Храм Покрова Пресвятой Богородицы (агрогородок Олекшицы)

     Пабудавана ў 1865-71гг. з цэглы паводле праекта архітэктара І.Міхаэліса. Гісторыя
папярэдняга храма звязана з імем Ганны Міхайлаўны Масальскай, якая ў 1620г. завяшчала яму "сумы пенезеи на церковь заложения Илии Пророка в ымению Олексичах у повете городенском лежачое, где их милость панове родичи мои в церкви лежат".   
  Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, прамавугольныя трапезная і апсіда, кубападобны аб'ём малітоўнай  залы. У сілуэце пануюць шацёр з макаўкай на званіцы і цыбулепадобны купал на 8-гранным барабане над цэнтральным аб'ёмам. У малюнку аконных праёмаў выкарыстана форма гатычнай стральчатай аркі. Інтэр'ер упрыгожаны насценнай размалёўкай.

    Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі/ А.М. Кулагін; фатограф А.Л. Дыбоўскі. - Мінск: Бел.Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2008. - 488 с.: іл.