Архіў навін 2014 года

13.12.2014 г.

       У Масалянскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок прафілактыкі “Наркаманія - хвароба душы”. У мерапрыемстве прынімалі ўдзел вучні мясцовай школы. Асноўная мэта ўрока - дапамога дзецям, што трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, аздараўленне становішча ў сацыяльна недабранадзейных сем’ях.


06.12.2014 г.


       У Лішкаўскай сельскай бібліятэцы на тэму прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі адбылася гутарка-дыялог "Супраць наркотыкаў усім светам". У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні старэйшых класаў. Мэта мерапрыемства - паглыбленне ведаў падлеткаў аб узнікненні і прыродзе віруса ВІЧ, аб магчымых шляхах заражэння і прафілактыцы СНІДу, аб адказнасці навучэнцаў і асабістай бяспецы.



05.12.2014 г.
      
      У дзіцячай бібліятэцы для наведвальнікаў аматарскага аб’яднання “Люстэрка” прайшла гульня-падарожжа пад назвай : “Добрае слова – што ясны дзень”. Гаворка ішла пра добрыя словы, ад якіх ідзе цяпло як ад сонейка, бо яны саграваюць чалавека сваім цяплом. Мэта мерапрыемства : пашырыць веды школьнікаў пра дабрыню і яе ролю ў жыцці кожнага чалавекафарміраваць добрыя ўзаемаадносіны паміж людзьмі. Прыцягненне ўвагі да культуры зносін, выхаванне імкнення быць добрымі, ветлівымі. Дзеці чыталі ўрыўкі з мастацкіх твораў, у якіх героі ведалі добрыя словы і карысталіся імі у розных выпадках, гучалі прыказкі і прымаўкі пра добрае слова. Падарожжа атрымалася цікавым і карысным.

 04.12.2014 г.

     У раённай цэнтральнай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылося свята фальклору. І прайшло пад назвай  "Беларуская народная песня". На свята запрасілі ўдзельнікаў жаночага клуба "Паклічу сяброў" і сталых чытачоў бібліятэкі. З уступным словам выступіла дырэктар бібліятэкі і расказала прысутным аб асаблівасцях і значэнні беларускай песні, як важнейшай частцы духоўнай культуры народа. У свяце прынялі ўдзел госці з суседняга Свіслацкага раёна - фальклорная  група "Крынічка". Намеснік дырэктара РЦБС правяла для запрошаных гасцей экскурсію па бібліятэцы.  Фальклорная група "Крынічка"прадставіла ўдзелькам імпрэзы сваю канцэртную праграму. Гучалі песні, прыпеўкі, прыгаворкі, частушкі. Сустрэча прынесла прысутным добры настрой і прыемныя ўражанні.








 03.12.2014 г.

   Раённая цэнтральная бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага прыняла ўдзел у раённым мерапрыемстве, прысвечаным Сусветнаму дню прафілактыкі СНІД.  У рамках мерапрыемства прайшоў Дзень інфармацыі "Паядынак са СНІДам". Пад час Дня інфармацыі адбылася гутарка-абмеркаванне "СНІД - смяротная пагроза", на якой школьнікі атрымалі поўную інфармацыю аб актуальнасці праблемы СНІД і аб эфектыўных спосабах папярэджвання заражэння. Добрым дапаўненнем да мерапрыемства стала віктарына "Што мы ведаем пра СНІД?" на якой падлеткі актыўна дэманстравалі свае веды па дадзенай тэме.

   03.12.2014 г.

     Да сусветнага дня прафілактыкі СНІД  сумесна са школай для вучняў 9-х класаў у чытальнай зале дзіцячай  бібліятэкі , прайшоў  трэнінг пад назвай:  “СНІД: будучае пад пагрозай”. Вучні  уважліва праслухалі статыстычную інфармацыю, задавалі шмат пытанняў , дзяліліся гісторыямі, якія яны ведалі пра СНІД і як павінен паводзіць сябе чалавек, каб быць здаровым. Школьнікі прынялі самы актыўны ўдзел у мерапрыемстве.


   02.12.2014 г. 

     У Вялікаэйсмантаўскай сельскай бібліятэцы-філіяле адбыўся вечар-разважанне “Стоит ли лишать себя жизни?”. Мэта якога  павысіць  ўзровень інфармаванасці падлеткаў аб ВІЧ / СНІДсадзейнічанне фарміравання ў падлеткаў навыкаў адказных адносін да свайго здароўя. У мерапрыемстве прынялі ўдзел школьнікі старэйшых класаў мясцовай школы.





                 







              01.12. 2014 г.

            У дзіцячай бібліятэцы для вучняў 7-х класаў прайшла інфармацыйна- пазнавальная гадзіна па прафарыентацыі пад назвай “Свет прафесій”. Мэта мерапрыемства: пазнаёміць школьнікаў са светам прафесій і расказаць пра найбольш папулярныя на сённяшні час спецыяльнасці. Мерапрыемства суправаджала тэматычная выстава “Выбар прафесій”, на якой былі прадстаўлены энцыклапедычны даведнік “2000 прафесій”, навукова-папулярная літаратура, даведнікі і памяткі. Вучням былі прапанаваны: віктарына “Угадай прафесію”, тэст “Хто чым займаецца?”, гульня “Азбука прафесій”, вершы, загадкі.


               19.11.2014 г.


Да Сусветнага дня адмовы ад палення для вучняў 8-9-ых класаў супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі  правялі лекторый пад назвай “За жыццё без табака”. Мэта мерапрыемства: фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця. Вучні атрымалі карысную інфармацыю аб уплыванні курэння на арганізм чалавека.
                   



    
 17.11.2014 г.


Сумесна са школай для вучняў 6-х класаў у чытальнай зале дзіцячай бібліятэцы прайшоў дыспут пад назвай “Права дзіцяці ў краіне ”Дзяцінства”, прысвечаны Міжнароднаму дню правоў дзіцяці. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў дыялоге, выказвалі свае думкі, што кожны павінен адказваць за свае ўчынкі, негледзячы на ўзрост. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з некаторымі прававымі тэрмінамі. 


                                                          
14.11.2014 г.                                                  


 У дзіцячай бібліятэцы для наведвальнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар” прайшла гадзіна пытанняў і адказаў па кнізе  В.Н. Свістуновай “Экаград – горад без адходаў”. Хлопчыкі і дзяўчынкі прымалі актыўны ўдзел у абмеркаванні кнігі. З яе старонак дзеці даведаліся, якую шкоду наносіць смецце навакольнаму асяроддзю.  Ад учынкаў і паводзін кожнага чалавека залежыць стан навакольнага асяроддзя і будучае нашай планеты. Вучням былі прапанаваны практычныя заданні (разгадаць рэбусы, пастроіць горад Экаград і расказаць правілы паводзін людзей на прыродзе). Мерапрыемства атрымалася цікавым і карысным.










 12 .11. 2014 г.

Творчая сустрэча чытачоў Бераставіцкай цэнтральнай бібліятэкі, аматараў кнігі, беларускага слова з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі (2009 г .), членам Саюза журналістаў Беларусі (2014 г.), гродзенскай пісьменніцай Ірынай Шатыронак.






                 31.10.2014 г.

У Лішкаўскай сельскай бібліятэцы для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту адбылося краязнаўчае падарожжа“Шлях з мінулага ў будучыню”, на якім школьнікі пазнаёміліся  з гісторыяй Лішкаўскага палаца. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у краязнаўчай віктарыне.







30 .10 2014 г.

На базе Макараўскай і Лішкаўскай сельскіх бібліятэк адбыўся раённы семінар бібліятэчных работнікаў па тэме: “Бібліятэка – цэнтр гістарычнай памяці, энцыклапедыя роднага краю: да Года гасціннасці”.
Увазе ўдзельнікаў была прадстаўлена слайд-прэзентацыя “Ад мінулага да сучаснага: з гісторыі касцёла Узвіжання Святога Крыжа ў Макараўцах”, падрыхтаваная Р.Рудым, бібліятэкарам Макараўскай сельскай бібліятэкі. У в. Макараўцы прысутныя наведалі у мясцовай школе краязнаўчы музей “Гісторыя роднай вёскі”, у якім даведаліся аб цікавых фактах з гісторыі вёскі, калгаса, школы і іншае.


На семінары разглядаліся пытанні якія тычацца папулярызацыі краязнаўчай літаратуры, выставачнай дзейнасці бібліятэк па краязнаўству, падрыхтоўкі выдавецкай прадукцыі бібліятэк па краязнаўству.




    

 05.09.2014 г.     

В  детской  библиотеке подведены итоги конкурса летнего чтения “Веселись, играй и читать не забывай”. Всё лето ребята участвовали в мероприятиях, конкурсах и акциях и, конечно же, читали много и с увлечением.  Участие приняли многие читатели , но победили сильнейшие:  Гордейчик Дарья (7 кл.), Житко Анастасия (8 кл.), Толкун Вероника (9 кл.), Филипова Алена (4кл.).  Победителям конкурса  были вручены грамоты и памятные сувениры.



              
 06.08.2014 г.

 Республиканская акция Лето с хорошей книгой” продолжается. В летнем оздоровительном лагере "Берестовицкий" библиотекари детской библиотеки-филиала провели для детей литературный ералаш под названием «Сказок мудрые уроки». Ребята приняли активное участие в литературной викторине, конкурсах, отгадывали загадки. Вниманию детей были представлены книжные новинки сказок, которые они могли  посмотреть и  почитать. 






 11.07.2014

 У  дзіцячай  бібліятэцы-філіяле  для хлопчыкаў і дзяўчынак адбылося салодкае, шакаладнае падарожжа пад назвай “Вясёлыя прыгоды ў шакаладным каралеўстве”, якое было прысвечана Сусветнаму дню шакалада. Бібліятэкар азнаёміла з гісторыяй з’яўлення шакалада і шакаладнага свята. Дзеці паслухалі вельмі цікавае паданне пра “напітак багоў” (так індзейцы называлі шакалад) і даведаліся: Хто першы адкрыў шакалад і шакаладны напітак? Дзе расце шакаладнае дрэва і як яно выглядае? Дзе яшчэ выкарыстоўваецца шакалад акрамя харчовай прамысловасці?  У якім горадзе   пастаўлены адзіны у свеце помнік шакаладу і колькі  ёсць  музеяў  гэтаму салодкаму лакамству.  Хлопчыкі і дзяўчынкі  прынялі удзел у віктарыне , адгадвалі загадкі, чыталі вершы .  Усе  удзельнікі мерапрыемства  атрымалі  салодкія, шакаладныя  пачастункі і добры настрой.



05.07.2014г. 



В рамках республиканской  акции "Лето с хорошей книгой" в летнем оздоровительном лагере "Берестовицкий" работники детской библиотеки - филиала провели для детей обзор-презентацию новых изданий современных детских писателей под названием «Юмор и смех – это для всех». Вниманию детей были представлены юмористические издания известных авторов. Среди них книги современных белорусских авторов Валерия Квилория, Сергея Квиткевича; книги российских авторов из серии "Читаем сами", "Библиотека детской классики" (В.Драгунский,С.Козлов), "Стихи и сказки малышам" (для младших школьников), Г.Лебедевой, В.Сутеева и др. Велось живое обсуждение книг. На лицах детей были улыбки и слышался детский смех. Книги вызвали у детей большой интерес. А значит мероприятие прошло весело и интересно.





29.06.2014
 Супрацоўнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі  прынялі ўдзел у ІІІ фестывалі польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст”, які прайшоў у аграгарадку Вялікія Эйсманты. У фае Дома культуры адбылася прэм’ера кнігі “Шляхамі мінулага і сучаснага Вялікіх Эйсмантаў”, аўтарам-складальнікам якой з’яўляецца супрацоўнік РЦБ В.І.Чыкун. Правядзенне фестывалю польскай культуры і побыту выклікала цікавасць да гісторыі мясцовасці і людзей, якія жылі тут у розныя гады. Гэта натхніла аўтара кнігі на пошук ў розных крыніцах і сістэматызацыю звестак пра гісторыю Вялікіх Эйсмантаў. Намеснік РЦБ С.В.Станкевіч прадставіла новае выданне бібліятэкі, якое размясцілася на кніжна-ілюстрацыйнай выстава-экспазіцыя “Шляхамі мінулага Вялікіх Эсмантаў” і зрабіла агляд матэрыялаў, якія знайшлі сваё месца на выставе.   “З гісторыі краю і лёсаў людзей” – першы раздзел кампазіцыі прадстаўляў шмат цікавых матэрыялаў аб гісторыі мястэчка і  людзях,  лёс якіх звязаны з гэтай мясцовасцю.
       Другі раздзел  “Казімір Ельскі – скульптар з Вялікіх Эйсмантаў” знаёміў з творчасцю Казіміра Ельскага, вядомага польскага і беларускага скульптара, выкладчыка Віленскага універсітэта, першага прафесара скульптуры на Беларусі, які нарадзіўся ў Вялікіх Эйсмантах. Тут размясцілася шмат фотаілюстрацый з працамі К.Ельскага.
        Трэці раздзел экспазіцыі “Вялікія Эйсманты – аграгарадок” прадстаўляў літаратуру аб сучасным жыцці аграгарадка і фотаздымкі з відамі Вялікіх Эйсмантаў.  Кніжна-ілюстрацыйная кампазіцыя прыцягнула ўвагу гасцей фестывалю,  сярод якіх былі прадстаўнікі ўлады раёна і Саюза палякаў на Беларусі.
   Бібліятэкары падчас мерапрыемства распаўсюджвалі памятныя паштоўкі, дызайн якіх распрацаваў Андрэй Втарушын, выкладчык гісторыі мастацтваў Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў, і якія былі прысвечаны менавіта гэтаму святу. Андрэй Втарушын з’яўляецца аўтарам эмблемы фестывалю польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст”.












24.04.2014г. 
        Для супрацоўнікаў сельскіх бібліятэк-філілаў на базе Масалянскай сельскай бібліятэкі адбыўся семінар на тэму “Памяць на ўсе часы: арганізацыя работы бібліятэк да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка–фашысцкіх захопнікаў". Цікавы і змястоўны экскурс у гісторыю вёскі Масаляны правяла настаўніца мясцовай школы, пісьменніца Галіна Румак (Жывіца). Бібліятэкар Масалянскай СБ падрыхтавала кніжную выставу “Беларусь гераічная”, на якой экспанавалася дакументальная і мастацкая літаратура аб гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі, гераізме беларускага народа ў барацьбе з фашызмам. Для ўдзельнікаў семінара і вучняў Масалянскай сярэдняй школы  быў прапанаваны ўрок мужнасці “У нашых сэрцах памяць аб кожным чацвёртым” з выкарыстаннем камп’ютэрных прэзентацый. Яна дала магчымасць адчуць горыч і боль Вялікай Айчыннай вайны і радасць і шчасце Вялікай Перамогі.
     Да ўвагі ўдзельнікаў семінара  супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынга была прапанавана выстава метадычных распрацовак, бібліяграфічных спісаў літаратуры і сцэнарных матэрыялаў, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны.







14.03.2014г.
“Дзівосныя карункі вясны” – такую назву мела выстава дэкаратыўна-прыкладных работ жыхаркі вёскі Эймінаўцы Зінаіды Іванаўны Конік, арганізаваная на абанеменце Бераставіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага. На выставе прадстаўлены  вышываныя вырабы і карункі народнай умеліцы і майстрыхі – вельмі прыгожыя, элегантныя, вытанчаныя, выкананыя з выкарыстаннем свежых далікатных фарбаў.

26.03.2014г.
У дзіцячай бібліятэкі-філіяла прайшло адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі.  Тэатралізавана-гульнёвае свята пад назвай “Вас чакаюць прыгоды на востраве “Чытання”ладзілі бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі-філіяла і школьнай бібліятэкі Вялікабераставіцкай СШ. Школьнікаў малодшых класаў чакалі вясёлыя гульні, літаратурныя віктарыны і загадкі на веданне папулярных дзіцячых твораў. Адбылося і традыцыйнае ўзнагароджанне граматамі і прызамі лепшых чытачоў дзіцячай бібліятэкі. Імі сталі Ірына Патурынская (2 “А”), Вікторыя Жук (2 “В”), Алёна Навакач (4 “Б”), Ганна Рамашкевіч (4 “А”) і Паліна Гішман (4 “В”).


08.04.2014г.
“Карункавы калейдаскоп” – такую назву мела выстава дэкаратыўна-прыкладных работ жыхаркі Вялікай Бераставіцы Ганны Іванаўны Гарбачэўскай, арганізаваная ў чытальнай зале Бераставіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага. На выставе прадстаўлены прыгожыя вырабы, якія звязаны з дапамогай кручка: сурветкі, цукерніцы, вазы, пасхальныя яйкі, цукеркі, рознакаляровыя суніцы і іншае.

03-04.04.2014г.

 У Бераставіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага пачаліся экскурсіі пад назвай “Бераставіччына ў партрэтах і мастацкіх палотнах” для школьнікаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы і школ раёна.

26 лютага 2014 года

У чытальнай зале Бераставіцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме: "Дзяржава ва ўмовах глабалізацыі: асноўныя тэндэнцыі эвалюцыі" з ўдзелам дацэнта кафедры філасофіі, кандыдата філасофскіх навук А.А.Раманава.




15 лютага 2014 года

У чытальнай зале Бераставіцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага адбылася сустрэча з воінамі-інтэрнацыяналістамі, удзельнікамі Афганскай вайны (1979-1989гг.), прысвечаная 25-годдзю вывада савецкіх войск з Афганістана. Удзельнікі імпрэзы падзяліліся сваімі ўспамінамі з прысутнымі, успомнілі тых хто не вярнуўся з вайны.