Аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Чытальная зала  
Да паслуг чытачоў багаты ўніверсальны фонд, у якім шырока прадстаўлены:
• Даведачна-энцыклапедычныя і вучэбныя выданні 
• Літаратура па мастацтву 
• Фонд краязнаўчай тэматыкі 
• Перыядычныя выданні 
• Дакументы на электронных носьбітах 
    Літаратура з фонду чытальнай залы за вызначаную плату выдаецца ў дамашняе карыстанне. 

Абанемент
      Ажыццяўляе выдачу дакументаў для карыстання на дом для ўсіх груп наведвальнікаў. Чытачам прапануецца шырокі выбар мастацкай літаратуры і літаратуры па розных галінах ведаў. 
Бібліобус 

        На падставе рашэння Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта № 13 ад 26 снежня 2007 г. аб стварэнні структурнага падраздзялення цэнтральнай раённай бібліятэкі " бібліятэка (бібліобус)", з 1 студзеня 2008 года ў раённай цэнтральнай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі працуе перасоўная бібліятэка (бібліобус).        
      Бібліобус абслугоўвае жыхароў 63 навакольных вёсак па 13 маршрутах. Чытачоў - 1400, кнігавыдача складае больш за 15000 экз. выданняў. 
Бібліятэкары: Марына Міхайлаўна Белабокая 
                       Нэла Аляксандраўна Улявічус 
Вадзіцель бібліобуса Багдановіч Анатолій Станіслававіч.


МАРШРУТЫ БІБЛІОБУСА НА КАСТРЫЧНІК 2017 ГОДА

КАРТА МАРШРУТА БІБЛІОБУСА