АРХІЎ І КВАРТАЛ 2016 ГОДА


30.03.2016г.


У чытальнай зале філіяла “Дзіцячая бібліятэка” прайшла літаратурная гасцёўня “Звонкія кропелькі вершаў”. Удзельнікі мерапрыемства вучні 8 "Б" класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Загадчык філіяла пазнаёміла дзяцей з лепшымі імёнамі і вершамі класікаў рускай літаратуры (з паэзіяй А.Пушкіна, Г.Ахматавай, М.Цвятаевай, Б.Пастэрнака, А.Блока, І.Буніна, А.Фета, С.Ясеніна і інш.) У канцы мерапрыемства вучні чыталі вершы.




30.03.2016г.

         У філіял “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” наведаліся дзеці дзіцячага садка. Бібліятэкар у гульнявой форме правяла экскурсію, пазнаёміла з правіламі карыстання бібліятэкай і дзіцячым фондам. Маленькія наведвальнікі з задавальненнем і карысцю для сябе правялі вольны час.




    30.03.2016г.

     «Казачная вясёлка» пад такой назвай адбылася прэзентацыя навінак дзіцячых кніг у філіяле "Алекшыцкая сельская бібліятэка". Кожны маленькі чытач можа знайсці на паліцы кнігі, якія раскажуць пра чалавечыя каштоўнасці, навучаць быць спагадлівымі, шчырымі, навучаць разважаць і падкажуць, як паводзіць сябе ў жыццёвых абставінах.




26.03.2016г.
       У філіяле “Лішкаўская сельская бібліятэка” прайшла краязнаўчая экскурсія “Я бачу старадаўнія муры, і чую той адвечны голас” у паркавую сядзібу “Лішкі”. Чытачы наведалі гістарычныя мясціны сваёй роднай вёскі, завочна пазнаёміліся з бытам і укладам жыцця ўладальнікаў сядзібы. 













25.03.2016г.
      У філіяле “Лішкаўская сельская бібліятэка” прайшла гульнева-забаўляльная праграма “Простаканікулава” па кнігах Э.Успенскага.Удзельнікі мерапрыемства паказалі добрыя веды па творчасці пісьменніка.















26.03.2016г.

 У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася дэгустацыя літаратурных навінак для малодшых школьнікаў "Я чытаю, мы чытаем". Бібліятэкар падрыхтавала гутарку па кнігах і выставу-агляд новых паступленняў: кніг і часопісаў. Дзеці з цікавасцю пазнаёміліся з навінкамі літаратуры, тым больш, што кнігі прадстаўлены ў вельмі прыгожым, яркім паліграфічным афапрмленні. Юныя чытачы змоглі знайсці для сябе нешта цікавае ў свеце кніг, а ў бібліятэцы з’явіліся новыя чытачы.


24.03.2016г.
      У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна перыёдыкі “Дзіцячых часопісаў вясёлы экспрэс”  на якой прысутныя пазнаёміліся з часопісамі, якія выпісвае бібліятэка. Асаблівую ўвагу ўдзялілі часопісу “Вясёлка”. Гэта самы папулярны часопіс. 


23.03.2016г.


     У рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў філіяле “Лішкаўская сельская бібліятэка” прайшло гістарычнае падарожжа “Куточак родны мой, табою ганаруся!” да Года культуры. На мерапрыемства сабраліся людзі сталага ўзросту, моладзь, дзеці, былі запрошаны пагранічнікі пагранзаставы “Сямёнаўка”, настаўніца Макараўскай сярэдняй школы Галіна Мікульская. Адкрылася мерапрыемства літаратурна-музычнай гасцёўней “Да вытокаў сэрцам дакраніся”, дзе прысутныя даведаліся пра гісторыю вёскі Лішкі. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй Лішкаўскай панскай сядзібы, прагледзеўшы дакументальны фільм, аўтарам якога з’яўляецца заслужаны артыст Беларусі Алег Гарбуз. Падзялілася сваімі ўспамінамі настаўніца Галіна Мікульская, якая стаяла ля вытокаў адкрыцця ў Лішкаўскай сядзібе васьмігадовай школы. Яна расказала шмат цікавага, а таксама паказала фотаздымкі тых часоў, чым вельмі зацікавіла ўдзельнікаў мерапрыемства. Вучні старэйшых класаў падрыхтавалі мультымедыйную прэзентацыю “Шлях з мінулага ў будучае", якая ўключала ў сябе гістрыю пабудовы Лішкаўскай панскай сядзібы, час яе разбурэння, і выказалі свае думкі наконт адраджэння аграсядзібы “Лішкі”.





23.03.2016г.

         У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”, у рамках  Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі,  сабраліся дзеці з мэтай зрабіць галоўны атрыбут казачных рыцараў – шчыт, аб якім даведаліся ў другім нумары часопіса “Вясёлка” ў рубрыцы “Лізавецінкі”. З дапамогай бібліятэкараў дзеці вырэзвалі, клеілі, упрыгожвалі яго. Удзельнікі мерапрыемства адправілі пісьмо з фатаграфіямі паэтапнай работы ў часопіс “Вяселка”.


23.03.2016г.  
      У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшла гадзіна экалогіі "Як не любіць нам гэтую Зямлю». Бібліятэкар расказала прысутным аб найбольш цікавых і маляўнічых выданнях аб прыродзе Зямлі, якія ёсць бібліятэцы.




18.03.2016г.
       Па традыцыі з пачаткам вясновых школьных канікул пачынаецца Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Вось і сёлета ўрачыстае адкрыццё яго, якое па традыцыі ладзяць супрацоўнікі філіяла "Дзіцячая бібліятэка" сумесна са школьнай бібліятэкай, прайшло як тэатралізавана-гульнявое свята пад назвай "Мир волшебный, мир чудесный".








15.03.2016г.
      У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна права, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 5-х класаў.  







12.03.2016г.
 У Вялікай Бераставіцы святкавалі Масленіцу. Работнікі філіяла "Пагранічная сельская бібліятэка" у складзе вакальнай групы філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Пагранічны прымалі ўдзел у гэтым мерапрыемстве.







11.03.2016г.
       Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь  у філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка"  для дзяцей прайшла гульня-віктарына "Закон для вялікіх і маленькіх". Падчас мерапрыемства дзеці пабывалі ў краіне "Правознайка". Да мерапрыемства падрыхтавана прэзентацыя "Дзень Канстытуцыі" і аформлена выстава-прагляд "Асноўны закон нашага жыцця".
























5.03.2016г.

У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў ранішнік  “Толькі з гэтага дня пачынаецца ў жыцці вясна”. Мерапрыемства было прысвечана Жаночаму дню. Менавіта жаночы вобраз натхняў пісьменнікаў і мастакоў, музыкантаў і рэжысёраў і было створана шмат выдатных твораў, дзякуючы жанчыне. Бібліятэкар нагадала імёны тых, хто ўнёс свой уклад у развіццё нашай культуры, навукі і дзяржавы. Гэта Еўфрасіння Полацкая, Сафія Слуцкая, Элаіза Пашкевіч (Цетка), Вера Харужая і шмат іншых імен. На кніжнай выставе “Слова пра матулю” увазе чытачоў былі прадстаўлены творы пісьменнікаў і паэтаў, якія ўслаўлялі жанчыну-маці. Напрыканцы, ўдзельнікі мерапрыемства зрабілі  ў падарунак сваім матулям і бабулям святочны букет з каляровай паперы. 



5.03.2016г.

Канцэрт “Дзень, які мае пах мімозы”, прысвечаны Міжнароднаму дню 8 сакавіка, прайшоў у аграгарадку Пагранічны. Канцэртная праграма была арганізавана работнікамі філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Пагранічны і філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка”.  Падчас мерапрыемства гучалі песні, гумарэскі, вершы. Прысутныя былі прыемна ўзрушаны віншаваннямі.















04.03.2016г.
     Напярэдадні Дня жанчын у раённай бібліятэцы адбыўся святочны вечар-віншаванне “Кожнай з Вас – па шчасцю!” для чытачоў – удзельніц жаночага клуба “Паклічу сяброў”. Бібліятэкары падрыхтавалі святочную праграму. Са словамі віншавання са Святам вясны, Днём жанчын, да ўдзельніц клуба звярнулася дырэктар раённай бібліятэкі Т.Д. Марцішэвіч. Яна пажадала ўсім добрага здароўя і ўсяго найлепшага. На імпрэзу запрасілі мясцовага краязнаўца і супрацоўніка Музея вавёркі ў Вялікай Бераставіцы Мікалая Іванавіча Пацэнка і бераставіцкую паэтэсу Святлану Валянцінаўну Пракопік. Яны пажадалі удзельніцам клуба бадзёрасці і здзяйснення ўсіх планаў, а таксама доўгага жыцця клубу “Паклічу сяброў”.  Святлана Пракопік прачытала шэраг сваіх вершаў, прысвечаных жанчыне. Работнікі бібліятэкі падрыхтавалі віктарыну “Вялікія жанчыны ў гісторыі: адгадайце, хто на фота?”. Падчас вечарыны жанчыны пазнаёміліся з матэрыяламі кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Гімн жанчыне”, якую бібліятэкары аформілі  ў чытальнай зале да Дня жанчын. На працягу святочнай вечарыны  у гонар жанчын гучалі песні, рамансы, вершы ў выкананні саміх жа ўдзельніц аматарскага аб’яднання. Вечар прайшоў у цёплай, сардэчнай атмасферы.



04.03.2016 г.

Супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” запрасілі вучняў 2-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы на літаратурна-музычную кампазіцыю “Мілая мама мая”. Шмат цёплых і ласкавых слоў было сказана пра самага дарагога чалавека на Зямлі – маці. Дзеці чыталі вершы, спявалі песні, расказвалі пра сваіх матуль, узгадвалі прыказкі і прымаўкі пра маму, прымалі удзел у конкурсах, гульнях. Загадчык філіяла пазнаёміла з творамі паэтаў і пісьменнікаў, дзе ўслаўляецца жанчына – маці. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і вясёлай абстаноўцы.


3.03.2016г.


У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” адбыўся творчы майстар-клас пад кіраўніцтвам Алены Сталярэўскай. Яна вучыла прысутных рабіць сувеніры з газетнай бумагі. На выставе плеценых вырабаў “Карнавал фантазіі з газетнай бумагі” Алены Сталярэўскай былі прадэманстраваны яе творчыя работы.





















  02.03.2016 г.
  
 


     “Бераставіччына літаратурная” – пад такой назвай бібліятэкары Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага арганізавалі творчую сустрэчу з мясцовымі літаратарамі для навучэнцаў Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя. На сустрэчу запрасілі бераставіцкую паэтэсу Святлану Валянцінаўну Пракопік і пісьменніка  і краязнаўца Мікалая Іванавіча Пацэнку. Запрошаныя госці пазнаёмілі дзяцей са сваёй творчасцю, расказалі цікавыя гісторыі са свайго жыцця. Святлана Пракопік прачытала прысутным свае новыя вершы. М.І. Пацэнка прадставіў свае кнігі, падзяліўся сваімі творчымі планамі на будучае і як супрацоўнік ДУК "Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы" запрасіў навучэнцаў і выкладчыкаў ліцэя наведаць яго. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу “Светлана Прокопик: Я вам дарю свою любовь”, якая была прысвечана старонкам творчай біяграфіі паэтэсы. Пытанні да аўтараў, якія задавалі ўдзельнікі імпрэзы, былі актуальнымі і цікавымі. Сустрэча прайшла ў цёплай, жывой атмасферы.














01.03.2016 г.

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў  7-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшла інфармацыйная гадзіна “Як жыць сёння, каб мець шансы ўбачыць заўтра”, прысвечаная да Дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Бібліятэкар імкнулася дапамагчы вучням зразумець поўную меру небяспекі ад наркотыкаў. Адной з асноўных праблем барацьбы з наркаманіяй з’яўляецца ўжыванне наркатычных сродкаў дзецьмі і падлеткамі. Прагучала карысная інфармацыя і перасцярога ад ужывання наркатычных і таксічных сродкаў, прыводзіліся статыстычныя звесткі і выпадкі з жыцця. У чытальнай зале дзейнічаў адкрыты прагляд літаратуры “Наркотыкі – сусветнае зло”.


24.02.2016 г.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 8-х класаў праведзены літаратурны марафон “Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй свята, з традыцыямі і звычаямі беларускага народа. Гучалі выказванні знакамітых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра цудоўную, беларускую мову. Вучні чыталі вершы, удзельнічалі у конкурсах: “Жывыя сінонімы”, “Як у прыказцы?”, “Аўкцыён прыказак з лікамі”, “Адгадай загадкі” і інш. Шмат шчырых слоў выказалі ўдзельнікі мерапрыемства пра сваю родную, беларускую мову, пра яе багацце і прыгажосць. У чытальнай зале дзейнічаў адкрыты прагляд літаратуры “Мая родная мова, жыві і квітней!”


19.02.2016 г.

      З 2000 года па прапанове ЮНЕСКА ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтаму была прысвечана  паэтычная гадзіна "Ты будзеш звінець, мая родная мова!", якая прайшла ў філіяле "Пагранічная сельская бібліятэка". У правядзенні мерапрыемства прымалі ўдзел старэйшыя школьнікі, якія падрыхтавалі і правялі для малодшых віктарыну. Удзельнікі расказвалі любімыя вершы на мілагучнай мове сваіх продкаў, паслухалі песні пра родны край. 




19.02.2016 г.

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для наведвальнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар” прайшла гадзіна цікавай кнігі “І вечная прыроды прыгажосць”, прысвечаная знаёмству з творчасцю таленавітага, беларускага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка, якому споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння. На пачатку мерапрыемства бібліятэкар шчыра і пранікнённа расказала дзецям пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, творы якога дапамагаюць юным чытачам адчуваць прыгажосць нашай прыроды, глыбока пранікаць у яе чароўны свет. Не менш цікавымі з’яўляюцца кнігі аўтара пра гістарычнае мінулае Беларусі, а таксама казкі і апавяданні, аповесці і мініацюры, апрацоўкі легенд і паданняў, творы на сюжэты з народнай міфалогіі і інш. Адна з асаблівасцей яго кніг – гэта цудоўныя фотаздымкі і ілюстрацыі. Творы пісьменніка напісаны на даступнай і каларытнай роднай мове, іх з задавальненнем чытаюць і дзеці і дарослыя. Раскрыццю мнагаграннасці талента пісьменніка ўдала садзейнічала кніжная выстава “І вечная прыроды прыгажосць”, на якой дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з большай часткай твораў Уладзіміра Ягоўдзіка. Назіраючы падчас мерапрыемства за эмоцыямі вучняў, можна смела сцвярджаць, што яны будуць чакаць ад аўтара новыя творы, якія выклікаюць у іх цікавасць і будуць запатрабаваныя.


15.02.2016 г.
 На пагранічнай заставе "Семёновка" бібліятэкар філіяла "Лішкаўская сельская бібліятэка"  з удзельнікамі аматарскага аб'яднання "Юный друг пограничника" сумесна з работникам філіяла «Макараўскі цэнтр культурна-дасугавай дзейнасці» ладзіла вечар-сустрэчу "Афганістан баліць у маёй душы ...», прысвечаны дню воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гэта вечар-сустрэча з воінамі-афганцамі, якія ў цяперашні час жывуць і працуюць у роднай гаспадарцы: Барцэвіч Іосіф Браніслававіч і Раманчук Казімір Лявонцьевіч. Яны ахвотна пагадзіліся выступіць перад удзельнікамі мерапрыемства, расказалі пра сваю службу ў Афганістане, пра тыя праблемы і цяжкасці з якімі ім давялося сутыкнуцца, акрамя таго прысутныя даведаліся аб гістарычных фактах пачатку ваенных дзеянняў у Афганістане.  Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць усіх загінуўшых на афганскай вайне і запалілі ў іх гонар "свечку памяці". У пацверджанне сваіх успамінаў воіны-афганцы паказалі свае «дэмбельскія» альбомы з фотаздымкамі з месца службы. Шмат было пытанняў з боку прысутных, на якія яны атрымалі змястоўныя адказы. Воіны - афганцы падзякавалі ўсім за запрашэнне, за арганізацыю мерапрыемства, пажадалі вайскоўцам быць мужнымі, смелымі, з гонарам і годнасцю несці службу па ахове дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.

13.02.2016г.


У чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага адбыўся гістарычны ракурс “Афганістан – наша  памяць і боль”, на якую запрасілі ўдзельнікаў вайны ў Афганістане. Бібліятэкары падрыхтавалі агляд дакументальнай і мастацкай літаратуры, прысвечанай Афганскай вайне. Запрошаныя госці падзяліліся сваімі ўспамінамі з тых ваенных гадоў, успомнілі сваіх баявых таварышаў, якія загінулі падчас баявых дзеянняў. У канцы сустрэчы бібліятэкар чытальнай залы С.М.Гладкая пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з літаратурай, прысвечанай гэтай даце і прадстаўленай на кніжна-ілюстрацыйнай выставе “Афганістан баліць у маёй душы”.


11.02.2016г.



     У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка" для вучняў 7 класа гімназіі аг.Пагранічны прайшоў паэтычны калейдаскоп “Няхай вашы сэрцы сагравае любоў і пяшчота”, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна. Удзельнікі паэтычнага калейдаскопа даведаліся аб цікавых звестках з біяграфіі Уладзіміра Мулявіна, аб яго ролі ў развіцці беларускай культуры. Пад час мерапрыемства  гучалі сусветна вядомыя песні з рэпертуара “Песняроў” на словы Янкі Купалы, М. Багдановіча, А. Куляшова. Акрамя таго, падлеткі абмяняліся меркаваннямі аб старадаўніх беларускіх песнях, што спяваюць сучасныя выканаўцы, пачулі, як прыгожа гучаць песні, пераведзеныя на беларускую мову з іншых моў. Вучні чыталі свае любімыя вершы беларускіх паэтаў. Не абыйшлося без салодкага пачастунку. Засталося вельмі цёплае ўражанне!






11.02.2016г.


У філіяле "Дзіцячая бібліятэка" з вучнямі 6 "В" класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы была праведзена конкурсна-гульнёвая праграма да Дня Святога Валянціна пад назвай “Свет душы – каханне”. Дзяцей пазнаёмілі з гісторыяй узнікнення свята. Дзяўчаты і хлопцы з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах: "Стрела Амура", "Счастливое лицо Валентина", "Любовь спасёт мир", "Признание в любви". Мерапрыемства прайшло весела і цікава, кожны ўдзельнік атрымаў Валянцінку.


09.02.2016г.

     У Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага для навучэнцаў Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя прашоў час гістарычнага партрэта “Можаш ганарыцца ім, Бераставіца”(да 215-годдзя з дня нараджэння В.М.Кавалеўскага(1801-1878). Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі І.К.Ражко пазнаёміла навучэнцаў са старонкамі жыцця і дзейнасці Восіпа Міхайлавіча Кавалеўскага, вядомага гісторыка, вучонага-манголазнаўца, ураджэнца Вялікай Бераставіцы. Асаблівую ўвагу яна звярнула на стэнд, які размяшчаецца на абанеменце і на якім прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і навуковай дзейнасці В.М. Кавалеўскага: кнігі, матэрыялы перыядычнага друку, фотаздымкі, ксеракопіі вокладак манаграфій і навуковых даследаванняў Кавалеўскага і інш.


06.02.2016г.
       Да Года культуры ў філіяле "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў час этыкі "Мова. Культура. Чытанне". Мерапрыемства адбылося ў ДУА "Масалянскі вучэбна-падагагічны комплекс яслі-сад - пачатковая школа". Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй роднага краю, народнымі традыцыямі, паходжаннем беларускага слова. З дзецьмі абмеркавалі пытанні, што такое этыкет і ці патрэбны ён у наш час? Удзельнікі мерапрыемства зацікавіліся кнігай В.Кудлачёва, И.Фоменковой “Советы феи вежливости”.



04.02.2016г.


    У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”. На пасяджэнне былі запрошаны дырэктар музея Галавач А.М. і навуковы супрацоўнік музея Пацэнка М.І., настаяцель храма святой Ефрасінні Полацкай Шэлест С.Ф Галоўнае пытанне, якое разглядалася на пасяджэнні тычылася Года культуры. Таму першаму было дадзена слова дырэктару музея Галавачу А.М., які расказаў аб музеі, гісторыю яго стварэння. Дапоўніў яго Паценка М.І., акрамя гэтага, ён яшчэ расказаў і аб цікавых фактах з гісторыі стварэння кнігі “Памяць” Бераставіцкага раёна. Настаяцель храма святой Ефрасінні Полацкай а.Сергій прапанаваў усім прысутным цікавую арганізацыю прэстольнага свята, дзень памяці святой Ефрасінні, якое адзначаецца 5 ліпеня. Свае прапановы ўносілі і прысутныя на пасяджэнні, нават разгараліся спрэчкі. У канцы мерапрыемства быў арганізаваны салодкі стол, за якім вершаваныя радкі змяняліся песнямі. А паслухаць было што, так як усе члены аматарскага аб’яднання -  удзельнікі фальклорнага калектыва, альбо спяваюць у царкоўным хоры. І ім сапраўды Бог даў дар спяваць і радаваць сваімі песнямі іншых. Уся работа аматарскага аб’яднання "Диво" накіравана на садзейнічанне ператварэнню бібліятэкі ў цэнтр духоўных зносін і ўзаемадапамогі, на раскрыццё творчых здольнасцей і талентаў яго ўдзельнікаў.


28.01.2016 г.

    Тэатр батлейкі, які арганізаваны сумесна культурна-асветніцкім цэнтрам Еўфрасінні Полацкай, філіялам “Пагранічная сельская бібліятэка” і філіялам па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Пагранічны, выступіў перад наведвальнікамі музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы. Артысты тэатра (а гэта вучні малодшых класаў гімназіі аг. Пагранічны) паказалі калядную казку “Калабок”. Гэта ўжо другое выступленне нашых артыстаў у бягучым годзе. Дзеці  з задавальненнем рыхтаваліся да паказу і атрымалі яшчэ большае задавальненне ад самога выступлення перад публікай. Гледачам спадабалася пастаноўка, яны ўдзячна апладыравалі артыстам.


  27.01.2016 г.              
    У філіяле «Лішкаўская сельская бібліятэка» прайшло першае ў гэтым годзе пасяджэнне аматарскіх аб'яднанняў «Юный друг пограничника». За круглым сталом сабраліся кіраўнікі: бібліятэкар філіяла Зоя Хлебнікава, дырэктар філіяла «Макараўскага цэнтр культурна-дасугавай дзейнасці» Вікторыя Бажко, начальнік пагранічнай заставы «Сямёнаўка» Віталь Дайлідко, намеснік начальніка Аляксандр Буко. На дадзеным пасяджанні падвялі вынікі сумеснай працы за мінулы год, зрабілі аналіз праведзеных мерапрыемстваў. Працу за мінулы год прызналі здавальняючай і намецілі план на будучы год. У план бягучага года ўвайшлі мерапрыемствы як ваенна-патрыятычнага характару, так і святочна-забаўляльныя, гульнёвыя праграмы. Не пакінулі без увагі і мерапрыемствы па здароваму ладу жыцця. Запланавалі спартыўныя спаборніцтвы паміж вайскоўцамі і ўдзельнікамі аб'яднання, а таксама мерапрыемствы, накіраваныя на прафарыентацыю сярод моладзі.

23.01.2016г.
  На базе Масалянскай яслі-сад пачатковай школы бібліятэкар філіяла "Масалянская інтэграванная сельская бібліятэка" правяла пазнавальную гадзіну "Жыццё птушак зімой". Дзеці пазнаёміліся з жыццём птушак зімой. Дзецям паведамілі аб змяненнях у нежывой прыродзе зімой. Кожны з прысутных дзяцей расказаў аб асабістай дапамозе птушкам у зімовы перыяд. 



15.01.2016 г.

У філіяле "Дзіцячая бібліятэка" для наведвальнікаў аматарскага аб’яднання "Люстэрка" прайшоў дзень ветлівасці пад назвай "Парады феі Ветлівасці" і адбылося абмеркаванне новай, вельмі цікавай і прыгожа ілюстраванай кнігі гродзенскіх пісьменнікаў В.Кудлачова і І.Фаменковай "Советы феи вежливости". Галоўная гераіня кнігі  — фея ветлівасці па прозвішчу Вета. Яна дае чытачам 17 карысных парад, якія дапамогуць стаць ветлівымі, культурнымі людзьмі. 




09.01.2016 г.

    Работнікі філіяла "Пагранічная сельская бібліятэка" падрыхтавала і правяла сумесна з нядзельнай школай свята Божага Нараджэння «Каляды тваё славім, Госпадзе!», якое адбылося ў памяшканні Пагранічнай дзіцячай школы мастацтваў. Гэта было сумеснае мерапрыемства нядзельнай школы, бібліятэкі і дома культуры. У праграме мерапрыемства: калядныя спевы; выступленне вучняў нядзельнай школы; батлейка. казка «Калабок». З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся настаяцель храма Святой Еўфрасінні Полацкай а.Сергій. У канцы мерапрыемства для ўсіх дзяцей быў арганізаваны салодкі стол.



05.01.2016г.

    У філіяле “Масалянская інтаграванная сельская бібліятэка” прайшоў пазнавальны час “На зямлі святы вечар” для дзяцей Масалянскай яслі-сад пачатковай школы. Спачатку дзеці дазналіся, адкуль пайшла традыцыя святкаваць каляды, што гэта за свята, як яно адзначалася раней. Потым дзецям былі прапанаваны кнігі на дадзеную тэму. 




05.01.2016 г.
     У філіяле “Лішкаўская сельская бібліятэка” прайшоў
навагодні ранішнік “Вітаем, ёлка! Новы рок!”. Прайшоў ён у форме гульнёвай праграмы, якую вёў Дзед Мароз. Дзеці разам з бацькамі і бабулямі сабраліся ў бібліятэцы. Амаль усе былі пераапрануты ў казачных герояў. Разам з Дзедам Марозам вадзілі хараводы, гулялі ў розныя навагоднія гульні. Дзед Мароз загадваў загадкі, праводзіў конкурсы: на лепшы верш, песню, танец, маску. Дзеці вельмі стараліся, па ўсім было відаць што добра падрыхтаваліся, бо ўзамен ад Дзеда Мароза атрымалі цукеркі і прызы… Па традыцыі падвялі вынікі дзіцячага чытання за мінулы год. Пераможцы атрымалі памятныя падарункі за сваё старанне. Лепшымі чытачамі сталі: Скулкін Максім, Прэдка Кіра, Жук Кірыл, Кажура Максім. Гэтыя вучні з'яўляюцца прыкладам для іншых па колькасці прачытаных кніг.