17.03.2024 г. Краязнаўчая экскурсія " Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках»
17.03.2024г. Літаратурная вечарына “Тваё імя – Жанчына”
Свята 8 сакавіка – цудоўная нагода нагадаць жанчынам усіх
узростаў, якія яны прыгажуні, разумніцы і цудоўныя гаспадыні. Свята з задавальненнем
адзначаецца ўсімі пакаленнямі. Але чаму яно павінна святкавацца толькі адзін
раз у год? 17 сакавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла
літаратурная вечарына “Тваё імя – Жанчына”, пасяджэнне аматарскага аб’яднання
“ДИВО”. Падчас вечарыны для жанчын гучалі песні, віншаванні, вершы. Удзельніцы
мерапрыемства дзяліліся цікавымі гісторыямі з свайго жыцця, прымалі актыўны
ўдзел у конкурсах, гульнях, адказвалі на шматлікія пытанні віктарын, прынялі
ўдзел у бяспройгрышнай латарэі. Быць шчаслівай і прагожай, у добрым настроі
жанчына павінна быць кожны дзень, а не адзін раз у год.
16.03.2024г. Час прыемных сустрэч "Дзіва дзіўнае-песня беларуская"
16 сакавіка час прыемных сустрэч "Дзіва дзіўнае-песня
беларуская" сабраў удзельнікаў
аматарскага аб'яднання "Пагаворым па шчырасці" у філіяле
"Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка", каб у чарговы
раз весела правесці вольны час з сябрамі. Прыпомнілі масленічную нядзелю: чым
сустракалі і праводзілі, якія звычаі і абрады адзначаліся, паспявалі
масленічныя беларускія песні. Падзяліліся рэцэптамі смачных бліноў. Паласаваліся
смачнымі масленічнымі стравамі і паспрабавалі
духмяную гарбату.
16.03.2024 г. Книжная выставка-знакомство “Фантаст, предвосхитивший будущее”
16.03.2024 г. Час памяти «Колокола Хатыни, колокола памяти».
15.03.24 г. Книжная информационно-правовая выставка «Конституция — наше будущее”
15.03.2024г. Гадзіна права «Закон, па якім мы жывём»
15 сакавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская
бібліятэка прайшла гадзіна права «Закон, па якім мы жывём» . Сярод галоўных дзяржаўных
свят, якія адзначаюцца ў нашай краіне, асаблівае месца займае 15 сакавіка -
Дзень Канстытуцыі. Падчас мерапрыемства падлеткі з цікавасцю слухалі
бібліятэкара, якая расказала прысутным, што такое Канстытуцыя, што запісана ў
ёй, калі прынята, і чаму яе яшчэ называюць Асноўным Законам. Рабяты
пазнаёміліся з асноўнымі правамі і абавязкамі грамадзяніна, прынялі актыўны
ўдзел у тэматычнай віктарыне «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», у гульні “Правы
і абявязкі”, а таксама разглядалі сітуацыі па дадзенай тэме. Дзякуючы
мерапрыемству прававая культура прысутных рабят стала вышэйшай.
15.03.2024г. Прававы час ”Асноўны закон Беларусі”
Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь бібліятэкар філіяла “Масалянская
інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей мясцовай школы прававы час
“Асноўны закон Беларусі”. Дзеці даведаліся, што 15 сакавіка 2024 года
спаўняецца 30 год са дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пра гісторыю
дзяржаўнага свята, аб значэнні Канстытуцыі для дзяржавы ў цэлым і для кожнага
грамадзяніна нашай рэспублікі. Дзеці пагулялі ў гульню “Адгадай правы і
абавязкі”. Замацавалі ўяўленні аб тым, якія правы ёсць у грамадзян нашай
краіны, якія прапісаны ў Канстытуціі Рэспублікі Беларусь.
15.03.2024г. Прававая прастора «Закон пра мяне, і мне пра закон»
15 сакавіка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская
бібліятэка» прайшла прававая прастора «Закон пра мяне, і мне пра закон». Любы асноўны
закон моцны, перш за ўсё, сваім рэальным увасабленнем у жыцці, ён рэалізуецца ў
штодзённых справах краіны. Падчас мерапрыемства, размова ішла аб тым, што
выконваць Канстытуцыю, як асноўны закон краіны-патрыятычны абавязак кожнага з
нас.