12.04.18 Пасяджэнне жаночага клуба "Паклічу сяброў"


“Клімат і здароўе” – такой была тэма чарговага пасяджэння жаночага клуба “Паклічу сяброў”, які працуе пры  Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага.

 Супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі на сустрэчу урача-валеолага раённай паліклінікі, якая расказала прысутным аб ўплыве пагоды на самаадчуванне чалавека, а таксама дала карысныя парады па захаванню добрага здароўя ў сталым узросце. Усіх удзельнікаў мерапрыемства зацікавілі кнігі і перыядычныя выданні, прадстаўленыя на выставе “Галоўнае ў жыцці – здароўе!”. Бібліятэкар правяла агляд літаратуры “Лепшыя кнігі пра здароўе і даўгалецце ” і дала падрабязную інфармацыю аб найбольш цікавых выданнях.