Храм Успения Пресвятой Богородицы (деревня Гольни)

    Пабудавана ў 1903г. з цэглы і бутавага каменю на месцы драўлянага храма. Абкружана бутавай агароджай. З боку апсіды храма асобна стаяла каркасная шатровая званіца.
    Помнік прхітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае нетыповую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю: у аснове цэнтральны кубападобны аб'ём, шатровы дах якога завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным светлавым барабане. Да сцен цэнтральнага аб'ёму далучаны больш нізкія аднолькавай вышыні пабудовы: з захаду  кубападобны прытвор пад 2-схільным дахам, з усходу, поўначы і поўдня- паўкруглыя апсіды. На паліхромным фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца пабеленыя і антыкаваныя элементы архітэктурнай аздобы - аркатурныя фрызы і прафіляваныя карнізы, прафіляваныя ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі.

Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі/ А.М. Кулагін; фатограф А.Л. Дыбоўскі. - Мінск: Бел.Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2008. - 488 с.: іл.