Архіў навін 2015 года


26.12.2015 г. 

      У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» суместна з філіялам па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Канюхі прайшла святочная програма "Наша ёлка всех зовёт в новогодний хоровод”. На свяце Дзед Мароз з дапамогай дзяцей, адшукаў сваю ўнучку Снягурачку, якую выкрала каварная Баба Яга і Пірат. На развітанне Дзед Мароз падарыў усім падарункі і абяцаў зноў прыйсці да дзяцей у госці праз год.


23.12.2015 г.




Па добрай традыцыі кожны год супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар” і актывістаў праводзяць навагодні ранішнік. Вось і сёлета ён прайшоў пад назвай: “Новы год, каля ёлкі карагод!” Разам з казачнымі героямі Дзедам Марозам, Снягуркай, Бабай Ягой, Вядучай дзеці апынуліся ў казачнай краіне. Вясёлыя гульні, конкурсы, тэматычныя загадкі, віктарыны, вершы, песні і безумоўна карагод вакол навагодняй ёлкі падарылі гурткоўцам шмат станоўчых эмоцый і святочны настрой. Дзеці былі апрануты ў карнавальныя касцюмы. Усе удзельнікі свята атрымалі салодкія падарункі. У канцы мерапрыемства быў зроблены фотаздымак на памяць.



23.12.2015г.

      У філіяле "Пагранічная сельская бібліятэка" прайшоў літаратурны хіт-парад «Круіз па зімовых казках». Пад час мерапрыемства чытачамі былі вызначаны самыя лепшыя, самыя чытаемыя кнігі. Спачатку для размінкі неабходна было адказаць на літаратурныя пытанні. Затым дзеці дзяліліся сваімі ўраджаннямі пра самыя лепшыя кнігі, якія былі выстаўлены на паліцу. Па выніках сустрэчы атрымалася цэлая выстава з самых цікавых, прачытаных кніг. На мерапрыемства былі запрошаны самыя актыўныя чытачы бібліятэкі, для якіх быў арганізаваны салодкі стол.


11.12.2015г. 

   У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло гісторыка-пазнавальная падарожжа "Захаваць традыцыі - шукаць новае" прысвечанае Году моладзі. Падчас падарожжа, дзеці пазнаёміліся з  культурнай спадчынай Беларусі.




10.12.2015 г.


    

 У філіяле "Пагранічная сельская бібліятэка" для вучняў мясцовай школы адбыўся ўрок прававых ведаў "Свае правы хачу ведаць". Бібліятэкары паспрабавалі высветліць, наколькі дзеці ўмеюць гэта рабіць. Спачатку правялі праверку прававой пісьменнасці, падчас якой дзеці адказвалі на пэўны пералік пытанняў па Закону «Аб правах дзіцяці». Затым прайшла віктарына «Правы літаратурных герояў» . Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі артыкуламі Канвенцыі. У канцы мерапрыемства разабралі некалькі жыццёвых сітуацый. У канцы падвялі вынік усяму сказанаму. Ведаючы свае правы, правы іншых людзей, дзеці вучыліся паважаць сябе, сваіх сяброў, родных, блізкіх.




04.12.2015г.

Кожны год 3 снежня ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў.    “Бібліятэка  для вас” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбылася сустрэча з удзельнікамі клуба “Прамень надзеі”, які працуе пры аддзеле дзённага прабывання інвалідаў Бераставіцкага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі пазнаёмілі гасцей з выставай фотаздымкаў “Бераставіцкі край у аб’ектыве часу”, якая аформлена на абанеменце, коратка расказалі ім аб гісторыі фатаграфіі ў Беларусі і на Бераставіччыне. Затым ім прапанавалі прыняць удзел у гульнёвай праграме “З вамі вера, надзея, любоў”. Бібліятэкары падрыхтавалі для інвалідаў віктарыну і конкурсы. Удзельнікі мерапрыемства актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, спявалі песні. Імпрэза прайшла ў цеплай і утульнай атмасферы.


03.12.2015г.
    "Пяшчота чалавечай дабрыні" пад такой назвай прайшоў вечар-сустрэча ў Макараўскім доме-інтэрнаце для сталых людзей, прысвячаны Дню інвалідаў. У мерапрымстве прынялі ўдзел бібліятэкар філіяла “Лішкаўская сельская бібліятэка”, фальклорны гурт “Весялухі”, дырэктра і мастацкі кіраўнік філіяла “Макараўскі цэнтр культурна-дасугавай дзейнасці” Бажко В.А. і Бажко А.І. , а таксама вучні Макараўскай яслі-сада сярэдняй школы са сваім кіраўніком Лебядзевіч І.У. , якія парадавалі пастаяльцаў не толькі сваім выступленнем, але і салодкімі пачастункамі. Людзі з абмежаванымі магчымасцямі былі ўдзячны ўдзельнікам гэтага цудоўнага вечара за падораныя хвіліны радасці і цяпла. Дырэктар гэтай установы Пацэнка Г.І. падзякавала ўсіх удзельнікаў за выступленне і арганізацыю свята  і выказала свае спадзяванні на далейшую сумесную працу.


02.12.2015 г.

   Да міжнароднага Дня інвалідаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і для людзей сталага ўзросту ў СВК “Макараўцы” быў арганізаваны святочны агеньчык “Свой дзень пачні з дабра”. Мерапрыемства прайшло ў філіяле “Канюхоўскі цэнтр культурна-досугавай дзейнасці”. Адкрыў свята старшыня Канюхоўскага сельскага Савета Яцель І.Б. Выступілі з віншаваннямі і пажаданнямі старшыні аб’яднанняў інвалідаў: Лукашэвіч А.Б. і Ганчарук Г.В. Святочная канцэртная праграма была падрыхтавана работнікамі філіяла “Макараўскі цэнтр культурна-досугавай дзейнасці” і бібліятэкарам філіяла “Лішкаўская сельская бібліятэка”. Перад прысутнымі выступіў фальклорны гурт “Весялухі”, удзельніца гуртка вакальных спеваў Панасюк Ганна, лаўрэат многіх конкурсаў сярод чытальнікаў - Р.П.Казакевіч. 




01.12.2015 г.

У рамках Сусветнага дня прафілактыкі СНІД сумесна са школай для вучняў 7-х класаў у філіяле “Дзіцячая бібліятэка”, прайшоў трэнінг “Вірус, які не ведае межаў . Вучні атрымалі інфармацыю аб актуальнасці праблемы СНІД і аб эфектыўных спосабах папярэджвання заражэння, праслухалі статыстычную інфармацыю. Дапаўненнем да мерапрыемства стала віктарына “Што мы ведаем пра СНІД? У канцы мерапрыемства праведзены агляд матэрыялаў кніжнай выставы “У будучыню з трывогай і надзеяй”. 


20.11.2015 г.

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для наведвальнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар” прайшла гадзіна экалагічных ведаў: “Экалагічнае выхаванне праз кнігу”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з імёнамі і творамі  айчынных, расійскіх і замежных  пісьменнікаў, якія пішуць аб прыродзе і вучаць яе берагчы.  Менавіта праз творы Ул.Ягоўдзіка, В.Гардзея, Я.Галубовіча, Р.Баравіковай, В.Біянкі, М.Сладкова, М.Прышвіна, Я.Чарушына, А.Брэма, Дж.Дарэла, Р.Кіплінга і іншых пісьменнікаў, адбываецца далучэнне дзяцей да свету жывой прыроды, прывіваецца любоў да “суседзяў па планеце”. Дзеці прымалі ўдзел ў конкурсах, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, чыталі вершы. У канцы кожнага занятка даецца творчае заданне, адным словам патрэбна праявіць фантазію. Вялікую цікавасць вызваў фотаальбом з прыгожымі фотаздымкамі: “Зямля сілы. Белавежская пушча”, які прысвечаны 600-годдзю ўстанаўлення запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы і заснавання запаведніка. Кніга прадстаўлена да ўвагі чытачоў ў чытальнай зале. Экалагічнае выхаванне школьнікаў неабходна для гарманічнага развіцця асобы. 



19.11.15 г. 

       Да Міжнароднага дня адказу ад курэння ў філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" для вучняў малодшага школьнага ўзросту мясцовай школы прайшла пазнавальная гадзіна пад назвай “Живи долго, бросай курить!», бібліятэкар паведаміла дзецям аб шкодзе курэння, а таксама аб захворваннях людзей якія кураць. Мэта мерапрыемства: фарміраванне ў дзяцей адмоўных адносін да курэння, імкненне да здаровага вобраза жыцця. Напрыканцы мерапрыемства дзеці працавалі з тэстам аб шкодзе курэння.


18.11.2015 г.

Філіял “Дзіцячая бібліятэка” наведалі вучні 6-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі гадзіну экалагічнай этыкі : “Прырода – вечная крыніца прыгажосці”. Мэта мерапрыемства: выхаванне экалагічнай культуры школьнікаў, фарміраванне актыўнай гуманнай пазіцыі ў адносінах да прыроды, адказнасць за лёс сваёй  агульнай планеты Зямля. Дзеці прымалі актыўны ўдзел ў розных конкурсах, адгадвалі загадкі, успомнілі прыказкі, падарожнічалі па старонках “Чырвонай кнігі “, у  выкананні школьнікаў гучалі цудоўныя вершы аб прыродзе. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з экалагічнымі знакамі, якія дапамагаюць памятаць аб правілах паводзін  на прыродзе. З дапамогай навукова-пазнавальных кніг вельмі цікавай серыі :“Расказы Дзеда Прыродаведа” вучні адказвалі на розныя пытанні. Прырода з’яўляецца крыніцаю дабра, яе прыгажосць уплывае на духоўны свет чалавека.




17.11.2015 г.


       Супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” запрасілі вучняў 7-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы на інтэлектуальна–краязнаўчую гульню: “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”. Мэта мерапрыемства: фарміраванне ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, вывучэнне гісторыі “малой радзімы”, выхаванне цікавасці да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны роднага краю. Разам з бібліятэкарам вучні адправіліся ў падарожжа па роднай Беларусі. Першы прыпынак: “Зямля пад белымі крыламі” (скарбы прыроды), другі: “Культурная спадчына”( славутыя людзі зямлі беларускай), трэці: “Ваеннае ліхалецце” (гістарычнае мінулае: помнікі, абеліскі, манументы, мемарыялы), чацвёрты: “У свеце народных традыцый “ (святы, абрады), пяты: “Пазнай героя па апісанню” (гісторыя ў асобах і імёнах). Мерапрыемства прайшло на роднай, беларускай мове цікава і пазнавальна. 





14.11.2015 г.
        У філіяле "Лішкаўская сельская бібліэтэка" прайшоў Дзень спецыяліста, прымеркаваны да Дня сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Сабраліся на мерапрыемства спецыялісты жывёлагадоўчай галіны СВК “Макараўцы”. Адкрыў мерапрыемства вельмі паважаны спецыяліст у гаспадарцы, галоўны заатэхнік М.М.Жук. Ён расказаў прысутным, якіх поспехаў дабілася гаспадарка за бягучы год, на якія выйшлі паказчыкі, што яшчэ трэба зрабіць, каб палепшыць працу жывёлаводаў  і павіншаваў усіх са святам. Загадчыкі малочна-таварных комплексаў: Ганчар М.С., Мартыш А.А падзяліліся з прысутнымі сваім вопытам работы, агучылі дасягненні і далучыліся да віншаванняў. Не абышлі ўвагай і моладзь, што зараз працуе з вопытнымі спецыялістамі. Напрыканцы былі падведзены вынікі працы за бягучы год. Потым для ўсіх прысутных быў арганізаваны святочны агеньчык і дыскатэка з гульнёва-забаўляльнай праграмай.


13.11.2015 г.

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка”  прайшло чарговае паседжанне аматарскага аб’яднання “Люстэрка”.  Вучням быў прапанаваны урок этыкету  “Правілы паводзін за сталом”.  На  мерапрыемстве бібліятэкар пазнаёміла  дзяцей з правіламі культурных паводзін за сталом.  


13.11.2015 г.
    Абласное свята "Дажынкі 2015" прайшло сёлета ў г.Дзятлава.  З гэтай нагоды з усёй Гродзенскай вобласці з'ехаліся прадстаўнікі аграрных гаспадарак, каб адзначыць вынікі ўборачнай кампаніі і павіншаваць лепшых работнікаў сельскагаспадарчай нівы. На адкрытай пляцоўцы былі прадстаўлены тэматычныя падворкі раёнаў Гродзенскай вобласці. Бераставіцкі раён быў прадстаўлены СВК «Тетерёвка». Работнікі філіяла "Пагранічная сельская бібліятэка" прынялі непасрэдны ўдзел у арганізацыі падворка сваёй гаспадаркі.


   
11.11.2015 г. 
      Бібліятэкарам філіяла “Лішкаўская сельская бібліятэка” для пастаяльцаў Макараўскага дома-інтэрната быў падрыхтаваны час беларускага фальклору “Льецца песня – маладосці водгук” з удзелам фальклорнага гурта “Весялухі”. Прыйшлі на мерапрыемства і вучні ДУК “Макараўская яслі-сада сярэдняя школа”. Народныя песні і частушкі гучалі ў выкананні фальклорнага гурта, а дапамагалі ім спяваць і самі пастаяльцы. Пасля мерапрыемства ў сяброўскай гутарцы   жанчыны і мужчыны з інтэрната больш блізка пазнаёміліся з удзельніцамі з фальклорнага гурта "Весялухі", абмяняліся сваімі ўражаннямі і выказалі свае спадзяванні на далейшую сустрэчу.





06.11.2015г.


     Напярэдадні  Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі – 7 лістапада, увазе наведвальнікаў бібліятэкары Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага прадставілі кніжную выставу “Кастрычнік 1917: погляд праз дзесяцігоддзі”.  Асобую цікавасць чытачоў выклікалі ўнікальныя выданні, змешчаныя ў першым раздзеле выставы “Кастрычнік 1917. Падзеі і асобы”. Гэта ўспаміны непасрэдных удзельнікаў і сведкаў падзей 1917 года, а таксама гістарычныя даследаванні расійскіх і замежных гісторыкаў. Другі раздзел выставы “Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і Беларусь” пазнаёміў чытачоў з кнігамі, прысвечанымі разгортванню рэвалюцыйнага руху і устанаўленню савецкай улады ў Беларусі. Выстава вельмі зацікавіла выкладчыкаў гісторыі навучальных устаноў Вялікай Бераставіцы, а таксама аматараў чытання гістарычнай літаратуры.        

               




06.11.2015 г.
«Дембельский аккорд» пад такой назвай прайшло святочнае мерапрыемства на пагранічнай заставе «Русакі», свята арганізавана для пагранічнікаў, якія з гонарам і годнасцю аддалі свой воінскі абавязак перад Айчынай, абараняючы яго святыя межы. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі і члены аматарскага аб'яднання «Юный друг пограничника», якое працуе пры філіяле «Лішкаўская сельская бібліятэка» і супрацоўнічае з пагранічнай заставай. Галоўная мэта работы аматарскага аб'яднання садзейнічанне ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі, прывіццё павагі падрастаючага пакалення да сваёй малой радзімы і краіны ў цэлым. І несумненна дапамагаюць у гэтым бібліятэкару: намеснік начальніка заставы па ідэалагічнай рабоце Кароль Е.І., намеснік начальніка заставы Кандраценка У.М.
На мерапрыемстве прысутнічаў начальнік ідэалагічнага аддзела Гродзенскай пагранічнай групы падпалкоўнік Літвінскі М.В. Ён асабіста павіншаваў маладых людзей з заканчэннем службы і пажадаў ім далейшых поспехаў. Бібліятэкару філіяла "Лішкаўская сельская бібліятэка" была выказана падзяка за добра пастаўленую працу з моладдзю.



27.10.2015 г.

У час восеньскіх канікул філіял “Дзіцячая бібліятэка” наведалі  вучні 2-4 класаў з прышкольнага лагера Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Для дзяцей бібліятэкары правялі ўрок мужнасці “Маленькія героі вялікай вайны”, які быў прысвечаны да 70-годдзя Вялікай Перамогі.  Гаворка на мерапрыемстве вялася пра юных піянераў – герояў, на долю якіх выпала мноства выпрабаванняў: (Надзея Багданава, Валя Коцік, Зіна Партнова, Марат Казей, Вася Карабко, Лёня Голікаў і інш.). У канцы мерапрыемства быў зроблены агляд літаратуры “Ніколі не забудзем”.


16.10. 2015 г.

Філіял “Дзіцячая бібліятэка” наведалі вучні 9-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі вусны часопіс:“Беларусь вачыма маладых”, які быў прысвечаны Году моладзі. Мэта мерапрыемства: выхаванне патрыятызму да сваёй Радзімы. Менавіта моладзь пастаянна знаходзіцца ў пошуках навінак і новых падыходаў да жыцця. Маладое пакаленне любіць сваю краіну, а значыць у яе вялікая будучыня.



13.10.2015 г.


Да Сусветнага дня аховы жывёл у філіяле “Дзіцячая бібліятэка” праведзена экалагічная гадзіна “Дзікія жывёлы беларускіх лясоў” для вучняў 7-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей са спісам жывёл, якіх ў прыродзе засталося вельмі мала і яны знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Пра кожную жывёлу дзеці атрымалі змястоўную і поўную інфармацыю. У канцы мерапрыемства бібліятэкар зрабіла агляд літаратуры.



09.10.2015 г.


У рамках Тыдня маці ў чытальнай зале філіяла “Дзіцячая бібліятэка” праведзена гадзіна паэзіі “Свет пачынаецца з матулі”. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 5-ых класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй узнікнення свята на Беларусі . Падчас мерапрыемства гучалі вершы, песні, праводзіліся розныя конкурсы ў гонар маці. У чытальнай зале арганізавана кніжная выстава “Святое слова – мама” і выстава малюнкаў “Вернісаж маміных усмешак”.



08.10.2015 г.
  У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло мерапрыемства, прысвечанае выбарам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Старшакласнікам мясцовай школы была прапанавана прэзентацыя "Аб выбарах хачу ведаць усё", а таксама слайд- праграма "Падлеткам аб выбарах», на якой прысутныя змаглі праверыць свае веды пра выбарчую сістэму Рэспублікі Беларусь. У канцы мерапрыемства падлеткам быў уручаны буклет «Мой выбар - маё будучыню».





01.10.2015 г.

       “Узрост восені цудоўны” – пад такой назвай 1 кастрычніка 2015 г. у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшло Свята Мудрасці, прысвечанае Дню сталых людзей. На імпрэзу запрасілі сталых чытачоў бібліятэкі – удзельнікаў жаночага клуба “Паклічу сяброў”. Павіншаваць удзельнікаў свята прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама С.Я. Чыкун і валеолаг раённай паліклінікі Н.Л. Леська. С.Я.Чыкун пажадаў прысутным добрага здароўя і бадзёрасці на доўгія гады і адказаў на хвалюючыя іх пытанні.  Затым валеолаг напомніла удзельнікам імпрэзы аб асноўных правілах захавання добрага здароўя і самаадчування ў сталым узросце і таксама адказала на пытанні, якія ўзніклі падчас гутаркі. Бібліятэкары падрыхтавалі музычна-паэтычны вернісаж “Маці родная, маці мая!”. Гучала цудоўная музыка, вершы беларускіх і замежных аўтараў.  
  


01.10.2015 г.

Да Міжнароднага Дня сталых людзей бібліятэкары філіяла "Пагранічная сельская бібліятэка" сумесна з філіялам па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Пагранічны, філіялам "Дзіцячая школа мастацтваў" прынялі ўдзел у арганізацыі і правядзенні свята для сталых людзей аграгарадка Пагранічны.




01.10.2015 г.

Мерапрыемства да Міжнароднага Дня сталых людзей бібліятэкар філіяла "Лішкаўская сельская бібліятэка" разам са сваім фальклорным гуртам "Весялухі", адзначылі ў Макараўскім доме-інтэрнаце для сталых людзей. Разам з пастаяльцамі дома-інтэрната гурт выканаў некалькі фальклорных песен, што вельмі кранула сэрцы бабуль і дзядуль. Яны на некаторы час акунуліся ў тыя часы, калі былі маладымі,  ўспомнілі песні , якія спявалі ў маладосці. У некаторых нават выступілі слязінкі на вачах.  Са сваімі віншаваннямі прыйшлі вучні Макараўскай яслі-сада сярэдняй школы, а таксама ўдзельнікі аматарскай творчасці філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Макараўцы. Усе пастаяльцы дома-інтэрната атрымалі салодкія пачастункі ад Макараўскай яслі-сада сярэдняй школы і ад  СВК “Макараўцы”.


    
29.09.2015 г.


 Супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” запрасілі  вучняў 2-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы на літаратурнае падарожжа пад назвай “Цуд, імя якому - кніга”, якое праходзіла ў рамках Тыдня культуры “Садружнасць муз”.  Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі падарожжа ў свет кнігі. Першы з прыпынкаў называўся “Гістарычны”, на ім адбылося знаёмства з гісторыяй з’яўлення кнігі і яе значэнне ў жыцці кожнага чалавека; другі прыпынак  меў назву “Фальклорны”, дзе адбылося знаёмства з вуснай народнай творчасцю: казкі, прыказкі і прымаўкі, загадкі, скорагаворкі: першым заданнем неабходна было пазнаць прыказку па яе пачатку, другое – правільна і хутка паўтарыць скорагаворку, далей адгадаць загадкі пра кнігу, бумагу, літары і інш.; трэці прыпынак меў назву “
Навінкі беларускай літаратуры для дзяцей”, на якім быў праведзены агляд навінак; чацвёрты прыпынак “Казачны” , на ім дзецям быў прадстаўлены “Цветик –семицветик”, у якога пялёсткі рознага колеру і на іх напісаны ўрыўкі з твораў і кожнаму удзельніку патрэбна было выбраць пялёстак, прачытаць заданне і правільна  адгадаць назву казкі, альбо яе героя; пяты прыпынак называўся “Паэтычны”, на якім дзеці чыталі цудоўныя вершы і апошні прыпынак меў назву “Чамучкі”, на ім адбылося знаёмства з даведачнымі выданнямі. У госці да дзяцей завітаў адзін з літаратурных герояў  – папугай  Кеша, які таксама загадаў дзецям загадкі. Мерапрыемства падарыла дзецям вясёлы і ўзнёслы настрой.




23.09.2015 г.
 У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” адбылося чарговае паседжанне аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар”. Мерапрыемства прайшло ў форме экалагічнага падарожжа пад назвай: “Чароўны свет раслін”.  Разам з бібліятэкарам  дзеці падарожнічалі   ў цудоўным і разнастайным  свеце  раслін і даведаліся , на якія групы яны  падзяляюцца . Прагучала інфармацыя, якія  расліны адносяцца да лекавых і чым яны карысныя.  Дзеці прынялі актыўны ўдзел у віктарыне, адгадвалі загадкі, ўдзельнічалі ў экалагічных гульнях : “Па старонках Чырвонай кнігі “, “ Пазнай расліну па  апісанню”, “Дрэвы, кустарнікі, травы”. У канцы  экалагічнага падарожжа бібліятэкар зрабіла агляд  літаратуры  “Свет раслін”. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.

21.09.2015г.

Па ўсёй Еўропе на працягу верасня праходзяць шматлікія падзеі і мерапрыемствы, прысвечаныя культуры розных стран і народаў. Помнікі гісторыі і культуры Бераставіччыны займаюць значнае месца ў нашай культурнай спадчыне. Яны адлюстроўваюць шматвекавую гісторыю і вялікі талент людзей працы нашага рэгіёна, даюць уяўленне аб майстэрстве нашых землякоў, іх мастацкіх густах і поглядах.
   У філіяле "Пагранічная сельская бібліятэка" былі запрошаны вучні 6-га класа з класным кіраўніком Андрушка Т.М. на гістарычную гадзіну: “Храм пад птушынымі крыламі.” Дзеці даведаліся аб гісторыі Бераставіцкага касцёла Прасвятой Дзевы Марыі – помніку архітэктуры ранняга барока. У правядзенні мерапрыемства прымала актыўны ўдзел і класны кіраўнік Андрушка Т.М.

15.09.2015 г.

       Да Дня бібліятэк у філіяле "Лішкаўская сельская бібліятэка" адбылася літаратурная гасцінная Чытанне са смакам кавына якой сабраліся чытачы, каб сваімі чытацкімі здольнасцямі адзначыць дзень бібліятэк. Мэтай мерапрыемства было на прыкладзе лепшых чытачоў паказаць неабходнасць кнігі ў жыцці кожнага чалавека.
    Мерапрыемства прайшло ў форме гульні-падарожжа на востраў Бібліятэкараў. Першы прыпынак: "Аптэка для душы" – з гісторыі стварэння кнігі. Другі прыпынак : "Красворды і сканворды" - пра кнігі. Трэці прыпынак : конкурс "Рэклама" – задача: зрабіць рэкламу кнігі так, каб яе захацелася прачытаць. Чацвёрты прыпынак: "Ты – бібліятэкар" – прадставіць, што ты на месцы бібліятэкара і да цябе прыйшоў патрабавальны чытач… Пяты прыпынак : "Хто лепш абароніць кнігу" – што рабіць з нерадзівымі чытачамі? Шосты прыпынак : конкурс "Кніжнае дрэва" – па ўрыўках адгадаць твор і яго аўтара. Закончылася гэтае цікавае падарожжа на востраў Бібліятэкараў чытаннем вершаў пра бібліятэку. Гучалі віншаванні з нагоды Дня бібліятэк. Напрыканцы мерапрыемства быў арганізаваны салодкі стол.


11.09.2015 г. 

          У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" для першакласнікаў, адбыўся ўрок інфармацыйны культуры «Каждому человеку, путь открыт в библиотеку!». Дзеці пазнаёміліся з бібліятэкай і правіламі карыстання, з растаноўкай дзіцячых кніг. Напрыканцы ўрока юныя чытачы выбралі для себя па дзіцячай кнігі.

     




22.08.2015 г.
     
        У Лішкаўскай сельскай бібліятэцы былі падведзены вынікі конкурсу летняга чытання “Сакрэты кніжнага лета”. У якасці узнагароды, для ўсіх удзельнікаў конкурсу, была арганізавана паездка на пагранзаставу «Сямёнаўка». Наведаўшы заставу ўпершыню, хлопчыкі і дзяўчынкі апынуліся пад вялікім уражаннем ад убачанага. 





Дзеці даведаліся як правільна чытаць сляды, як арыентавацца на мясцовасці, пачулі цікавыя факты з гісторыі пагранічных войскаў, змаглі пагладзіць і сфатаграфавацца побач з чатырохногім сябрам пагранічнікаў. Надоўга запомніцца дзецям гэтая экскурсія і магчыма ўжо ў гэтым узросце ў іх закрадзецца думка звязаць свой лёс з граніцай.








19.08.2015 г.

Чытачы дзіцячай бібліятэкі былі запрошаны ў чытальную залу на гульню-падарожжа  “Край цудаў, казак і буслоў”  па кнізе Уладзіміра Ягоўдзіка “Сем цудаў Беларусі”. Разам з бібліятэкарам дзеці адправіліся ў незвычайнае падарожжа і даведаліся пра гісторыю стварэння крыжа –святыні Еўфрасінні Полацкай, “Біблію” Францыска Скарыны, атрымалі шмат цікавых звестак пра гісторыю Белавежскай  пушчы  і ўзнікненне Сынкавіцкай царквы,  пра знакамітыя Слуцкія паясы, Нясвіжскі палац , Статут Вялікага Княства Літоўскага.  Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.

12.08.2015 г. 
  
У Лішкаўскай сельскай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прысвечанае выбарам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яно насіла назву “Беларусь – мая бацькаўшчына”.       
          Мэтай дадзенага мерапрыемства было: пазнаць гісторыю свайго краю, прывіць любоў і павагу да сваёй Радзімы. Удзельнікі мерапрыемства разбіліся на тры каманды пад назвамі “Буслікі”, “Васілінкі” і “Лянок”, выбралі сабе капітанаў. На прыканцы журы падвялі вынікі гульні і ацанілі веды і таленты удзельнікаў. Усе тры каманды былі ўзнагароджаны граматамі за майстэрства ў вобласці пазнання гісторыі свайго краю.













07.08.2015 г.

 Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі прапанавалі сваім чытачам літаратурна – гістарычнае падарожжа “Слаўныя мясціны Бераставіччыны”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся  пра гісторыю  пасёлка, знакамітых людзей, помнікі архітэктуры, легенды і паданні, назвы вуліц. Вялікую цікавасць выклікалі вершы, прысвечаныя Вялікай Бераставіцы.            





05.08.2015
          У Пагранічнай сельскай бібліятэцы да Міжнароднага дня святлафора была праведзена гульнёвая  праграма для дашкольнікаў пад назвай “Чырвоны, жоўты, зялёны”. Падчас мерапрыемства вядучыя расказалі дзяцям аб сігналах святлафора, правілах пераходу рэгуляваных і нерэгулюемых перакрыжаванняў, як трэба весці сябе пры пераходзе праз чыгуначнае палатно, таму што праз аграгарадок праходзіць чыгунка. У канцы мерапрыемства для замацавання ведаў прайшла гульня “Машыны і пешаходы”, дзе асабліва цікава было і дашкольнікам, і  дзецям з аматарскага аб’яднання “Дамавічок”, якія актыўна дапамагалі у правядзенні гэтай праграмы.

23.07.2015г.

У дзіцячай бібліятэцы да Сусветнага дня кітоў і дэльфінаў было праведзена экалагічнае падарожжа для школьнікаў пад назвай “ Суседзі па планеце”. Яно было прысвечана жывёлам Міравога акіяна – велізарным кітам і дружалюбным дэльфінам. Бібліятэкар расказала дзецям 
пра экалагічныя праблемы, якія паўстаюць у сучасным грамадстве, пагрозу, якая існуе для іх пры развіцці тэхнічнага прагрэсу. Дзеці з захапленнем слухалі цікавыя факты з жыцця гэтых жывёл.










20.07.2015 г.

Чарговая сустрэча адбылася ў чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі з наведвальнікамі прышкольнага аздараўленчага лагера Бераставіцкай сярэдняй школы. Бібліятэкар правяла для дзяцей літаратурнае падарожжа “Необъятен и велик мир волшебных мудрых книг”. Дзеці з энтузіязмам адказвалі на прапанаваныя пытанні, удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, адгадвалі загадкі. Мерапрыемства прайшло весела і пазнавальна.


11.07.2015 г. 


    У Пагранічнай сельскай бібліятэцы прайшло чарговае паседжанне аматарскага аб’яднання “ДИВО”, на якое па традыцыі былі запрошаны старшыня Пагранічнага сельскага Савета І.І.Козел і намеснік старшыні СВК “Цецяроўка” па ідэалагічнай рабоце М.А.Некала. Тэма чарговага паседжання “Пытанне ўладзе”. На шматлікія пытанні членаў аматарскага аб’яднання адказаў старшыня Пагранічнага сельскага Савета І.І.Козел. Напрыканцы паседжання быў арганізаваны салодкі стол і з задавальненнем спявалі песні пад акампанемент В.М.Макарчука.



10.07.2015 г.

      У дзіцячую бібліятэку на гістарычную даведку "Галоўныя сімвалы краіны" былі запрошаны дзеці прышкольнага лагера Бераставіцкай сярэдняй школы. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся што ў кожнай краіне ёсць свае дзяржаўныя сімвалы. У іх беражліва сабраны адметныя рысы, якія адлюстроўваюць гісторыю і культуру дзяржавы. Народ Беларусі таксама ганарыцца сімваламі сваёй  зямлі, а абавязак кожнага беларуса ведаць і паважліва адносіцца да дзяржаўных сімвалаў Беларусі.



09.07.2015 г.

         У Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэцы адбылася гадзіна паэзіі "Квітней мая Беларусь", на якой дзеці старэйшага ўзросту чыталі вершы, прысвечаныя нашай Радзіме.



08.07.2015 г.

У чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту адбылося мерапрыемства па творчасці сучаснай беларускай пісьменніцы Л.Рублеўскай. Дзеці разам з бібліятэкарам акунуліся ў казачны свет герояў кніг аўтара, пазнаёміліся глыбей з яе біяграфіяй. Удзельнікі з захапленнем адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны .


04.07.2015 г.

     
       
      Бібліятэкар Лішўкаўскай сельскай бібліятэкі разам са сваімі чытачамі прыняла актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні абрадавага свята "Купалле", якое ладзілася ў маляўнічым куточку побач з азярцом каля вёскі Лішкі. Пачалося мерапрыемства тэатралізаваным прадстаўленнем, у якім прымалі ўдзел і дзеці, і дарослыя. Купала з Купалінкаю запрашалі ўсіх прысутных да ўдзелу ў гульнёвай і конкурснай праграмах. Дзяўчаты пускалі вянкі на ваду з запаленымі свечкамі. Цэнтральнае месца на свяце займала купальскае вогнішча, вакол купальскага агню моладзь вадзіла карагоды і спявала песні. Таксама на свята завітаў гурт фаер-шоў “Танец огня” які сваім выступленнем здівіў і захапіў прысутных. Галоўныя героі свята частавалі ўсіх “купальскімі стравамі”,  жадаючыя маглі пачаставацца салодкай ватай і поп-корнам. Для ўдзельнікаў свята выступілі мясцовыя артысты: народны ансамбль “Стокротки”, жаночая вакальная група “Альтанка” і група чарлізераў “Камета”, таксама з сольнымі нумарамі выступілі дзеці. Самыя маленькія госці свята палакаміліся салодкімі пачастункамі ад арганізатараў мерапрыемства.



04. 07.2015 г.
 У Канюхоўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшла гутарка да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь «Мы вельмі розныя, але мы разам». Дзеці падзяліліся сваімі меркаваннямі аб тым, што для іх значыць слова незалежнасць і, што ўсе мы розныя, але сіла ў адзінстве. 








02.07.2015 г.

 

         Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у дзіцячай бібліятэцы прайшло гістарычнае падарожжа “Квітней, мая Беларусь!” У выніку падарожжа наведвальнікі бібліятэкі даведаліся пра тое, якое месца ў гісторыі і лёсе  беларускага народа займае дзень – 3 ліпеня. Гэта свята адзначаецца разам з вялікай і светлай датай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, што надае асабліва сімвалічны характар адной з самых галоўных падзей нашай гісторыі.

02.07.2015 г.

   У Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальная віктарына пад назвай “Няхай крочыць дружба на планеце”. Бібліятэкар расказала дзецям аб фарміраванні сяброўскіх ўзаемаадносін паміж сабой і зрабіла бібліяграфічны агляд дзіцячых кніг на дадзенную тэму.




01. 07.2015 г.

   У Пагранічнай сельскай бібліятэцы прайшоў урок-падарожжа пад назвай “Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь”, прысвечаны дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкары расказалі дзецям аб галоўным дзяржаўным свяце Рэспублікі Беларусь, якое адзначаецца 3 ліпеня, у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нямецкіх захопнікаў, а затым адправіліся ў  завочнае падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі.


01.07.2015 г.


У дзіцячай бібліятэцы адбылася інфармацыйна - пазнавальная гадзіна  “Шкодныя звычкі – знак бяды”. Тэма фарміравання здаровага ладу жыцця застаецца актуальнай ва ўсе часы. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні пачатковых класаў, якія наведваюць школьны лагер Вялікабераставіцкай СШ . Падчас гутаркі бібліятэкар расказала дзецям аб шкодзе тытуню, алкаголя , наркатычных сродках  і аб  уплыванні іх на арганізм чалавека, асабліва дзіцячы. Хлопчыкам і дзяўчынкам  былі прапанаваны: віктарына , загадкі, прыказкі пра шкодныя звычкі.  Вельмі цікава прайшло абмеркаванне кнігі, якая прызначана  для малодшых школьнікаў аўтара Люс Л. “Борьба со злом. История сражений и побед над коварными силами”. Кніга мае казачны сюжэт, у якім адмоўныя персанажы: Піўная Каралева, Прынц Наркот, Тытунёвы Кароль, яны лёгка запамінаюцца і сваім відам і паводзінамі вызываюць у дзяцей адмоўныя эмоцыі. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.












22.06.2015г.

“Ніхто не забыты” – пад такой назвай з 20 мая па 3 ліпеня Бераставаіцкім раённым камітэтам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі праводзіцца патрыятычная акцыя.
У рамках акцыі ў Бераставіцкім селькагаспадарчым ліцэі была арганізавана сустрэча з навучэнцамі, прымеркаваная да памятнай даты пачатку Вялікай Айчыннай вайны -  Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Супрацоўнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі правялі для навучэнцаў у гэты дзень урок-рэквіем “Герояў слава вечна будзе жыць!”. Падчас урока бібліятэкары напомнілі дзецям пра  падзеі чэрвеня 1941 года на тэрыторыі Бераставіцкага раёна. Вывучэнне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, захаванне памяці пра подзвіг беларускага народа маюць вялікае значэнне для патрыятычнага выхавання маладога пакалення Беларусі. Дзяцей вельмі зацікавілі найноўшыя выданні, прадстаўленыя на выставе “Памяць вогненных гадоў” і прысвечаныя гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Была праведзена таксама прэм’ера бібліяграфічнага паказальніка “Бераставіччына ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.”


16.06.2015 г.


      

  Супрацоўнікі  дзіцячай бібліятэкі запрасілі дзяцей   школьнага  аздараўленчага  лагера  “Дружба”, на  гульню-падарожжа “Азбука бяспекі”.  Бібліятэкар азнаёміла дзяцей з правіламі дарожнага руху і правіламі  паводзін на дарозе , асабліва ў час летніх канікул, з дарожнымі знакамі, сігналамі святлафора  , а таксама  дзеці прынялі актыўны ўдзел у віктарыне  “Асобная бяспека”, гульне “ Дазваляецца” і  “Забараняецца”, у аукцыёне загадак. Асаблівую ўвагу дзяцей бібліятэкары звярнулі на кнігі, якія ў цікавай і пазнавальнай форме знаёмяць з   асновамі правілаў  дарожнага руху.















13.06.2015 г.

Бібліятэкар Масалянскай сельскай бібліятэкі сумесна са школьным лагерам “Вясёлка” правяла дзень здароўя “Калі хочаш быць здаровым”. Дзеці паказалі ўзровень фізычнай падрыхтоўкі: бегалі на хуткасць, скакалі ў даўжыню, перадавалі мяч. Малюнкі садавіны і агародніны, яшчэ раз нагадалі дзецям, што трэба есці, каб быць моцнымі, здаровымі і што галоўны скарб чалавека – гэта здароўе. Удзельнікі мерапрыемства падчас гульні яшчэ раз узгадалі, чаму неабходна весці здаровы лад жыцця.



10.06.2015 г.

      У Пагранічнай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна перыёдыкі "У госці да дзіцячых часопісаў". Дзецям было расказана аб важнасці дзіцячых часопісаў, якія выхоўваюць здольнасць да эстэтычнага ўспрымання свету, дэманструюць узор маральнасці, гераізму, дабра, чуласці, павагі – такім чынам рэалізуюць функцыю этычнага і эстэтычнага выхавання. Выданні садзейнічаюць зняццю стомленасці і напружанасці, аднаўленню і ўзмацненню душэўнага спакою і раўнавагі шляхам стварэння ўмоў для адпачынку, цікавага правядзення і прыемнага запаўнення вольнага часу. У 2015 годзе Пагранічная сельская бібліятэка выпісвае шмат дзіцячых перыядычных выданняў для чытачоў розных узроставых груп. На мерапрыемстве дзяцей пазнаёмілі з перыядычнымі выданнямі, якія выпісвае бібліятэка, спыніліся на самых цікавых рубрыках.

05.06.2015 г.

Напярэдадні Дня памяці Еўфрасінні Полацкай, які адзначаецца ў Беларусі 6 чэрвеня, супрацоўнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі і правялі для навучэнцаў ліцэя экскурс у гісторыю Беларусі “Еўфрасіння Полацкая – святая заступніца Беларусі” . Бібліятэкары расказалі дзецям аб значэнні вывучэння духоўнай спадчыны мысліцелей і асветнікаў, якія нарадзіліся на Беларусі і ўзбагацілі сваімі ведамі, думкамі, талентам скарбонку айчыннай і сусветнай навукі і культуры. Несла святло ведаў і славутая Еўфрасіння Полацкая, падвіжніцтва і асветніцкая дзейнасць якой мелі вялікае значэнне для грамадзянскага і дзяржаўнага жыцця Полацкага княства. Бібліятэкары нагадалі вучням, што асноўнай крыніцай аб жыцці і разнастайнай дзейнасці Еўфрасінні Полацкай з’яўляецца “Жыціе Еўфрасінні Полацкай...”. Яго вывучэнне і захаванне памяці пра славутую беларускую асвентіцу маюць вялікае значэнне для выхавання маладога пакалення: фарміравання духоўнасці, дабрачыннасці, маральна-этычных поглядаў, любві да Радзімы, патрыятызму.  Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі дзяцей з літаратурай, якая прысвечана жыццю і дзейнасці Еўфрасінні Полацкай і яе эпохі.



05.06.2015 г.
У дзіцячай бібліятэцы адбылася  літаратурная гадзіна па казках  А.С.Пушкіна “Лукоморье Пушкинских сказок”, з удзелам дзяцей, якія наведваюць   школьны лагер “Дружба” . Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з некаторымі найбольш цікавымі біяграфічнымі звесткамі аб жыцці паэта і была праведзена віктарына па  яго казках. Самы лепшы знаўца казак А.С.Пушкіна атрымаў ў падарунак  альбом для малявання. Мерапрыемства прайшло весела і пазнавальна.











04.06.2015 г.


Па традыцыі кожнае лета супрацоўнікі  дзіцячай бібліятэкі імкнуцца напоўніць вольны час юных чытачоў карыснымі і пазнавальнымі заняткамі. Так гульнёвая праграма “Летняе чытанне з захапленнем была прапанавана дзецям  школьнага лагера “Дружба” Вялікабераставіцкай СШ. Гучалі вершы , казкі , прыказкі і прымаўкі, песні, пра  цудоўную пару года лета.

04.06.2015г.

                       
     У Канюхоўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы для школьнага лагера «Сонейка» да Міжнароднага дня дзяцей ахвяр агрэсіі быў арганізаваны прававы ўрок «Быть ребёнком не должно быть больно». Дзецям была прапанавана прэзентацыя «Жыццё без насілля». Пасля прагляду, бібліятэкар растлумачыла дзецям, чым пакаранне на адрозніваецца ад агрэсіі. У канцы ўрока дзеці выказалі свае меркаванні і запэўнілі дарослых, што ў іх у сям'і бацькі не праяўляюць агрэсіі.


02.06.2015г.


       Бібліятэкар Канюхоўскай сельскай бібліятэкі сумесна з ДУА "Канюхоўскі яслі-сад - сярэдняя школа» арганізавала свята «Краіна Казак, Цудаў і Чараўніцтва», дзе дзеці прынялі ўдзел у конкурсна - гульнёвай праграме «Давайте за руки возьмемся». Падчас свята дзеці пабывалі ў ролі сляпога ката Базіліо і кульгавай лісы Алісы, у ролі начнога кіроўцы і навігатара. Прынялі ўдзел у імправізацыі казкі «Чырвоная шапачка» і каверзнай віктарыне. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці Вольга Ганчарук і Дар'я Васільчанка выканалі свае любімыя песні. Усіх здзівіла сваімі здольнасцямі не толькі спяваць, але і танцаваць Паўлава Вікторыя. Дзяўчынка палымяна праспявала «Простую песеньку» і самастойна падрыхтавала танец «Усмешка», сабраўшы вакол сябе сваіх сябровак Васільчанка Дар'ю, Дабрэнка Вікторыю, Матыль Надзею і Юхнюк Дзіяну.
     У канцы свята ўсім удзельнікам былі ўручаны прызы. У намінацыі «Лепшы чытач года» былі адзначаны Данік Анжаліка, Данік Ксенія, Лявончык Вольга, Клімкевич Дамініка, Васільчанка Дар'я. Таксама былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсу малюнкаў «Як добра на свеце без вайны», прысвечанага 70-годдзю Перамогі ў ВАВ.
    Хутка праляцеў час, нікому не хацелася разыходзіцца па дамах. Добры настрой ад свята застанецца з дзецьмі на доўгі час. Яны ўдзячны спонсару - праўленню СВК «Макараўцы», за выдзеленыя фінансавыя сродкі для правядзення свята.


02.06.2015г.


           У Старадварэцкай  сельскай бібліятэцы  прайшоў дзіцячы ранішнік "Детству солнце
подарите». Дзеці чыталі вершы пра лета, сонца, дзяцінства і ўдзельнічалі  ў літаратурна-гульнёвай віктарыне.


02.06.2015г. 

    У Пархімаўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшло літаратурнае свята “Вандроўка ў краіну вясёлага дзяцінства”. Дзеці пры школьным лагеры “Сонейка” адправіліся ў захапляючае падарожжа па Кніжнай краіне. У канцы свята прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце каля бібліятэкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі малявалі казачных герояў, сваіх любімых герояў, і вядома ж сонейка – сімвал дабраты, цяпла, лета і канікул.



01.06.2015 г.  


    У Пагранічнай сельскай бібліятэцы прайшла гульнёвая праграма да Міжнароднага дня аховы дзяцей “Свету табе і радасці наш маленькі чытач”. 
  Гульнёвая праграма складалася з тураў. Першы тур: “Вясёлая размінка”, у якой каманды па чарзе адгадвалі загадкі. Другі тур: “Вясёлыя манёўры”, дзе ўдзельнікі каманды выконвалі заданні, такія як “Чарадзейныя словы”,  “Мы ідзем у тэатр”, “Прадоўжы фразу”. Трэці тур: “Ад тэорыі да практыкі”, дзе каманды выконвалі некалькі заданняў, такіх як “Сервіроўка стала”, “Тэатралы” і іншыя. Чацвёрты тур: “Вясёлы бліц – конкурс”, дзе члены каманд па чарзе хутка адказвалі на пытанні.   

01.06.2015 г.


Супрацоўнікі  дзіцячай  бібліятэкі прынялі актыўны ўдзел ў раённым свяце “Усмешка Дзяцінства” да Міжнароднага дня  абароны дзяцей . Традыцыйна падчас правядзення святочнага мерапрыемства ў гарадскім парку для хлопчыкаў і дзяўчынак на тэматычнай пляцоўцы  “Юны эрудыт” праводзіліся разнастайныя віктарыны, конкурсы, гульні. У канцы мерапрыемства дзеці атрымалі падарункі .



















28.05.2015 г.


   Кожны год 31 мая ва ўсім свеце праводзіцца міжнародная акцыя па барацьбе з курэннем - Сусветны дзень без тытуню. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ) і партнеры звяртаюць увагу грамадскасці на рызыку для здароўя, звязаную з тытунем, і выступаюць за правядзенне эфектыўнай палітыкі ў мэтах зніжэння ўзроўню яго спажывання. Бібліятэкары РЦБ падрыхтавалі для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя лекцыю-заклік «Жыццё без тытуню». Супрацоўнік бібліятэкі коратка пазнаёміла дзяцей з гісторыяй заснавання свята, з мэтамі кампаніі Сусветнага дня без тытуню 2015 года, дэвіз якога – спыніць незаконны гандаль вырабамі з тытуню. У Беларусі ў гэты дзень завяршаецца рэспубліканская акцыя «Беларусь без тытуню». Дэвіз акцыі – «Будучыня без тытуню!». У гэтым годзе ў Беларусі будуць падведзены вынікі дзяржаўнай палітыкі процідзеяння спажыванню тытуню на 2011-2015 гг. Бібліятэкары гаварылі аб шкодным уплыве нікаціна на арганізм дзяцей і падлеткаў і звярнуліся да дзяцей з заклікам адмовіцца ад тытуню і ніколі не спажываць цыгарэты. У канцы мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на выставе «Адмовімся ад тытуню!» і прысвечанай праблемам, звязаным з распаўсюджваннем курэння сярод дзяцей і моладзі.



26.05.2015 г.

 У Бераставіцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбыўся круглы стол па тэме “Праваслаўныя традыцыі ў духоўна-асветніцкай рабоце бібліятэк: да 1000-годдзя са дня смерці Святога раўнаапостальнага Вялікага Князя Уладзіміра - хрысціцеля Русі”. У яго рабоце прынялі ўдзел бібліятэкары сельскіх, школьных і інтэграваных бібліятэк раёна, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца г.п. Вялікая Бераставіца протаіерэй Віталь Яроміч і матушка Галіна, а таксама благачынны Бераставіцкай акругі, настаяцель храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай аграгарадка Пагранічны протаіерэй Сергій Шэлест.
    У ходзе абмеркавання, удзельнікамі круглага стала былі разгледжаны розныя пытанні духоўнага характару. Протаіерэй Віталь Яроміч азнаёміў прысутных з гісторыяй праваслаўнага жыцця на Бераставіччыны. Загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу расказала аб самых цікавых фактах і падзеях з жыцця Вялікага Князя Уладзіміра. Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі зрабіла бібліяграфічны агляд літаратуры Праваслаўная кніга як вечны носьбіт ісціны, духоўнасці, культуры славянскага светуВопытам сумеснай работы бібліятэкі з праваслаўнай царквой па духоўна-маральнаму выхаванню моладзі падзяліліся бібліятэкары Алекшыцкай і Пагранічнай сельскіх бібліятэк.


26.05.2015 г.

У чытальнай зале раённай цэнтральнай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага адбылася прэзентацыя кнігі Галіны Румак «Масаляны праз смугу стагоддзяў». У мерапрыемстве прымалі ўдзел бібліятэкары раёна, навучэнцы Бераставіцкага ліцэя, чытачы раённай бібліятэкі, работнікі музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы, а таксама тыя, хто спрыяў выхаду кнігі ў свет. На прэзентацыі прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў М.В. Пісарык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А.У. Ігнатовіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце РУСП «Масаляны» В.А. Вайцюк. З уступным словам выступіла дырэктар раённай цэнтральнай бібліятэкі Т.Д. Марцішэвіч. Яна расказала прысутным пра значэнне і неабходнасць вывучэння гістарычнага мінулага і сучаснасці роднага краю для фарміравання патрыятычных пачуццяў моладзі і падлеткаў і прадставіла аўтара кнігі - Галіну Уладзіміраўну Румак. Паэтэса і выкладчык Масалянскай сярэдняй школы Г.В. Румак вядомая жыхарам Бераставіцкага раёна як аўтар паэтычнага зборніка «Вачыма берасцянкі». Яе вершы перыядычна з'яўляюцца ў раённай газеце, а таксама ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях. Новая кніга Галіны Уладзіміраўны прысвечана мінуламу і сучаснасці адной з вёсак Бераставіччыны - Масалянам. Гэта кніга пра ўзнікненне назвы вёскі, важнейшых падзеях гісторыі населенага пункта і Масалянскай царквы, пра людзей і іх справах.

     Затым перад прысутнымі выступіла Галіна Уладзіміраўна Румак, якая расказала пра гісторыю напісання кнігі ад задумы да ўвасаблення, пра цяжкасці і праблемах, якія ўставалі на шляху яе стварэння. Галіна Уладзіміраўна адказала на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.
    З выхадам кнігі пра Масаляны Галіну Уладзіміраўну Румак павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў М.В. Пісарык, аўтар раённай кнігі Памяць, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь М.І. Пацэнка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А.У. Ігнатовіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце РУСП «Масаляны» В.А. Вайцюк.
       

Усе жадаючыя змаглі набыць кнігу «Масаляны праз смугу стагоддзяў» з аўтографам аўтара.



24.05.2015 г.            
   

    У Пагранічнай сельскай бібліятэцы да Дня святых Мефодыя і Кірылы і Дня славянскага пісьменства і культуры прайшоў вусны часопіс "Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку". Мерапрыемства адбылося ў бібліятэцы Пагранічнай гімназіі для вучняў 7 класа і было падрыхтвана сумесна з бібліятэкарам гімназіі і настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Да вуснага часопіса была аформлена кніжная выстава: “Кірыл і Мефодый – першаасветнікі ўсіх славян”. Мэта мерапрыемства: “стварыць” умовы для абуджэння ў вучняў цікавасці да роднай мовы і літаратуры, выхавання паважлівых адносін да моўнай і літаратурнай спадчыны беларускага і рускага народаў. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі змаглі прагартаць чатыры старонкі вуснага часопіса: “Мовы – сёстры (аддзел лірыкі), “Раскажам пра словы” (аддзел мовазнаўства), “Сакрэты паэзіі” (аддзел літаратуразнаўства), віктарына “Падумай і адкажы”.




23.05.2015 г.

         У Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэцы для дзяцей пачатковых класаў адбыўся дзень казак пад назвай "Падарожжа ў краіну казак".










22.05.2015 г. 

      У Канюхоўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы для школьнікаў старэйшых класаў, прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Вечнай праўды нязгаснае святло». Займальнае апавяданне вядучых Глінскай Юліі і Прохар Аляксандры, акунулі слухачоў у эпоху стваральнікаў славянскага алфавіту вялікіх асветнікаў Кірылы і Мефодыя.


22.05.2015 г.


      У Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэцы да 70-годдзя вызвалення савецкага народа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшоў урок гісторыі пад назвай “Запісы заходняга беларуса”, прысвечанае нашым землякам, якія былі вывезены ў час вайны на катаржныя работы ў Германію. Быў арганізаваны паказ замежнага фільма аб вязнях канцлагеру “Мальчик в полосатой пижаме”. Напрыканцы  мерапрыемства адбылося абмеркаванне фільма.




22.05.2015 г.

  
У дзіцячай бібліятэцы  да Дня славянскай пісьменнасці і культуры для вучняў 6-х  класаў Вялікабераставіцкай СШ  прайшоў гістарычны экскурс “Два светлых ліка”. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй ўзнікнення свята, з жыццём і дзейнасцю першых славянскіх асветнікаў – Кірыла і Мефодзія. Да мерапрыемства  аформлены адкрыты прагляд літаратуры “Аз і Букі – аснова навукі ”.





22.05 2015 г.

             
  17 мая 2015 сусветная грамадскасць адзначыла Дзень памяці памерлых ад СНІДу. Супрацоўнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага прадрыхтавалі да гэтай памятнай даты інфармацыйна-прафілактычны час «СНІД – праблема сучаснасці», які правялі для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй заснавання Дня памяці,  з яго мэтамі і задачамі . Сусветны дзень памерлых ад ВІЧ/СНІДу з'яўляецца падтрымкай для тых, хто жыве з ВІЧ/СНІДам, а таксама звяртае ўвагу сусветнага грамадства на праблемы хворых ВІЧ/СНІДам і распаўсюджванне гэтай хваробы ў свеце. Дзецям расказалі аб правілах бяспекі, якія неабходны, каб пазбегнуць інфіцыравання хваробай. Самае важнае для моладзі – гэта здаровы лад жыцця, заняцце фізкультурай і спортам, адмова ад шкодных звычак. Дэвіз Дня памяці памерлых ад СНІДу ў 2015 годзе – «Мост памяці». У гэты дзень трэба ўспомніць знаёмых і незнаёмых людзей, усіх, хто страціў жыццё ад СНІДу. Не менш важнай з'яўляецца маральная падтрымка тых, хто жыве з ВІЧ/СНІДам, і абарона іх ад дыскрымінацыі і забабонаў, забеспячэнне захавання праў і свабод, гаранціраванне лячэння і догляду. Аб усім гэтым гаварылася падчас інфармацыйна-прафілактычнага часу. Бібліятэкары інфарміравалі навучэнцаў аб стане захворвання ВІЧ/СНІДам на Беларусі, у тым ліку на Гродзеншчыне і Бераставіччыне , у цяперашні час.


21.05.2015 г.
   
       У Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна паведамлення "Чалавек і экалогія". Мэта мерапрыемства - развіццё ў дзяцей цікавасці да жывой прыроды, беражлівых адносін да яе, пашырэнне ведаў.

   







19.05.2015 г.

         На духоўна-асветніцкую гутарку «Крыж на шпрыцы» Алекшыцкая сельская бібліятэка запрасіла навучэнцаў Алекшыцкай сярэдняй школы і айца Сергія. Вядучыя расказалі пра хваробу СНІД, якая стала пагрозай усяму чалавецтву, аб прафілактыцы і сродках засцярогі ад хваробы. Для навучэнцаў падрыхтавалі анкету ананімнага сацыялагічнага апытання «Што вы ведаеце пра СНІД?». Айцец Сергій расказаў аб духоўнай старане праблемы. Ён параіў усім весці здаровы лад жыцця, захоўваць чысціню душы, берагчы сябе ад шкодных звычак. Галоўнае ў жыцці - моцная вера, малітва, пакаянне і надзея на Божую міласэрнасць. Скончылася мерапрыемства праглядам відэафільма «Мы супраць СНІДу».































16.05.2015 г.


      СНІД – каварнае захворванне. І, каб не стаць яго ахвярай, неабходна клапаціцца пра сваё здароўе, памятаць пра рызыку інфіцыравання і навучыцца пазбягаць небяспекі. Штогод у трэцюю нядзелю мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр СНІДу. Так у Лішкаўскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства "Памятаць. Спадзявацца. Жыць". Мерапрыемства праводзілася сумесна з пагранічнымі заставамі "Сямёнаўка" і "Уснарская".



15.05.2015 г.

У Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшло пазнавальнае мерапрыемства пад назвай “ВІЧ – ведаць, каб жыць”, прысвечанае Міжнароднаму дню памяці ахвяр СНІДу.
















14.05.15 года

        У Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальная гутарка на тэму «Чароўны сімвал жыцця - гэтя мая сям'я». У ходзе мерапрыемства прысутныя маглі пазнаёміцца з кніжнай выставай «Пад сямейным парасонам», дзе былі прадстаўлены кнігі па сямейным выхаванні, псіхалогіі ўзаемаадносін у сям'і, навінкі дзіцячай літаратуры.















14.05.2015 г.


Да Міжнароднага дня сям’і  ў дзіцячай бібліятэцы  для вучняў 5-х  класаў праведзены вусны часопіс “У промнях дабра і свету”. Бібліятэкар азнаёміла вучняў з гісторыяй свята і расказала якую ролю адыгрывае сям’я ў жыцці кожнага чалавека. Дзеці прымалі актыўны ўдзел у  віктарыне, якая развесяліла ўсіх незвычайнымі і вельмі цікавымі пытаннямі, розных конкурсах , называлі прыказкі і прымаўкі аб сям’і , адгадвалі загадкі, чыталі вершы. У канцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся інфармацыяй  аб адносінах у іх сем’ях і аб тым, як патрэбна паважаць і берагчы сваіх блізкіх. Да свята быў падрыхтаваны адкрыты прагляд літаратуры “Свет сям’і”. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы

          













13.05.2015 г. 


        У Канюхоўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы адбылася чарговая сустрэча аматарскага аб'яднання «Чамучкі». Бібліятэкар з дзецьмі правяла гутарку на тэму "Кніжкі для малых". Маленькія слухачы даведаліся для чаго патрэбныя і якія бываюць кнігі, як трэба да іх адносіцца. Выклікала ў дзяцей здзіўленне тое, што ў некаторых кнігах можна маляваць. Калі ж яны даведаліся, што гэта кніга называецца маляванка, то высветлілася, што гэта кніга самая любімая. У канцы сустрэчы дзеці расказвалі аб беражлівых аносінах да сваіх хатніх кніг.


12.05.2015 г.

        Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі правялі  гістарычную гадзіну “Сімвалы маёй краіны”, якая была прысвечана да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі  Беларусь. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 3-х класаў Вялікабераставіцкай СШ. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі звесткі пра сімвалы нашай краіны на працягу яе гістарычнага развіцця, асноўныя этапы фарміравання і станаўлення незалежнасці беларускай дзяржавы.  Бібліятэкары правялі агляд літаратуры  і  віктарыну “Мая Радзіма – Беларусь”.




12.05.2015 г.  


  Да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі і правялі для навучэнцаў  І курса сельскагаспадарчага ліцэя час прававых ведаў “Рэспубліка Беларусь: Шлях да суверэнітэту і незалежнасці”, падчас якога расказалі дзецям аб асноўных этапах фарміравання і станаўлення незалежнасці беларускай дзяржавы. З задавальненнем навучэнцы прынялі ўдзел у пазнавальна-прававой віктарыне “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі”, якая  выявіла іх веды і пазнанні па гісторыі сваёй Радзімы і геральдыцы.  


08.05.2015 г.


      У Масалянскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок памяці "Ніколі не забудзем", прысвечаныя юным героям Вялікай Айчыннай вайны ганарымся людзьмі, якія ўняслі свой уклад Перамогу. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава "Рэха вайны незабытай". У гэты дзень гучалі вершы і песні ваенных гадоў. 



      
08.05.15 г. 

    У Алекцыцкай сельскай бібліятэцы прайшло шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі. Каля  помніка быў праведзены ўрок – акцыя “Пад салютам Вялікай Перамогі”, ускладзены жывыя кветкі. На пасяджэнні аматарскага аб’яднання для дзяцей “Клёпа” быў арганізаваны прагляд відэафільма “Брэсцкая крэпасць” і “Хатынь”. 



07.05.15 г. 

     Да 70-годдзя вызвалення савецкага народа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшоў пазнавальны ўрок пад назвай “Героі Вялікай Перамогі”, прысвечанае вялікім і славутым жанчынам, якія ўнеслі свой ўклад у разгром фашызму: Елізавета Скабцова, Ульяна Громава, у тым ліку і нашы беларускі: Вера Харужая, Анастасія Купрыянава, Вольга Соламава, Зінаіда Тусналобава-Марчанка, якая вынесла з поля боя 138 раненых байцоў.



06.05.2015 г.

“Бібліятэка адчыняе свет” пад такой назвай ў дзіцячай бібліятэцы адбылася экскурсія для вучняў 1-х класаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што такое бібліятэка, а таксама бібліятэкар азнаёміла з правіламі карыстання кнігай і бібліятэкай. Дзецям былі прапанаваны цікавыя кнігі , якія яны разглядалі і чыталі з вялікім задавальненнем у чытальнай зале. 




06.05.2015 г.


   Да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне  ў дзіцячай бібліятэцы  адбылася  літаратурна-музычная кампазіцыя “Вогненныя вёрсты Вялікай Айчыннай”, на якую запрасілі вучняў 8- х класаў. Мэтай мерапрыемства было як мага больш расказаць пра вайну і пра вялікі ўклад, які ўнеслі дарослыя, а таксама дзеці і падлеткі ў барацьбе з ворагам. Гучалі вершы і песні пра вайну. Хвілінай маўчання ўшанавалі  прысутныя памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла вучняў з літаратурай, якая прадстаўлена на кніжна-ілюстрацыйнай выставе “Доўгія вёрсты вайны”.











06.05.2015 г.

  Завяршыўся Дзень інфармацыі вечарам памяці “Нам памяці звоняць званы...”, на які супрацоўнікі РЦБ запрасілі сталых чытачоў раённай бібліятэкі і ўдзельнікаў клуба “Паклічу сяброў”. Бібліятэкары падрыхтавалі святочную праграму, прысвечаную 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. Павіншаваць прысутных са святам Перамогі прыйшоў супрацоўнік раённага музея Вавёркі Мікалай Іванавіч Пацэнка. Ён расказаў удзельнікам  мерапрыемства аб першых днях вайны на тэрыторыі Бераставіцкага раёна. М.І. Пацэнка пазнаёміў прысутных з імёнамі савецкіх ваеначальнікаў, лёс якіх звязаны з баявымі дзеяннямі на тэрыторыі Бераставіцкага краю, а таксама ураджэнцаў раёна, якія праславіліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Падчас імпрэзы гучалі вершы і песні, прысвечаныя тэме вайны і Перамогі над фашызмам. 


06.05.2015 г.
       
Напярэдадні Дня Перамогі у РЦБ прайшоў Дзень інфармацыі “Дзень Перамогі”. У рамках Дня інфармацыі супрацоўнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі запрасілі вучняў 10-х класаў на ўрок памяці “Беларускі народ у Вялікай Айчыннай вайне: гераізм, трагедыя, памяць”, які прысвяцілі 70-годдзю Вялікай Перамогі над фашызмам у час Вялікай Айчыннай вайны. Падчас урока бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з найноўшымі выданнямі, прысвечанымі гісторыі ІІ Сусветнай вайны і прадстаўленымі на кніжна-ілюстрацыйнай выставе “Вечны агонь Перамогі”, якая аформлена на абанеменце раённай бібліятэкі. З пачатку года ў бібліятэцы праводзіцца акцыя “Прачытай кнігу пра вайну 1941-1945 гг!”. Бібліятэкар рэкамендавала дзецям прачытаць кнігі, якія раскрываюць невядомыя старонкі гісторыі ІІ Сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх найбольш цікавымі і каштоўнымі з’яўляюцца мемуары непасрэдных удзельнікаў ваенных падзей, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі.
      Вучні атрымалі  рэкамендацыйны спіс літаратуры аб  ІІ Сусветнай і Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. 
        Для вучняў 10-х класаў бібліятэкары падрыхтавалі літаратурна-гістарычную хвіліну “Вялікая Перамога над фашызмам”, падчас якой расказалі пра лёс і творчую дзейнасць беларускіх паэтаў – непасрэдных удзельнікаў драматычных падзей Вялікай Айчыннай вайны. Вучням нагадалі імёны тых многіх паэтаў, якія перажылі пекла палону, катаржную працу, якія ў час вайны балі партызанамі і падпольшчыкамі, і тых , якія не вярнуліся з вайны. Дзеці прачыталі вершы першай паловы саракавых гадоў, якія перажылі свой час і праз семдзесят гадоў не страцілі навізны ўспрымання.


24.04.2015

        
Напярэдадні Дня Чарнобыльскай трагедыі у РЦБ адбыўся Дзень інфармацыі “Беларусь і Чарнобыль”. У рамках Дня інфармацыі ў чытальнай зале раённай цэнтральнай бібліятэкі прайшла экалагічная інфарміна “Чарнобыль: погляд праз гады”, на якую запрасілі вучняў 11-х класаў сярэдняй школы. Падчас мерапрыемства бібліятэкар коратка расказала дзецям  аб радыяцыйнай абстаноўцы ў Беларусі ў цяперашні час, пазнаёміла з асноўнымі палажэннямі і вынікамі дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь па пераадоленню наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У канцы інфармацыйнай гадзіны бібліятэкар зрабіла бібліяграфічны агляд выданняў, прысвечаных тэме Чарнобыля і прадстаўленых на кніжнай выставе “Рэха Чарнобыля”


17.04.15 г. 
  У Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшло першае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Сусвет”. На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці пачатковых класаў і вучні старэйшага ўзросту. Удзельнікі атрымалі заданне па правапісу, гэта адрыўкі з казак, вершаў, прымавак з няправільным ужываннем слоў і няправільнай канцоўкай, дзе трэба было знайсці памылкі, і адказаць як трэба правільна ўжываць словы,  каб падыходзілі па сэнсу.

     


16.04.15 г. 

      Да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэцы для дзіцячага чытача быў арганізаваны паказ савецкага ваеннага фільма “Девочка ищет отца» 1959 года выпуска. У канцы прагляду адбылося абмеркаванне фільма.


15.04.15 г.

У Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэцы была арганізавана пазнавальная гульня-віктарына для вучняў мясцовай школы пад назвай “Широка земля моя родная”, на якой дзецям было дадзена кароткае апісанне розных краін свету, і трэба было адгадаць аб якой краіне ідзе размоваУдзельнікам мерапрыемства быў прадстаўлены бібліяграфічны агляд дзіцячых даведачных выданняў па геаграфіі. Прысутныя даведаліся пра сусветна вядомых, вялікіх і славутых вучоных - падарожніках: Васка да Гама, Фернан Магелан, Хрыстафор Калумб, Марка Пола і іншых.


14.04.15 г.

У Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэцы да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбылася пазнавальная гадзіна «Лістоўкі Вялікай Айчыннай».



13.04.2015 г.

У  чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі аформлена выстава работ, прыняўшых удзел у раённым конкурсе “Пасхальны куліч”, які праводзіў раённы камітэт  БРСМ. Мэта конкурса: прыцягненне дзяцей, падлеткаў і моладзі да сацыяльна - актыўнай дзейнасці, папулярызацыя культурнай і духоўнай спадчыны праваслаўя, выхоўванне і развіццё ў падрастаючага пакалення духоўна – маральных каштоўнасцей.



11.04.2015 г.

        У Пагранічнай сельскай бібліятэцы яшчэ з вясновых канікул пачалі рыхтавацца да Вялікадня. У гэтым годзе члены аматарскага аб’яднання “Дамавічок”, нягледзячы на складанасць гэтай працы для іх узросту, пад кіраўніцтвам бібліятэкараў рабілі кошыкі да гэтага свята. Акрамя таго, Кацярына Вараб’ёва ў гэтым годзе ўжо ў другі раз правяла для дзяцей майстар-клас па кардмэйкінгу.




10.04.2015 г.

У Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэцы для вучняў пачатковых класаў мясцовай школы адбылася святочная вечарына «Мы гэтай памяці адданы», прысвечаная 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыйннай вайне. На мерапрыемстве дзеці чыталі вершы пра вайну, даведаліся шмат з гісторыі Бераставіччыны ў гады вайны. Удзельнікам мерапрыемства бібліятэкар расказваў пра дзяцей вайны, якія таксама ўнеслі вялікі ўклад у нашу Перамогу, гэта ўсім вядомыя імёны: Зіна Партнова, Лёня Голікаў, Валодзя Ярмак, Надзея Багданава і іншыя.







7.04.2015 г.

У Сусветны дзень здароўя Пагранічная сельская бібліятэка прымала ў сябе вучняў 4 класа гімназіі. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульні-віктарыне “Здаровы лад жыцця. Што гэта?”, адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі. Адбылася размова аб рацыянальным харчаванні, аб ролі фізічнай актыўнасці ў жыцці чалавека, а таксама аб важных складаючых здароўя – аптымістычным поглядзе на жыццё і  ва ўменні пераадольваць стрэсы.



             07.04.2015 г.

    У рамках Сусветнага дня здароўя супрацоўнікі дзіцячай      бібліятэкі сумесна са школай для вучняў 8-ых класаў правялі  інфармацыйна-пазнавальную гадзіну “Спорт – шлях да  здароўя”. Вучні атрымалі каштоўную інфармацыю, што трэба  рабіць каб не хварэць і  як важна клапаціцца пра сваё здароўе.  Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у “Вясёлай алімпіядзе” ,  якая складалася з розных конкурсаў, гульняў, віктарын,  прыказак , загадак. Мерапрыемства было накіравана на тое, каб  закласці асновы здаровага ладу жыцця.



             24.03.2015 г.
         


    Дзіцячую бібліятэку наведалі хлопчыкі і дзяўчынкі  малодшай групы Бераставіцкай дашкольнай ўстановы. Бібліятэкар правяла экскурсію па залах бібліятэкі і азнаёміла з экалагічным куточкам чытальнай залы. Дзецям былі прапанаваны цудоўныя кнігі з яркімі малюнкамі, якія яны разглядалі з вялікім задавальненнем.



          23.03.2015 г.

        Па традыцыі з пачаткам вясновых канікул пачынаецца Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі . Кожны год супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі на працягу многіх гадоў ладзяць свята для дзяцей. Вось і сёлета ўрачыстае адкрыццё  прайшло  ў мінулую пятніцу на сцэне канцэртнай залы дзіцячай школы мастацтваў,  як тэатралізавана- гульнявое свята пад назвай “Кніжныя саветы- добрыя сакрэты”. Загадчыца дзіцячай бібліятэкі-філіяла расказала гасцям свята -  вучням 2-4 класаў Вялікабераставіцкай СШ- аб гісторыі ўзнікнення так званых “Кніжкіных імянін”, аб ролі кнігі і чытання ў жыцці кожнага чалавека. А потым пачаткоўцы разам з чытальнікамі вершаў пра кнігу і казачнымі персанажамі Бурацінам, Каралевай  Кнігай, Лісой Алісай, Катом  Базылём  адправіліся ў чароўнае падарожжа. Іх чакалі вясёлыя гульні, літаратурныя віктарыны, прыказкі і прымаўкі пра кнігу, загадкі на веданне папулярных дзіцячых твораў і інш. Адбылося і традыцыйнае ўзнагароджанне граматамі і кнігамі лепшых чытачоў сярод вучняў пачатковых класаў Вялікабераставіцкай СШ. Упрыгожылі свята таксама і музычныя нумары, у выкананні вучняў Вялікабераставіцкай СШ. На працягу вясновых канікул і ў рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі юных чытачоў чакае  шэраг мерапрыемстваў – літаратурныя гасцёўні, гадзіны паэзіі, літаратурныя гульні, віктарыны, гутаркі ля кніжнай паліцы.

        
             07.03.2015г.

   Бібліятэкар Масалянскай сельскай бібліятэка ладзіла свята "Імя матулі нібы сонейка прамяністае". Удзельнікі мерапрыемства -  дзеці мясцовай школы. Дзеці спявалі сваім матулям песні, частушкі, чыталі вершы. Паказалі нават невялікую інсцэніроўку. Цікавым і вясёлым дапаўненнем да мерапрыемства стала гульнёвая праграма. 

04.03. 2015 г.

Бібліятэкары раённай цэнтральнай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага падрыхтавалі і правялі для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя гістарычна-краязнаўчы час “Мураваны летапіс Бераставіцы”, які быў прысвечаны 400-годдзю з часу асвячэння касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вялікай Бераставіцы, помніка архітэктуры позняга барока. Бібліятэкар пазнаёміла навучэнцаў з гісторыяй будаўніцтва касцёла, з імёнамі тых гістарычных асоб, якія прымалі ўдзел ў стварэнні гэтага архітэктурнага помніка. Асабліва дзяцей зацікавілі ілюстрацыі, падрыхтаваныя бібліятэкарамі і прадстаўленыя на кніжна-ілюстраванай кампазіцыі, аформленай у чытальнай зале раённай бібліятэкі і прысвечанай гэтай падзеі. На ілюстрацыях змешчаны кароткія гістарычныя даведкі.





04.03.2015 г.


 У  дзіцячай бібліятэцы для вучняў  9-х класаў  сярэдняй школы прайшла інфармацыйная гадзіна  “Мы супраць наркотыкаў”, прысвечаная да Дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Бібліятэкары імкнуліся дапамагчы падлеткам зразумець  поўную меру небяспекі ад наркотыкаў. Прагучала карысная інфармацыя і перасцярога ад ужывання наркатычных сродкаў.





  
22.02.2015 г.
  Лішкаўскай сельскай бібліятэкай было падрыхтавана і праведзена на пагранзаставе "Сямёнаўка" мерапрыемства, прысвечанае Году моладзі і Дню абаронцы Айчыны. Конкурсна-забаўляльную канцэртную праграму “Абаронцам Айчыны прысвячаецца” падрыхтавалі самыя актыўныя чытачы бібліятэкі, а канцэртную праграму правялі вучні старэйшых класаў Канюхоўскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад агульнаадукацыйная школа пад кіраўніцтвам Славецкай Таццяны Мікалаеўны. Гульнёвая праграма разам з дыскатэкай прыдалі ўдзельнікам святочны настрой.



21.02.2015 г.

 Члены дзіцячага клуба “Дамавічок” бібліятэкі аг. Пагранічны змаглі    сябе ў новым відзе рукадзелля. Мясцовая жыхарка Кацярына
Вараб'ёва паказала ім майстар-клас па кардмэйкінгу. Гэта ручны выраб паштовак з дапамогай падручных матэрыялаў. Кацярына Вітальеўна дапамагла дзецям зрабіць дастаткова простыя і прыгожыя паштоўкі для татаў і дзядуль.



20.02.2015 г.

   У Кватарскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна інфармацыі "Твой сябар кніга!". Галоўная ўвага на мерапрыемстве была аддадзена кнізе, бо кніга з'яўляецца верным спадарожнікам чалавека на ўсім яго жыццёвым шляху. Напрыканцы мерапрыемства дзецям была прапанавана віктарына "Кніга на ўсе часы".






19.02.2015 г.



    Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў дзіцячай бібліятэцы для вучняў 7-х класаў сярэдняй школы прайшоў літаратурны марафон “Мова нашых продкаў”. Бібліятэкар азнаёміла вучняў з гісторыяй свята, з традыцыямі і звычаямі беларускага народа. Гучалі выказванні знакамітых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў пра мову. Вучні чыталі вершы, адгадвалі загадкі, расказвалі прыказкі і прымаўкі. Шмат шчырых слоў выказалі ўдзельнікі мерапрыемства пра сваю родную , беларускую мову, пра яе багацце і прыгажосць. У чытальнай зале праведзены адкрыты прагляд літаратуры “Мова любай нам зямлі”.  



19.02.2014 г.
      У Канюхоўскай сельскай бібліятэцы для дзяцей дзіцячага садка адбылося свята татаў.














14.02. 2015 г.  

Напярэдадні Дня воінаў-інтэрнацыяналістаў, у  раённай цэнтральнай бібліятэцы адбылася хвіліна памяці “Афган – полымя вайны”, на якую запрасілі ўдзельнікаў вайны ў Афганістане. Бібліятэкары падрыхтавалі агляд дакументальнай і мастацкай літаратуры, прысвечанай Афганскай вайне. Запрошаныя госці падзяліліся сваімі ўспамінамі з тых ваенных гадоў, успомнілі сваіх баявых таварышаў, якія загінулі падчас баявых дзеянняў. Супрацоўнікі бібліятэкі павіншавалі іх з наступаючым святам і пажадалі ім добрага здароўя і здзяйснення ўсіх планаў.  

16.02.2015 г.
          

У  дзіцячай бібліятэцы для вучняў 6-х класаў  прайшоў  урок  мужнасці пад назвай : “Салдат вайны не выбірае”,  які быў прысвечаны да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Бібліятэкар спынілася на асноўных гістарычных момантах вайны, расказала пра канкрэтную ролю ў вайне салдат і афіцэраў. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі імёны тых, хто прайшоў пекла афганскай вайны, выконваючы свой грамадскі абавязак. Гучалі песні і вершы пра Афганістан. У чытальнай зале дзейнічала  кніжная выстава “Афган : пламя вайны”, на якой была прадстаўлена дакументальная  і  мастацкая літаратура , а таксама  артыкулы з перыядычнага друку. Мэта мерапрыемства: выхаванне патрыятызму школьнікаў, фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, зберажэнне памятных традыцый.


     11.02.2015 г. 

Напярэдадні Дня Святога Валянціна, супрацоўнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі правялі для вучняў 10-х класаў сярэдняй школы пазнавальнае рандэву “14 лютага – Дзень Святога Валянціна”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, даведаліся пра традыцыі святкавання Дня закаханых, легенды, якія звязаны з імем Святога Валянціна. Бібліятэкары падрыхтавалі для школьнікаў віктарыну “Самае рамантычнае свята” і некалькі конкурсаў. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны і ўдзельнічалі ў конкурсах У канцы мерапрыемства кожны вучань адрымаў святочную Валянцінку.  


    11.02.2015 г.


 Супрацоўнікі  дзіцячай  бібліятэкі  сумесна са школай для вучняў 8”Б” класа  да Дня Святога Валянціна правялі конкурсна-гульнёвую праграму: “Усё пачынаецца з кахання”. Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны цікавыя звесткі з гісторыі свята, традыцыі яго святкавання ў розных краінах, творы вядомых паэтаў пра каханне, конкурсы, гульні , віктарыны. У выкананні вучняў гучалі вершы пра каханне.  Мерапрыемства прайшло цікава і пазітыўна.

          06.02.2015 г.
     

 У дзіцячай бібліятэцы для наведвальнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар” прайшло чарговае паседжанне. Мерапрыемства праходзіла ў форме экалагічнага турніра пад назвай : “Незвычайныя з’явы ў жывёльным і раслінным свеце”. Хлопчыкам і дзяўчынкам была прапанавана латарэя. Дзеці цягнулі лёсікі, на якіх  была напісана назва расліны ці жывёлы і патрэбна было расказаць пра яе. Таксама бібліятэкар пазнаёміла вучняў у займальнай форме з цікавымі звесткамі  пра асаблівасці паводзін раслін і жывёл перад змяненнямі надвор’я.  Мерапрыемства атрымалася цікавым і карысным.

               5.02. 2015 г. 
У раённай цэнтральнай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбылася інфармацыйная гадзіна “2015 год – Год моладзі ў Беларусі”, на якую запрасілі навучэнцаў Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя. Супрацоўнік бібліятэкі звярнула ўвагу  дзяцей на  кніжна-інфармацыйную выставу “Моладзь Беларусі – будучыня Радзімы”, якая працуе на абанеменце раённай бібліятэкі з пачатку года. Яна расказала прысутным аб асноўных напрамках дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і пазнаёміла іх з выданнямі і матэрыяламі перыядычнага друку, якія прадстаўлены на выставе. 


03.02.2015 г.

У Пагранічнай сельскай бібліятэцы быў праведзены ўрок інфармацыйнай культуры “Даведачная літаратура”. У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 6 класа мясцовай гімназіі. Мы ставілі наступныя мэты: пазнаёміць вучняў з даведачнай літаратурай, развіваць уменне працаваць з такой літаратурай, выхоўваць культуру чытання.  Удзельнiкi мерапрыемства даведаліся аб асаблівасцях пошуку інфармацыі ў галіновых і ўніверсальных энцыклапедыях, моўных энцыклапедычных слоўніках, даведніках. У практычнай частцы ўрока дзеці працавалі з артыкуламі даведачных выданняў, асабліва актыўна яны ўдзельнічалі ў віктарыне, якая была ў выглядзе інтэрактыўнага падарожжа, скарыстаўшы Вялікую дзіцячую энцыклапедыю ў электронным варыянце


30.01.2015 г.

У Пагранічнай сельскай бібліятэцы да 70-годдзя Вялікай Перамогі прайшла гадзіна смутку пад назвай “Мець дачыненне да лёсу Айчыны”. Вучні гімназіі аг. Пагранічны актыўна прымалі ўдзел у мерапрыемстве. Гутарка ішла аб тым, якое выпрабаванне лягло на нашу краіну ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі мерапрыемства пачулі і аб ахвярах Халакосту, а таксама аб трагiчных падзеях, што адбыліся ў 1942 годзе ў нашым раёне з яўрэйскiм насельніцтвам.
Пад час мерапрыемства быў выкарыстаны буклет “Дзеці – героі вайны”, які быў распрацаваны супрацоўнікамі нашай бібліятэкі, а таксама электронная прэзентацыя аб дзецях вайны. Гэтай вялiкай даце прысвечана i выстава “Не згасне памяці агонь” , што дзейнічае ў бібліятэцы з пачатку года.


23.01. 2015 г. 

     Супрацоўнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі для навучэнцаў Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя краязнаўчы час “Восіп Кавалеўскі: яго імя носіць наша бібліятэка”. Дырэктар РЦБ Т. Д. Марцішэвіч пазнаёміла дзяцей са старонкамі жыцця і дзейнасці Восіпа Міхайлавіча Кавалеўскага, вядомага гісторыка, вучонага-манголазнаўца, ураджэнца Вялікай Бераставіцы. Асаблівую ўвагу яна звярнула на стэнд, які размяшчаецца на абанеменце і на якім прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і навуковай дзейнасці В.М. Кавалеўскага: кнігі, матэрыялы перыядычнага друку, фотаздымкі, ксеракопіі вокладак манаграфій і навуковых даследаванняў Кавалеўскага і інш.






15.01.2015 г.

            У раённай цэнтральнай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылося чарговае пасяджэнне жаночага клуба “Паклічу сяброў” і было яно прысвечана калядным святам. Супрацлўнікі бібліятэкі падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне “Свята радасці і надзеі – Святое Ражство”. Удзельнікаў імпрэзы  прыйшлі павіншаваць дзед Мароз з Снягурачкай. Жанчыны з задавальненнем удзельнічалі ў шматлікіх конкурсах і розыгрышах, спявалі калядныя песні, адгадвалі загадкі. У канцы імпрэзы па традыцыі павіншавалі імяніннікаў. Усе ўдзельнікі свята атрымалі падарункі.                                                                                                                                                 


             



13.01.2015 г.
Работнікі Пагранічнай сельскай бібліятэкі разам з самымі актыўнымі чытачамі арганізавалі фальклорнае свята пад назвай “Пад светлай зоркай Ражаства”. Калядаванне – адно з самых вясёлых абрадавых святаў, са сваімі звычаямі, песнямі, танцамі і гаданнямі. Жыхары аграгарадка Пагранічны з задавальненнем сустракалі калядоўшчыкаў і далучаліся да абрадавых дзеянняў, гаспадары запрашалі ў хату Каляду, з надзеяй, што яна на ўвесь год прынясе шчасце і дабрабыт сям’і. 






13.01.2015 г.
У Алекшыцкай сельскай бібліятэцы для выпускнікоў мясцовай школы адбылася гадзіна прафарыентацыі “Крок у будучыню” (да Года моладзі). Бібліятэкар расказала вучням на што звярнуць увагу пры выбары прафесіі, якія важныя якасці варта ўлічваць, каб не памыліцца, пра найбольш запатрабаваныя прафесіі на рынку працы. Вялікую цікавасць у вучняў выклікалі прафарыентацыйныя гульні. Акрамя гэтага, была аформлена кніжная выстава “Прафесій чарада на кніжнай старонцы”. Быў праведзены бібліяграфічны агляд літаратуры па прафесійнай падрыхтоўцы і выбару прафесіі. Прыпынак зрабілі на прафесіі бібліятэкара, прагледзеўшы мультымедыйную прэзентацыю “Клічу ў сваю прафесію”. 



               


12.01.2015 г.
У Пагранічнай сельскай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню “Дзякуй”. Мерапрыемства было праведзена ў старэйшай групе дзіцячага садка. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у мерапрыемстве. Для дзяцей была прадстаўлена электронная прэзентацыя “Ветлівыя словы”, загадкі, вершы, прысвечаныя правілам этыкету. Напрыканцы мерапрыемства дзеці прынялі актыўны ўдзел у гульне “Чароўны клубок сяброўства”, дзеці раскручвалі клубок нітак і называлі “ветлівыя словы”. 



  08.01.2015 г.
Супрацоўнікі  дзіцячай  бібліятэкі правялі для наведвальнікаў зімовага прышкольнага лагера фальклорную гадзіну пад назвай “З неба глядзела зорка Ражства”, на якой пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з цудоўнымі паданнямі, каляднымі песнямі, вершамі,  казкамі, гульнямі  і  асаблівасцямі  абрадаў нашых продкаў.  






4.01.2015 г.   

      
 Для ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання "Юный друг пограничника" Лішкаўскай сельскай бібліятэкай было арганізавана навагодняе мерапрыемства сумесна з вайскоўцамі 8-ай пагранічнай заставы «Семёновка». Удзельнікі аб'яднання падрыхтавалі мерапрыемства ў форме навагодняга театралізаванага прадстаўлення: з бабай Ягой, Кашчэем, Цыганкай і іншымі героямі казак. Прысутныя прынялі ўдзел у навагодняй бяспройгрышнай латарэі, дзе кожны з ваеннаслужачых змог атрымаць навагодні прыз. Для ўдзельнікаў гэтага навагодняга свята быў арганізаваны салодкі стол з усялякімі прысмакамі. 




03.01.2015 г.

        Падчас калядных святаў ўвагу чытачоў прыцягнула незвычайная рэтра-выстава ёлачных упрыгожанняў “Карнавал навагодніх цацак”, якая размясцілася на сапраўдным дрэве ў чытальнай зале раённай цэнтральнай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага  На дрэве размясціліся ёлачныя ўпрыгожанні з розных  часоў XX стагоддзя.  Па гэтым цацкам можна прасачыць гісторыю СССР. Ёсць тут ёлачныя цацкі з ваты (гусак і яблыка), якія выпускалі да сярэдзіны 50-х гадоў, пасля палёту чалавека ў космас з’явілася цацка касманаўта, у савецкія гады былі “сельскагаспадарчыя” цацкі, яны таксама занялі сваё месца на дрэве, гэта – памідор, морква, цыбуля, гронка вінаграду, сноп пшаніцы і сноп кукурузы. Ёсць тут і шкляныя шары 50-60-х гадоў, асобую ўвагу прыцягваюць так званыя “пражэктары” – шары з конусападобным заглыбленнем. А таксама даўнейшыя ёлачныя пацеркі – прадаўгаватыя шкляныя рознакаляровыя трубачкі. Пасяліліся на дрэве таксама і цацкі 70-80-х гадоў: снягурка, дзед Мароз, хатка і іншыя. Усе гэтыя цудоўныя цацкі паходзяць з калекцыі загадчыка аддзела абслугоўвання і інфармацыі.  Дапаўненнем да выставы цацак стала мноства маляўнічых кніг пра  зімовыя святы і абрады беларусаў.







 


2