З гісторыі бібліятэкі

 Сёння Бераставіцкая раённая бібліятэка гэта: 
  • сучасны сацыяльна-інфармацыйны цэнтр рэгіёна;
  • цэнтр распаўсюджвання інфармацыі па гісторыі айчыннай культуры рэгіёна;
  • публічны цэнтр прававой інфармацыі;
  • мультымедыйны цэнтр;
  • цэнтральнае кнігасховішча краязнаўчых дакументаў;
  • метадычны цэнтр для сельскіх бібліятэк раёна.
 Бераставіцкая раённая бібліятэка  з'яўляецца агульнадаступнай бібліятэкай для ўсіх катэгорый карыстальнікаў мястэчка Вялікая Бераставіца і раёна ў цэлым, якая прадстаўляе бясплатны доступ да інфармацыйных рэсурсаў.
    Асноўная яе задача – стварэнне спрыяльных умоў для задавальнення інфармацыйных і культурных запытаў усіх катэгорый чытачоў незалежна ад формаў выканання запытаў. Да паслуг чытачоў адкрыты: абанемент, чытальная зала, публічны цэнтр прававой інфармацыі, мультымедыйны цэнтр, доступ да сеткі Інтэрнэт і электроннай пошты.
       Інфармацыйныя рэсурсы ўключаюць універсальныя па ўтрыманні фонды, якія налічваюць больш 30 тысяч адзінак захоўвання. Адной з галоўных функцый бібліятэкі з'яўляецца фарміраванне і захоўванне мясцовых і краязнаўчых выданняў.
      У бібліятэцы ствараюцца ўласныя інфармацыйныя рэсурсы – электронны каталог, які  налічвае звыш 40 тысяч запісаў.
     Усе гады свайго існавання бібліятэка выконвае функцыю асветніцтва, захавання культурнай спадчыны, аказвае дапамогу чытачам у вывучэнні гісторыі роднага краю.
Пры бібліятэцы з 1998 года паспяхова працуе жаночы клуб «Паклічу сяброў», які аб'ядноўвае адзінокіх людзей пенсійнага ўзросту.
Пачынаючы з 2000 года  выдаецца «Краязнаўчы каляндар», у якім у храналагічным парадку прадстаўлены матэрыял пра юбілеі знакамітых землякоў, пра юбілеі прадпрыемстваў, навучальных устаноў  і г.д.
З 2001 года з мэтай павышэння прававой культуры насельніцтва створаны публічны цэнтр прававой інфармацыі.
У 2004 годзе  выдадзены краязнаўчыя бібліяграфічныя паказальнікі «Знакамітыя людзі Бераставіччыны XYI – XIX ст.ст.», «Зборнік народных песень».
З 2004 года ажыццяўляецца выдавецкі праект па вывучэнні і збору дакументаў па гісторыі роднага краю – чатыры тамы кнігі «Летапісная хроніка Бераставіччыны».

У 2006 годзе з мэтай забеспячэння карыстальнікаў неабходнай інфармацыяй з выкарыстаннем магчымасцяў сучасных тэхналогій створаны мультымедыйны цэнтр.

У 2008 годзе створана спецыялізаванае месца для арганізацыі абслугоўвання інвалідаў па зроку, дзе прадстаўлена магчымасць людзям, якім неабходна спецыялізаваная падтрымка,  доступ да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі.

З 2009 года рэалізуецца выдавецкі праект «Знакамітасці Бераставіцы і Бераставіччыны» - серыя  кніг пра знакамітых бераставічан, якія пакінулі адметны след у жыцці роднага краю.

Адной з галоўных задач, якія ставіць перад сабой раённая бібліятэка ў сваёй  штодзённай працы – фарміраванне і распаўсюджванне мясцовай і агульнадзяржаўнай інфармацыі, прадстаўленне бібліятэчных паслуг чытачам у розных формах і відах.

У сценах бібліятэкі рэгулярна праводзяцца мультымедыйныя прэзентацыі, кніжныя выставы, літаратурна-гістарычныя гадзіны, паэтычныя вечары, творчыя вечары з удзелам творчых людзей роднага краю і іншыя мерапрыемствы.

Вывучаючы гісторыю роднага краю было адкрыта шмат імёнаў, якія ў той ці іншай ступені мелі дачыненне да гісторыі і культуры Бераставіччыны, так і паўстала задума аформіць партрэтную «Галерэю нашых знакамітых землякоў», якую за спонсарскія сродкі афармлялі мясцовыя мастакі Мікалай Жлабовіч і Аляксандр Ваўчок. На цяперашні час партрэтная галерэя змяшчае  16  партрэтаў знакамітых землякоў (частка партрэтаў, а іх было 23, перададзена ў  ДУК  "Музей Вавёркі у Вялікай Бераставіцы").

У 2012 годзе ў рённай  бібліятэцы створаны новы праект "Фотаімгненні для нашчадкаў", на якім змешчаны фотаздымкі Бераставіччыны XX стагоддзя.

1 верасня 2015 года атрымала статус юрыдычнай асобы - дзяржаўная ўстанова культуры "Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага" ( адпаведна рашэнню №151 Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 27 сакавіка 2015 г.).