Новыя паступленні 2016 года

   
        Аврутин, А. Ю. Просветление : книга поэзии / Анатолий Аврутин. – Минск : Народная асвета, 2016. – 463 с. 
В книгу избранных произведений известного поэта Анатолия Аврутина вошли лучшие стихи автора, созданные за сорок с лишним лет творчества. Многие из них, например “Грушевка”, по которому писались сочинения во время олимпиады школьников Союзного государства России и Беларуси, давно стали хрестоматийными. Автору бесконечно дороги “и Черная речка, и Белая Русь…”, а потому в книге немало проникновенных строк, посвященных природе и людям обеих братских стран. Некоторые стихи даже написаны автором на сплетении двух языков – русского и белорусского.


        Антология современной белорусской драматургии / сост. Т. Ф. Рослик. – Минск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2016. – 656 с. 

Каждая пьеса, представленная в “Антологии современной белорусской драматургии”, - это современный взгляд на окружающую действительность. В текстах затрагиваются актуальные проблемы человечества и каждого человека в отдельности, рассматриваются извечные конфликты поколений и взаимоотношения “героев нашего времени”, поднимаются вопросы становления личности. Различие творческих стилей и жанров, актуальность тем составляют общую картину современной белорусской драматургии.



       Бадак, А. М. Як рассмяшыць папугая : аповесці, казкі, апавяданні, вершы : для дзяцей мал. шк. узросту / Алесь Бадак ; маст. Рыта Цімохава, Алена Карповіч. – Мінск : Звязда, 2015. – 344 с.
Творы Алеся Бадака, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, прывабліваюць сваёй багатай фантазіяй, тонкай назіральнасцю і светлым гумарам. Яны адрасуюцца не толькі тым юным чытачам, якія любяць займальныя сюжэты, незвычайныя падарожжы ў прыдуманыя краіны, але і кожнаму, хто хоча як мага больш даведацца пра наш навакольны свет, хто любіць прыроду і перакананы: яна не менш дзівосная і таямнічая, чым самы неверагодны казачны сюжэт.






        Бердымухамедаў, Г. М. Добрае імя – неўміручае : раман / Гурбангулы Бердымухамедаў. – Мінск : Звязда, 2015. – 208 с. 
На старонках кнігі аўтар адлюстраваў яркі вобраз свайго дзеда па бацькоўскай лініі Бердымухамеда Анаева, расказаў пра яго праўдзіва, без рэтушы. Сюжэт пабудаваны на дакладных дакументальных матэрыялаў. Раман самабытны, напоўнены высокай паэзіяй і філасофіяй. У ім апісана родная прырода, людзі, іх традыцыі і звычаі, адносіны да чалавека, спадчыны продкаў. Прываблівае шчырая, жывая і ўзрушаная манера аўтарскага пісьма. Раман здольны абудзіць у чытачах сур’ёзныя думкі і моцныя пачуцці, у чым і заключаецца найважнейшая задача мастацкай літаратуры.



       Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны = Белорусский государственный музей истории Великой Отечественной войны = Belarusian state museum of the history of the Great Patriotic War / [І. У. Вярэніч і інш. ; пераклад на беларускую мову: А. У. Клімовіч ; пераклад на англійскую мову: Н. Ю. Карасёва ; фота: К. Л. Дробава]. - Мінск : Звязда, 2015. - 395 с.
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Выданне распавядае пра экспазіцыю, фонды, філіялы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны праз падзеі кароткага перадваеннага перыяду, гадоў самай крывавай вайны ў гісторыі і пасляваенных дзесяцігоддзяў. Альбом насычаны якаснымі фотаздымкамі фрагментаў экспазіцыі і экспанатаў, а таксама прадметаў з фондаў музея, якія немагчыма ўбачыць падчас экскурсіі. Гэта дапаможа больш поўна і глыбока асэнсаваць тэму вайны.






       Карлюкевіч, А. М. Літаратурнае пабрацімства. Беларусь - Туркменістан : сустрэчы, знаёмствы, адкрыцці / Алесь Карлюкевіч. - Мінск : Звязда, 2016. - 
190, [1] с. 
Літаратурнае пабрацімства_Беларусь-Туркменістан
У кнізе “Літаратурнае пабрацімства. Беларусь – Туркменістан” расказваецца пра сённяшнія і ўчарашнія беларуска-туркменскія культурныя зносіны. “Шмат гадоў, дзесяцігоддзяў і нават ужо стагоддзяў злучаны паміж сабою дзве культуры, дзве літаратуры – беларуская і туркменская, – піша аўтар Алесь Карлюкевіч. – Здавалася б, адлегласць паміж Беларуссю і Туркменістанам немалая – тысячы кіламетраў, мовы настолькі далёкія адна ад адной, што і вузельчыкаў ніякіх агульных няма зусім, але вось цягне лес да гор, азёры – да пустыні, пяску. Цягнуцца адзін да аднаго розныя менталітэты, розныя па рэлігіі людзі цягнуцца адзін да аднаго. І шмат якія факты — яркае таму пацвярджэнне”. Якія гэта факты, вы даведаецеся, калі бліжэй пазнаёміцеся з кнігай.


       Марціновіч, А. Бяссонне Млечнага Шляху : выбраныя старонкі беларускай літаратуры / Алесь Марціновіч. - Мінск : Беларусь, 2016. - 525, [2] с.
Бяссонне Млечнага Шляху : выбраныя старонкі беларускай літаратуры
Вядомы крытык і літаратуразнаўца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій Алесь Марціновіч перагортвае выбраныя старонкі нацыянальнага пісьменства. Па-свойму прачытвае ён творчасць тых пісьменнікаў, якія ўжо адышлі ў вечнасць. Вялікае месца ў кнізе адведзена тым, хто сёння плённа працуе ў літаратуры. Не абыйдзены ўвагай і маладыя пісьменнікі, якія ўпэўнена праторваюць сваю мастакоўскую сцяжынку. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай, а таксама вучням старэйшых класаў, студэнтам, выкладчыкам.




       Місько, П.А. Прыйдзі, дзень-залацень!: казкі дзеда Аўласкі і бабы Параскі / Павел Місько ; мастак Г.Хінка-Янушкевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 310 с. : іл. 
Місько П. А. Прыйдзі, дзень-залацень!
Аповесць-казка Паўла Місько (1931-2011) апавядае пра жыццё-быццё фальклорных герояў: дзеда Аўласкі, бабы Параскі, хлопчыка з пальчык Ваняткі і іх верных чатырохногіх сяброў.










       Пазнякоў, М.П. Святло дабрыні: азбука, лічэбнікі, вершы, скорагаворкі, каламбуры, загадкі, крылатыя выразы, казкі: для мал. і сярэд. шк. узросту / Міхась Пазнякоў ; мастак М.Лось. – Мінск : Звязда, 2015. – 320 с. : іл.

Новая кніга вядомага пісьменніка, лаўрэата многіх літаратурных прэмій вызначаецца адметнай пабудовай. Напачатку аўтар займальна знаёміць з азбукай і лічэннем. Затым прадстаўлены тэматычныя раздзелы, якія з’яўляюцца своеасаблівай паэтычнай энцыклапедыяй навакольнага свету. У вершах і казках паэт апявае любоў да Радзімы, нашы дзяржаўныя сімвалы, прыгажосць і багацце роднай прыроды. Услаўляе мужнасць, сяброўства, стваральную працу, шчырасць і дабрыню. Апавядае пра клопаты, захапленні, забавы і мары хлопчыкаў і дзяўчынак. Знаёміць з прафесіямі. Вучыць любіць і шанаваць усё жывое і непаўторнае. Шматлікія загадкі, скорагаворкі, крылатыя выразы і каламбуры абуджаюць фантазію, развіваюць кемлівасць і цікаўнасць да жывога слова беларускага слова.



       Прыгодзіч, З. К. Постаці: гэткай шукаю цэлы век чэсці... / Зіновій Прыгодзіч. - Мінск : БелЭн, 2016. - 398 с. 

Кніга Зіновія Прыгодзіча «Постаці: 3 цэлым народам гутарку весці...» уключае ў сябе дзесяць творчых партрэтаў вядомых, знакамітых дзеячаў беларускай культуры. Яны прадстаўляюць практычна ўсе сферы нашай культурнай прасторы: літаратуру, тэатр, музыку, жывапіс, скульптуру. Кніга будзе цікавая і карысная для тых, хто неабыякавы да роднай культуры, творчых здабыткаў і праблем нацыянальнага мастацтва, хто цікавіцца жыццём і дзейнасцю нашых выдатных творцаў. Чытач знойдзе ў кнізе шэраг малазнаёмых фактаў з іх біяграфій, пазнаёміцца з займальнымі гісторыямі, пра якія не часта прачытаеш у друку, адкрые для сябе нямала новага і нечаканага.

       

       Гордость Беларуси. Молодые, талантливые, одарённые / [сост. : В.В Андриевич, Л.В. Языкович ; фото : О. Белоусов и др. ]. – Минск : Беларуская Энцыклапэдыя імя П. Броўкі, 2015. – 281, [7] с. : ил. 
Книга посвящена молодежи Беларуси — лауреатам и стипендиатам специальных фондов Президента Республики Беларусь по поддержке талантливой молодежи, а также одаренных учащихся и студентов. Это интеллектуальное и творческое настоящее и будущее суверенной Беларуси. Именно государство берет на себя ответственность за дальнейшее профессиональное становление талантливого школьника или студента, молодого ученого и артиста, художника и музыканта. В Республике Беларусь создана беспрецедентная система государственной поддержки одаренной молодежи, аналогов которой нет ни в одной из стран постсоветского пространства.        Крушинская, Л. А. Владимир Мулявин. "Сэрцам і думамі..." : воспоминания, интервью, исследования / [автор проекта, редактор-составитель] Людмила Крушинская. - Минск : Мастацкая літаратура, 2015. - 614, [1] с. 
Крушинская Л. А. Владимир Мулявин. "Сэрцам і думамі..."«Золотой» фолиант «Владимир Мулявин. “Сэрцам і думамі…”» — это новое, иллюстрированное издание о Песняре. Основанное на некоторых материалах книги «Владимир Мулявин. Нота судьбы», увидевшей свет в 2004 году, оно представляет собой мозаику из ранее неизвестных фактов о жизни и уникальном творчестве Музыканта, воспоминаний о Владимире Георгиевиче его коллег, родных и близких. Эта книга — документально-художественный, «народный» портрет нашего современника, основателя и многолетнего руководителя легендарного ансамбля «Песняры».


     
    Слуцкія паясы : мастацтва, асобы, эпоха / [аўтар канцэпцыі, укладальнік Б. А. Лазука ; аўтары тэксту: У. І. Пракапцоў і інш. ; фота: А. А. Аляксееў і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2015. - 205, [10] с. 
У выданні выкарыстаны матэрыялы музейных фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Музея старажытнабеларускай культуры, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Слуцкага раённага краязнаўчага музея, Музея гісторыі слуцкіх паясоў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Слуцкія паясы", Літаратурнага музея М. Багдановіча, Музея прыроды Белавежскай…




       Ткачоў, В. Характары : п'есы / Васіль Ткачоў. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2016. - 517 с.  
На рахунку вядомага беларускага драматурга і празаіка, лаўрэата шматлікіх прэстыжных прэмій Васіля Ткачова дзясяткі выдатных п’ес. Па яго творах ідуць спектаклі ў многіх тэатрах нашай краіны, а таксама ў Расіі, Украіне, Казахстане, Малдове, Таджыкістане. Шматгадовая праца пісьменніка не засталася незаўважанай: Васіль Ткачоў атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на выданне зборніка сваіх п’ес. І вось у выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя” імя П. Броўкі выйшла кніга п’ес на беларускай мове “Характары”. У кнігу ўвайшлі ў асноўным тыя творы, якія сёння запатрабаваны ў тэатрах: “Апошні” (“Белы ліст”), “Без Ягора будзе гора”, “Жаночы вулей”, “Марш Шульгіна”, “Стары і дарога”, “Flash”, “Веласіпед”, “Кветкі”, “Дошкі”, “Пераправа на Казанціп”, “Страказа і мурашык” і іншыя.