным нядаўна.


03.02.2022г. Вечар-дыялог "Абмяркуем кнігу за кубачкам гарбаты"


У філіяле "Старадварэцкай сельскай бібліятэцы"для ўдзельнікаў  клуба "Вяскоўцы" прайшоў вечар-дыялог "Абмяркуем кнігу за кубачкам гарбаты".  Духмяная гарбата з самаробным печывам сагрэла ў марозны дзень і паспрыяла размове. Кнігу Галіны Вішнеўскай "Галина. История жизни" абралі самі чытачы. Вельмі кранула яна сваей яскравасцю і праўдзівасцю.




16.03.2022г. Кніжная выстава “Творчае жыццё нашых ветэранаў”

 Вялікім здабыткам раённай бібліятэкі з’яўляюцца літаратурныя творы сталых жыхароў Бераставіччыны. Падчас урачыстага сходу, прысвечанага 35-годдзю Бераставіцкай раённай арганізацыі “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, працавала кніжная выстава “Творчае жыццё нашых ветэранаў”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі. Выстава прапанавала ўдзельнікам святочнай сустрэчы пазнаёміцца з вершамі, апавяданнямі, краязнаўчымі работамі і нарысамі нашых знакамітых бераставічан-ветэранаў. Гэта Мікалай Пацэнка, Мікалай Зданчук, Канстанцін Богуш, Галіна Румак, Марына Дзегцярова, Ала Лагада, Канстанцін Станкевіч, Сяргей Габрусевіч, Святлана Пракопік і інш. На працягу многіх гадоў выданнем зборнікаў твораў нашых аўтараў займаецца аддзел маркетынгу Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага.

11.03.2022г. Святочны канцэрт “Вясновы букет”

 11 сакавіка бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" запрасіла ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання “Агеньчык” на святочны канцэрт “Вясновы букет”, падрыхтаваны сумеснымі намаганнямі бібліятэкі і філіялаў па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Канюхі і Малая Бераставіца. Падчас мерапрыемства пажылыя людзі розных аграгарадкоў пазнаёміліся і актыўна правялі свій вольны час.






06.03.2022г. Літаратурна – музычны вечар “Светлы месяц сакавік”

6 сакавіка ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў літаратурна-музычны вечар “Светлы месяц сакавік” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Перад святочным днём 8 Сакавіка ад  бібліятэкара ў адрас жанчын гучалі вершы і музычныя віншаванні. Таксама прысутныя пазнаёміліся ў бібліятэцы з выставай-віншаваннем “Няхай сонца свеціць для мамы!” 




27.04.22г. Пасяджэнне клуба “Сэрца маці – выток дабрыні”

27 красавіка ў філіяле "Старадварэцкая сельская бібліятэка" сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Вяскоўцы” на чарговае пасяджэнне. Тэма сустрэчы: “Сэрца маці – выток дабрыні”. Цікавыя звесткі з доляй гумару, вершы і ўласныя гісторыі  ўзнялі настрой жанчынам.








26.04.2022г. День информации "Колокола Чернобыля"

В Берестовицкой районной библиотеке имени О.М. Ковалевского состоялось мероприятие «Вечное эхо Чернобыля», участниками которого стали посетители отделения дневного пребывания для инвалидов и отделения дневного пребывания для граждан пожилого возраста Территориального центра социального обслуживания населения. В рамках встречи, посвященной 36-й годовщине аварии на Чернобыльской атомной электростанции, сотрудники районной библиотеки рассказали участникам мероприятия о Чернобыльской катастрофе и ее последствиях. 



01.04.2022г. Актуальнае паведамленне “Беларусь і Расія. Сугучнасць мінулага і будучыні”, прысвечанае Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, на пасяджэнні аматарскага аб’яднання сталых людзей “Паклічу сяброў” .

 У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылася сустрэча ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання сталых людзей “Паклічу сяброў” і была прысвечана Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Спачатку перад прысутнымі выступіла супрацоўнік бібліятэкі з актуальным інфармацыйным паведамленнем “Беларусь і Расія. Сугучнасць мінулага і будучыні”, падчас якога расказала аб гісторыі станаўлення гэтага знамянальнага дня, аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў розных сферах дзейнасці. Прадоўжыла пасяджэнне старшыня раённага савета ветэранаў А.І.Сілкова. Яна звярнула ўвагу ўдзельнікаў сустрэчы на тое, што гісторыя беларускага і рускага народаў цесна звязана са старажытных часоў. Многа выпрабаванняў яны прайшлі разам, асабліва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сваімі жыццёвымі гісторыямі падзяліліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання У.Сізоў і А.Маржэвіч, ураджэнцы Расіі. Яны расказалі прысутным аб тым, як Беларусь стала для іх другой Радзімай. У канцы сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла  гасцей з кніжнай выставай “2 красавіка – День яднання народаў Беларусі і Расіі”, на якой прадстаўлены выданні аб гісторыі і культуры нашых краін.

21.05.2022г. Сустрэча ўдзельнікаў клуба “Пошук” з гераіняй нарыса з кнігі М.В.Маскальчука “Не гасне памяць аб вайне” Л.В. Дубовік, жыхаркай Вялікай Бераставіцы.

 Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага выпусціла кнігу Міхаіла Васільевіча Маскальчука “Не гасне памяць аб вайне”. Гэта ўжо другі зборнік нарысаў аб Вялікай Айчыннай вайне, у якім  аўтар пры напісанні кнігі выкарыстаў успаміны сведкаў ваенных падзей і партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі арганізавалі сустрэчу ўдзельнікаў школьнага патрыятычнага клуба “Пошук”, з якім супрацоўнічае бібліятэка ў рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта “З чаго пачынаецца Радзіма?”, з гераіняй аднаго з нарысаў кнігі Людмілай Васільеўнай Дубовік, жыхаркай Вялікай Бераставіцы. Многія жыхары райцэнтра добра ведаюць гэту жанчыну. Шмат гадоў яна працавала выкладчыкам Бераставіцкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча-195 (цяпер Бераставіцкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй). У гады вайны яна ў васьмігадовым узросце дапамагала партызанам збіраць інфармацыю аб размяшчэнні нямецкіх салдат у сваёй вёсцы Слабодка на Магілёўшчыне. Госці, сярод якіх быў і аўтар В.М.Маскальчук, уручылі Людміле Васільеўне экзэмпляр  кнігі, у якую ўвайшлі яе ўспаміны,  і падзякавалі яе за ўклад у прыбліжэнне Вялікай Перамогі. А Людміла Васільеўна расказала дзецям аб тых тяжкасцях і нягодах, якія выпалі на долю нашага народа ў гады нямецкай акупацыі, і аб тым, як у тыя гады выжывалі дзеці вайны. 

13.05.2022г. Урок этыкі “Пагаворым аб сям’і”.

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” у рамках праграмы “Ад душы – для душы” правяла для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі” урок этыкі “Пагаворым аб сям’і” да Міжнароднага дня сям’і. Спачатку прысутныя даведаліся, што абазначае слова “сям’я”. Затым кожны прысутны пастараўся скласці радаслоўнае дрэва сваёй сям’і. Пасяджэнне прайшло ў цёплай і вясёлай атмасферы, разглядалі сямейныя фотаздымкі, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Семейный досуг”, спявалі песні, жартавалі. Напрыканцы сустрэчы госці прыйшлі да высновы, што сям’я і сябры – самае дарагое ў жыцці чалавека. 

11.05.2022г. Дзень інфармацыі “Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь”.

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” 11 мая прайшоў дзень інфармацыі “Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь”, які традыцыйна адзначаецца ў нашай краіне штогод у другую нядзелю мая. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала пра сімвалы Рэспублікі Беларусь – атрыбуты суверэннай дзяржавы.



06.05.2022г. Віншавальная акцыя “Віншуем з Днем Перамогі!”.

Напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага правялі віншавальную акцыю “Віншуем з Днем Перамогі!”, падчас якой віншавалі са Святам Вялікай Перамогі жыхарой Вялікай Бераставіцы, жадалі ім моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця і дабрабыту, дарылі паштоўкі і кветкі.





04.05.2022г. Экскурс “Святло Пасхальнай ночы”

 4 мая ўдзельніцы клуба “Вяскоўцы”, што дзейнічае пры філіяле “Старадварэцкая сельская бібліятэка”,  сустрэліся на чарговае пасяджэнне, экскурс “Святло пасхальнай ночы”. За кубачкам гарбаты і смачным печывам жанчыны даведаліся аб гісторыі свята,   пагутарылі аб звычаях святкавання Пасхі, падзяліліся традыцыямі святкавання ў сем’ях.









23.06.2022г. Тематический информационный час «Мир спорта» к Международному Олимпийскому дню – 23 июня.

23 июня для посетителей клуба молодых инвалидов «Радуга добра» в Берестовицкой районной библиотеке к Международному Олимпийскому дню прошел день информации «Мир спорта». Все знают о том, что спорт – это жизнь.  В ходе беседы гости познакомились с историей различных видов спорта, узнали, какое место занимала физическая культура и спорт в жизни знаменитых талантливых спортсменов Гродненской области, которые прославили нашу страну во всем мире. Затем посетители с удовольствием приняли участие в познавательной викторине «Спорт в жизни людей». К мероприятию была оформлена книжная выставка-просмотр «Мир спорта», на которой были представлены книги о различных видах спорта, достижениях спортсменов прошлых лет. Шахматы, шашки, коньки, волейбол, бокс, бильярд, гимнастика, лыжи — об этих и других видах спорта можно было найти как документальную, так и художественную информацию.

17.09.2022г. Караван гісторый "Седые волосы - награда за честно прожитые годы"

 17 верасня ў філіяле "Старадварэцкая селіьская бібліятэка" сабраліся ўдзельніцы аматарскага аб’яднання “Вяскоўцы”, каб пагутарыць аб жыцці. Шмат  чаго прыйшлося перажыць, шмат цікавага ўбачыць. Жыццё пражыць – не поле перайсці. Жанчыны ўспаміналі, як прыехалі жыць ў Стары Дворац, як пазнаёміліся адна з адной, і з тымі, хто тут нарадзіўся і жыў. Падчас пасяджэння жанчыны вельмі зацікаўлена ўдзельнічалі ў конкусах “Адгадай мелодыю” і “Дакажы прыказкі”.









31.08.2022г. Сустрэча-парада “Як захаваць жыццё і здароўе”

 У філіяле Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло пасяджанне аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. На гэты раз ўдзельнікі сабраліся на сустрэчу-параду “Як захаваць жыццё і здароўе”. У ходзе гутаркі былі дадзены рэкамендацыі, як неабходна правільна харчавацца, выконваць рэжым дня і не пераядаць. Бібліятэкар распавяла прысутным пра карысць вітамінаў, улічваючы, што ў зімовую пару і вясной арганізм у іх асабліва мае патрэбу. Шырока абмяркоўвалася тэма захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы. Госці сустрэчы абмяналіся рэцэптамі народнай медыцыны, падзяліліся парадамі з асабістага вопыту, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Быць здаровым модна – быць здаровым можна”.











2021 год


Сустрэча аматарскага аб'яднання "Агеньчык"

Бібліятэкар філіяла "Конюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла чарговую сустрэчу аматарскага аб'яднання "Агеньчык". Падчас гутаркі "Кнігі нашай маладосці" ўдзельнікам было прапанавана аформіць кніжную выставу, прысвечаную любімым кнігам, наведаць заасад Крылова. Пажылыя людзі расказалі аб кнігах, якія паўплывалі на ўсё іх жыццё і пакінулі глыбокі след у душы. 







04.08.2021г. Выездное мероприятие

Сотрудники Берестовицкой районной библиотеки им. О.М.Ковалевского совместно с работниками филиала по культурно-досуговой деятельности аг. Малая Берестовица провели в д. Диневичи выездное мероприятие, посвященное Году народного единства в Беларуси. Библиотекари организовали книжную выставку «2021 – Год народного единства в Беларуси». Вниманию сельских жителей были представлены издания библиотеки по истории и культуре Беларуси, книги о знаменитых и известных людях Беларуси, этнографии и народным традициям белорусов. Особый интерес вызвали красочные альбомы и иллюстрированные издания «99 знаменитых мест Беларуси», «Несвіж і Радзівілы”, “Гродна - карагод сяброў”, “Беларусь. Праз стагоддзі ў будучыню”, “Дорогами православной Беларуси” и др. Библиотекари провели для жителей деревни тематический обзор литературы, представленной на выставке. В свою очередь работники Малоберестовицкого клуба подготовили мини-концерт, который также вызвал у жителей деревни восторг. 

16.07.2021г. Час памяці “У памяці імгненні вайны”

16 ліпеня, у Дзень вызвалення Гродзенскай вобласці і Бераставічыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага запрасілі наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і для інвалідаў Бераставіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на час памяці “У памяці – імгненні вайны”. Бібліятэкар І.К. Рожка расказала слухачам аб падзеях у час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна і вызваленні Гродзеншчыны і Бераставіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Супрацоўнік бібліятэкі прапанавала пазнаёміцца з кніжнай выставай “Гродзенская вобласць і Бераставіцкі раён у гады Вялікай Айчыннай вайны”, асабліва звярнуўшы ўвагу на кнігу “Доўгія вёрсты вайны”, у якой сабраны ўнікальныя звесткі аб падзеях апошняй вайны на тэрыторыі Бераставіччыны і змешчаны ўспаміны жыхароў раёна і ўдзельнікаў і ветэранаў вайны аб тых далёкіх трагічных падзеях. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінуўшых пры вызваленні раёна ўскладаннем кветак на брацкай магіле савецкіх воінаў на Ратушнай плошчы ў цэнтры гарадскога пасёлка. 

18.06.2021г. Інфармацыйная гадзіна “Паведаміць хачу, як хваробы лячу”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” запрасіла ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі” на інфармацыйную гадзіну “Паведаміць хачу, як хваробы лячу”. У ходзе гутаркі былі дадзены рэкамендацыі, як неабходна правільна харчавацца, выконваць рэжым дня. Бібліятэкар распавяла прысутным пра карысць вітамінаў. Госці сустрэчы абмяналіся рэцэптамі народнай медыцыны.


27.05.2021г. Віктарына ў выставы “Не старэем душой!”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася віктарына ў выставы “Не старэем душой!”. На працягу дня бібліятэкар знаёміла наведвальнікаў бібліятэкі з выставай на якой была прадстаўлена не толькі мастацкая літаратура для вольнага часу і адпачынку, але і навукова- папулярныя выданні пра здароўе, даўгалецце, прафілактыку захворванняў. Чытачы з задавальненнем прынялі ўдзел у жартоўнай віктарыне, якая выклікала цэлую буру пазітыўных эмоцый.



15.05.2021г. Дзень духоўнага чытання "Сям’я – усяго даражэй"

На дзень духоўнага чытання "Сям’я – усяго даражэй" бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” запрасіла ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Мерапрыемства прайшло ў цёплаё атмасферы. Кожны з удзельнікаў змог расказаць аб сваёй сям’е, пажадаць адзін аднаму моцнага здароўя і сямейнага шчасця. Для наведвальнікаў была арганізавана прыгожая фотазона і кніжная выстава “С Днём семьи, любви и верности!”.

13.03.2021г. Сустрэча з настаяцелям храма пратаірэем Сяргеем Шэлестам

У рамках Тыдня праваслаўнай кнігі  ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла сустрэча з настаяцелям храма пратаірэем Сяргеем Шэлестам “Грязь на устах – грязь в душе”. Прысутныя  пазнаёміліся з выставай-праглядам навінак Беларускага экзархата “Любить ближнего”, на якой былі прадстаўлены кнігі архімандрыта Амвросія (Юрасава), святара Рускай праваслаўнай царквы, прапаведніка і пісьменніка, духоўніка праваслаўнага таварыства «Раданеж», а таксама заснавальніка і духоўнага кіраўніка Ввядзенскага жаночага манастыра ў Іванаве.

06.03.2021г. Літаратурная гутарка “Вясна, каханне і надзеі”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гутарка “Вясна, каханне і надзеі”, прысвечаная Міжнароднаму дню жанчын. Да ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства была прадстаўлена кніжная выстава “Мама, сонца і вясна” з творамі для жанчын і пра жанчын, а таксама гульнёвая праграма з конкурсамі і віктарынамі, у якіх жанчыны змагаліся за званне лепшай гаспадыні, спявалі песні, прымалі шчырыя віншаванні. А на прыканцы сустрэчы ўсе жанчыны атрымалі віншавальныя паштоўкі і сувеніры.



06.03.2021г. Музычная вечарына “Жаночае шчасце”

Напярэдадні свята, 8 Сакавіка, бібліятэкары філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, для ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання “Пагаворым па шчырасці” падрыхтавалі музычную вечарыну “Жаночае шчасце”. Для мілых жанчын у праграме мерапрыемства прагучалі віншаванні, вершы пра жанчыну, песні. Разнастайныя віктарыны і конкурсы стварылі атмасферу вясёлага, святочнага настрою. У добрай абстаноўцы людзі старэйшага пакалення правялі свой вольны час. Таксама прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай вырабаў прыкладнога мастацтва “Разам з унукамі”. Пакідалі бібліятэку ўдзельнікі мерапрыемства з добрым настроем і станоўчымі эмоцыямі.

06.03.2021г. Літаратурна–музычны вечар “Мама для кожнага адна”

Напярэдадні  8 Сакавіка ўдзельнікі аматарскага аб'яднання ”Ладачкі” сабраліся на літаратурна – музычны вечар “Мама для кожнага адна”. У гэты дзень словы кахання гучалі для добрых і ласкавых, моцных і адначасова ўразлівых, нашых родных і каханых жанчын. Без гэтых жанчын у нашым жыцці не было б  святла, дабра, цяпла, кахання і яркіх фарбаў жыцця! Таксама да свята ў бібліятэцы дзейнічала выстава – віншаванне “Са святам вясны!”.



05.03.2021г. Пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Сустрэча"

Напярэдадні жаночага свята, у філіяле “ Алекшыцкая сельская бібіліятэка” сабраліся на чарговае пасяджэнне ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Сустрэча”, каб павіншаваць сваіх сябровак з надыходзячым святам. “Напоўняцца любоўю жаночыя сэрцы” – такую назву мела гэтая сусрэча. У цёплай, сяброўскай атмасферы жанчыны абменьваліся рознымі цікавымі, гумарыстычнымі гісторыямі са свайго жыцця, спявалі вясёлыя песні, разгадвалі загадкі. І вядома не абыйшлося без паэзіі - гучалі вершы пра жанчын. Удзельнікі “Сустрэчы” атрымалі зарад пазытыўных эмоцый і добры настрой.

26.02.2021г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання для сталых людзей “Ладачкі”

У рамках праграмы “Дай сэрца твайго крануцца” у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання для сталых людзей “Ладачкі”. Удзельнікі клуба сабраліся на прагляд рэтра – фільмаў “Кінастужкі нашага пакалення”. Для іх быў арганізаваны кароткі прагляд мастацкіх фільмаў “Дзяўчаты”, “Вясна на Зарэчнай вуліцы”, “Афіцэры”, “Белыя росы”. За кубкам гарбаты ўдзельнікі абмяркоўвалі і аналізавалі, наколькі змяніліся погляды, арыенціры і каштоўнасці сучасных маладых людзей. Таксама члены клуба спявалі песні з любімых фільмаў, удзельнічалі у цікавых конкурсах.


14.01.2021г. Агенчык “Стары добры Новы год”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” сумесна з філіялам па культурна – дасугавай дзейнасці аг.Масаляны правялі для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі” агенчык “Стары добры Новы год”. Удзельнікі ўспомнілі традыцыі адзначаць стары Новы год. Даведаліся самыя цікавыя факты, звязаныя з гісторыяй, прыкметамі і звычаямі старога Новага года. Таксама ўспомнілі традыцыі калядавання. На мерапрыемстве спявалі калядныя песні, чыталі вершы.


08.01.2021г. Забаўляльная праграма “Навагоднія фантазіі”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці”, адбылася забаўляльная праграма “Навагоднія фантазіі”. Ва ўтульнай, па-хатняму цёплай атмасферы, людзі старэйшага пакалення з задавальненнем размаўлялі, весяліліся, прымалі актыўны ўдзел у розных конкурсах і віктарынах. Успомнілі гісторыю навагодніх святаў, дзяліліся сваімі звесткамі, пачутымі ад продкаў пра традыцыі святкавання. Разнастайнасць у навагоднюю праграму ўнеслі гульні, у якіх актыўны ўдзел прымалі ўсе прысутныя. Сустрэча прайшла за кубкам духмянага чаю і пакінула аб сабе добры, святочны настрой!






Мерапрыемствы 2018 - 2020 года