Дасягненні 2020

Дзяржаўная ўстанова “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага” прыняла ўдзел у абласным конкурсе “Малая радзіма: імгненні гісторыі” у намінацыі “Героі ваенных часоў”. Конкурс быў арганізаваны ўпраўленнем культуры аблвыканкама і Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Ф. Карскага. На конкурс быў прадстаўлены альбом-фоталетапіс, прысвечаны ўдзельнікам Першай Сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны. Усяго было прадстаўлена 40 лічбавых фотаздымкаў на 22 лістах. Фоталетапіс складаецца з дзвюх частак: партрэтная галерэя Герояў ВАВ з Бераставіччыны і героі партызанскіх фарміраванняў на тэрыторыі Бераставіцкага раёна ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Фоталетапіс дапоўнены таксама відэапрэзентацыяй. Над ім працавалі загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Чыкун, мастак-афарміцель аддзела маркетынгу і работы з фондам Андрэй Втарушын і метадыст гэтага ж аддзела Алена Аліферовіч. Прэзетацыя конкурснай работы  і ўзнагароджанне пераможцаў адбыліся 17 верасня на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”, прымеркаванай да 190-годдзя абласной бібліятэкі. За перамогу ў конкурсе  творчы калектыў бібліятэкі ўзнагароджаны  дыпломам і падарункам.



       



Арлоўская Наталля Арсеньеўна, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу і работы з фондам, узнагароджана граматай за добрасумленную працу па якасным камплектаванні кніжных фондаў бібліятэк раёна.
Нагродская Марыя Барысаўна,мастак-афарміцель,  аддзела бібліятэчнага маркетынгу і работы з фондам, узнагароджана падзячным лістом за добрасумленны труд і творчы падыход у  мастацкім афармленні бібліятэк.



Дасягненні 2019

   Падведзены вынікі абласнога конкурсу макетаў “Архітэктурныя помнікі малой радзімы”, арганізаванага ўпраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскай абласнай навуковай бібліятэкай імя Я.Ф.Карскага. Узнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу адбылося 14 верасня падчас правядзення ІІІ кніжнага фестывалю “Кніжныя скарбы Беларусі” у горадзе Гродна.
   У намінацыі “Мая малая радзіма” за творчую працу “Касцёл Перамянення Пана” была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені Нагродская Марыя Барысаўна, мастак-афарміцель дзяржаўнай установы культуры "Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага".


Почётная грамота трудовому коллективу государственного учреждения культуры "Берестовицкая районная библиотека им.О.М.Ковалевского" 

Дасягненні 2018
Главным управлением идеологической работы и по делам молодежи Гродненского облисполкома и Гродненской областной научной библиотекой им. Е.Ф. Карского был объявлен конкурс самодельной куклы «Герои книжных страниц», в нем принимала участие мастерица из г.п. Б. Берестовица Ирина Панок. За свою композицию «Сымон и Ганна» по поэме Якуба Колоса «Сымон-музыка» Ирина Александровна отмечена поощрительным призом.


Дасягненні 2017
    ІІI Республиканский конкурс «Библиотека – центр духовного просвещения и воспитания» номинация «Духовно-нравственное воспитание детей и молодежи»
        Третье место среди горпоселковых и сельских библиотек в номинации «Духовно-нравственное воспитание детей и молодежи»
        Филиал "Олекшицкая сельская библиотека" ГУК «Берестовицкая районная библиотека им. О.М. Ковалевского»




Конкурс часопіса “Вясёлка” “Папяровыя гісторыі”
Пераможцы конкурсу аматарскага аб’яднання “Дамавічок”, філіял “Пагранічная сельская бібліятэка”

















Дасягненні 2016

Республиканский конкурс «Лучший по профессии среди молодёжи, работающей в агрогородках», Центральный комитет Белорусского профсоюза работников культуры
Борисевич Ольга Петровна, І место в номинации «Библиотекарь» (филиал «Олекшицкая сельская библиотека»)

  Бібліятэкар філіяла "Лішкаўская сельская бібліятэка" Хлебнікава Зоя Якаўлеўна ўзнагароджана Граматай за плённую сумесную дзейнасць і аказанне дапамогі Гродзенскай пагранічнай групе ў выкананні задач па ахове Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.




          Па выніках работы за 2015 год узнагароджаны два спецыяліста дзяржаўнай установы культуры "Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага". 
          Бібліятэкар чытальнай залы Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага Белабокая Марына Міхайлаўна ўзнагароджана Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленную працу і значны ўклад ў справу адраджэння і захавання нацыянальнай культуры Гродзенскай вобласці.    Бібліятэкар філіяла "Пагранічная сельская бібліятэка" Грыбанава Святлана Сямёнаўна ўзнагароджана Граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта за паспяховую работу па папулярызацыіі духоўна-маральнай літаратуры і арганізацыю вольнага часу дзяцей і моладзі.     
    


У 2015 годзе філіял "Пагранічная сельская бібліятэка" стаў пераможцам I Рэспубліканскага конкурса "Библиотека - центр духовно-нравственного просвещения и воспитания".



    У 2015 годзе бібліятэкар чытальнай залы філіяла "Дзіцячая бібліятэка" Лагада Данута Здзіславаўна ўзнагароджана Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленную працу і значны ўклад ў справу адраджэння і захавання культуры Гродзенскай вобласці.    




       У 2013 годзе ў абласным конкурсе "Установа культуры года" Бераставіцкая раённая цэнралізаваная бібліятэчная сістэма атрымала Дыплом III ступені.


     У 2012 годзе Бераставіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма узнагароджана дыпломам пераможцы ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый устаноў культуры ў намінацыі "Лепшая гарадская бібліятэка отдела культуры рай (гар)выканкама па добраўпарадкаванню і азеляненню прылягаючай тэрыторыі".