11.01.2020г. Навагоднія пасядзелкі “Цудоўны вечарок: смех, забавы і вяселле – усім на пацеху”

Бібліятэкар філіяла "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" сумесна з  філіялам па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Пархімаўцы арганізавалі навагоднія пасядзелкі “Цудоўны вечарок: смех, забавы і вяселле – усім на пацеху” для людзей сталага ўзросту. Прысутныя з захапленнем удзельнічалі ў розных конкурсных спаборніцтвах, чыталі аўтарскія і ўласныя вершы з элементамі тэатралізацыі. Навагоднія пасядзелкі ўдаліся на славу і, спадзяюся, добры настрой у сэрцы кожнага захаваўся надоўга.



17.01.2020г. Час духоўнасці "Вось прыйшло Хрышчэнне - свята ачышчэння"

У філіяле "Алекшыцкая сельская бібліятэка"  прайшоў час духоўнасці "Вось прыйшло Хрышчэнне - свята ачышчэння" (пасяджэнне клуба "Сустрэча"). На мерапрыемства запрасілі настаяцеля Алекшыцкай царквы а.Сергія. Ён павіншаваў усіх з надыходзячым святам і правёў духоўную гутарку па тэме мерапрыемства. Удзельнікі з задавальненнем слухалі святара, задавалі яму хвалюючыя іх пытанні, на якія атрымоўвалі змястоўныя адказы. У рамках мэтавай праграмы «Бібліятэка - старэйшаму пакаленню», акрамя ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання, на мерапрыемства былі запрошаны пастаяльцы аддзялення для пажылых і адзінокіх аг.Алекшыцы. Бібліятэкар пазнаёміла з кніжанай выставай “Нязгасная лампада духоўнасці” і запрасіла часцей прыходзіць у бібліятэку.


22.01.2020г. Пасяджэнне “Свята Хрышчэння: гісторыя, віншаванні, прыметы”


“Свята Хрышчэння: гісторыя, віншаванні, прыметы” – пад такой назвай прайшло студзеньскае пасяджэнне жаночага клуба “Паклічу сяброў”. Бібліятэкары падрыхтавалі віртуальнае падарожжа скрозь стагоддзі, прысвечанае гісторыі і традыцыям свята Хрышчэння Гасподняга. Прысутным расказалі аб старажытных традыцыях нашых продкаў. Жанчыны ўспаміналі, як адзначалі гэта праваслаўнае свята ў даўнія часы іх дзяцінства. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікам задавалі пытанні, загадвалі загадкі. Усе з задавальненнем прынялі ўдзел у рытуальным абрадзе на здзяйсненне жадання “Чароўная свечка”. Завяршылася пасяджэнне чаяпіццем і па традыцыі віншаваннем імяніннікаў.




14.02.2020г. Сустрэча з удзельнікамі баявых дзеянняў у Афганістане 1979-1989 гг. “Той час і ў памяці і ў сэрцы”


Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі адбылася сустрэча з удзельнікамі баявых дзеянняў у Афганістане 1979-1989 гг.  “Той час і ў памяці і ў сэрцы”. На сустрэчу запрасілі наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання грамадзян сталага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Берпаставіцкага раёна і членаў жаночага клуба “Паклічу сяброў”. Бібліятэкар у сваім выступленні “Памяць Афгана” напомніла прысутным аб падзеях Афганскай вайны 1979-1989 гг. і пазнаёміла з кніжнымі выданнямі, прысвечанымі гэтай тэме і прадстаўленымі на кніжнай выставе “Афган: полымя вайны”. Перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі былыя воіны-афганцы С. У. Гладкі і В.У. Відукоў. Яны з болем у душы гаварылі пра былое, дзяліліся ўспамінамі. Сёння ветэраны-афганцы свята захоўваюць сваё воінскае братэрства, сумленна працуюць, а таксама ўдзельнічаюць у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі.



28.02.2020г. Рэтра-вечар “Вясну сустракаем з Масленіцай”

На масленічным тыдні, 28 лютага, бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” арганізавала рэтра-вечар “Вясну сустракаем з Масленіцай”. Гасцямі бібліятэкі сталі члены аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Удзельнікам расказалі аб масленічных традыцыях і сімвалах, аб тым, чаму масленічны блін з’яўляецца не проста святочным пачастункам, а сімвалам залатога сонца, ажыўшага пасля зімовай спячкі. Прысутные дружна адказвалі на пытанні тэматычнай віктарыны, дзяліліся адзін з другім рэцэптамі прыгатавання бліноў і начынак, чыталі вершы і спявалі песні пра Масленіцу. Завяршылася сустрэча дэгустацыяй бліноў з варэннем, мёдам і гарбатай.


13.03.2020г. Гутарка-дыялог з настаяцелям храма пратаіерэем Сяргеем Шэлестам “Шлях да храма”


У межах Тыдня праваслаўнай кнігі ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла гутарка-дыялог з настаяцелям храма пратаіерэем Сяргеем Шэлестам “Шлях да храма”. Для прысутных быў праведзены бібліяграфічны агляд “Святло і сіла духоўнага слова”.





08.04.2020г. 75-летию Великой Победы


Читатель филиала «Олекшицкая сельская библиотека» Цыбульская Злата:
 «посетив библиотеку, в очередной раз, я взяла книгу с выставки, посвящённой 75-летию Победы в Великой Отечественной войне, белорусского известного автора – фронтовика Василя Быкова «Альпийская баллада». В ней повествуется о любви двух, бежавших из немецкого плена, молодых людей - белорусского паренька Ивана и итальянской девушки Джулии. Это повесть о любви, о том, что война, даже такая страшная, затяжная и кровопролитная, не может остановить течение жизни. Что Любовь вне времени и вне пространства, что пока она способна быть - жизнь продолжается. Я прочитала повесть на одном дыхании. Она взволновала меня, и за это я благодарна ее автору — Василю Быкову. Советую всем своим сверстникам прочитать это произведение, окунуться в атмосферу военного лихолетья и представить себе: через что пришлось пройти нашему народу во время войны, и какой дорогой ценой была завоёвана Победа.


07.05.2020г. “Дзякуй вам, медыкі!!!”


Супрацоўнікі ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага” далучыліся да акцыі ў падтрымку медыцынскіх работнікаў, мужнасцю якіх сёння ганарыцца ўвесь свет.
У мэтах прафілактыкі COVID-19 работнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі інфармацыйныя лістоўкі. Бібліятэкары падтрымалі медыкаў і арганізавалі на абанеменце кніжную выставу “Дзякуй вам, медыкі!!!”, на якой прадстаўлены кнігі , героямі якіх з’яўляюцца ўрачы. On-line выставка «Спасибо вам, медики!»


Тэматычны тыдзень "Вялікай Перамозе - 75!"

На працягу тыдня да святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” былі арганізаваны кніжная выстава “Шлях да Вялікай Перамогі” і літаратурная паліца “Дзецям аб вайне", на якіх да ўвагі чытачоў была прадстаўлена ваенна-гістарычная літаратура. Таксама прайшлі гучныя чытанні “Маленькія героі вайны”. Дзеці чыталі творы беларускіх пісьменнікаў пра вялікую Айчынную вайну, пра дзяцей-удзельнікаў і герояў вайны.



12.06.2020г. Выстава- напамін “Быць здаровым - гэта модна”


На працягу тыдня ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала выстава-напамін “Быць здаровым - гэта модна”. На выстаўцы прадстаўлена літаратура аб тым, як умацоўваць і захоўваць сваё здароўе. Здароўе з’яўляецца галоўным багаццем чалавека!



Рэспубліканскі конкурс "Сэлфі з вышыванкай"

Бібліятэкар філіяла “ Алекшыцкая сельская бібліятэка” Зоя Хлебнікава і загадчык філіяла па культурна – дасугавай дзейнасці Ўладзімір Макар прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “ Сэлфі з вышыванкай”,  ініцыятарам удзелу ў якім стала намеснік старшыні РСУП “ Алекшыцы” Алеся Капіца. Мэта конкурса: яскрава раскрыць у дзеянні прыгажосць беларускага касцюма і на наглядных прыкладах паказаць моладзі беларускую вышыванку.




Індывідуальная гутарка з людзьмі сталага ўзросту


З 16 па 18 ліпеня бібліятэкар філіяла "Конюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" праводзіла індывідуальныя гутаркі з людзьмі сталага ўзросту аб іх правах. У канцы сустрэчы ўручаўся буклет "Прававая азбука пенсіянера".









05.08.2020г. Краязнаўчая гадзіна "Што вы ведаеце пра сваю мясцовасць?"


Для ўдзельнікаў спартыўна-аздараўленчага лагера “Алімпіец” бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла краязнаўчую гадзіну “Што вы ведаеце пра сваю мясцовасць?” Пад час гутаркі дзеці змаглі даведацца пра гісторыю заснавання аг. Пагранічны, сумесна пералічылі назвы вёсак, якія знаходзяцца паблізу і назвы вуліц аграгарадка. Бібліятэкар расказала прысутным ў гонар якой сям’і мае назву вуліца Цівунчык-Арловых. Пазнаёміла з гісторыяй заснавання вёскі Клепачы і  з кнігамі, у якіх можна знайсці падрабязныя звесткі.







21.08.2020г. Гульнявая праграма "Маладзільныя яблычкі"


У філіяле па культурна – дасугавай дзейнасці аг. Масаляны прайшла забаўляльная праграма “Маладзільныя яблычкі”, падрыхтаваная бібліятэкарам філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Спачатку ўдзельнікі даведаліся пра гісторыю узнікнення трох Спасаў – Мядовага, Яблычнага і Арэхавага. Яблычны лічыцца самым галоўным. Пенсіянеры з задавальненнем удзельнічалі у віктарынах, жартоўных конкурсах, загадвалі жаданні, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра яблычны Спас, гулялі ў “яблычныя” гульні, а таксама з задавальненнем і апетытам паспрабавалі яблыкаў. Вось такая цікавая праграма з водарам яблыкаў прайшла ў аг. Масаляны.


11.09.2020г. Падарожжа ў гісторыю "Спадчына малой радзімы"

 
У рамках штогадовай акцыі “Дни европейского наследия” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося падарожжа  ў гісторыю “Спадчына малой радзімы”Наведвальнікі бібліятэкі   даведаліся аб гісторыі  архітэктурных помнікаў малой радзімы: Царква ў імя Святога велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага (1866); Касцёл  Святога Антонія Падуанскага (1851-1863); Сядзібна-паркавы ансамбль Ваўкавіцкіх (1795) , маёнтак Бераставіца Муравана (1750) . 




20.09.2020г. Фальклорна-абрадавае свята “Багач”


Бібліятэкар філіяла  “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прыняла актыўны ўдзел у мерапрыемстве, якое прайшло ў філіале па КДД аг. М.Бераставіца. Да фальклорна-абрадавага свята “Багач” была падрыхтавана кніжная выстава па тэме  “Духовных книг божественная мудрость”.  Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства с кнігамі духоўнай тэматыкі, якія пакінулі добрыя ўражанні ў прысутнічых.        









16.10.2020г. Віншавальная вечарына “Цяплом матуліным сагрэты”

Віншавальная вечарына “Цяплом матуліным сагрэты”, прысвечаная Дню маці, прайшла ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”. Для наведвальнікаў мерапрыемства бібліятэкары падрыхтавалі святочныя віншаванні з вершамі і песнямі, правялі літаратурны вернісаж “Мама – першае слова”. Сустрэча прайшла з добрым настроем і шчырымі ўсмешкамі на тварах, а на прыканцы мерапрыемства ўсе мамы атрымалі “салодкія” цюльпаны.



25.11.2020г. Літаратурнае чытанне “Быў. Есць. Буду…”

Да 90-годдзя з дня нараджэння вядомага празаіка, паэта і драматурга Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшло літаратурнае чытанне “Быў. Есць. Буду…” у рамках акцыі “Чытаем разам”. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з жыццём і творчасцю пісьменніка. А на прыканцы сустрэчы дзеці выразна прачыталі казкі, якія ім больш за ўсё спадабаліся: “Кацёл з каменьчыкамі”, “Чортаў скарб”, “Ноч”, “Жабкі і Чарапаха”.





01.12.2020г. Інфармацыйны ролік “СНІД без міфаў і ілюзій”

1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Гэта дата штогод заклікае ўсю сусветную грамадскасць не проста памятаць аб гэтай пакуль што невылечнай хваробе, але і быць памяркоўнымі да тых, хто ўжо з'яўляецца пераносчыкам гэтага захворвання. Філіял “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” падрыхтаваў інфармацыйны ролік “СНІД без міфаў і ілюзій” для вучняў сярэдніх класаў. Праглядзеўшы ролік вучні прышлі да высновы, што павінен для сябе зразумець кожны чалавек, які жыве на планеце - што прафілактыка гэта вельмі важна ў барацьбе за здароўе.


03.12.2020г. Выстава творчых работ “Цуды рукатворныя”

3 снежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў і Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень праходзіць пад знакам міласэрнасці і клопату аб гэтай категорыі грамадзян.
Важная роля ў рэабілітаціі людзей з абмежаванымі магчымасцямі належыць тэрапіі сродкамі мастацтва. Занятки мастацкай творчасцю – гэта самы лепшы метад фармиравання пазітыўнай асобы, які дазваляе пазбегнуць манатоннасці і аднастайнасці ў ажыццяўленні рэабілітацыйных практыкаванняў, дае магчымасць чалавеку з абмежаванымі магчымасцямі павысіць свой статус.



18.12.2020г. Конкурс сняжынак “Зімовыя ўзоры”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў дзіцячага аматарскага аб’яднання “Дамавічок” прайшоў конкурс сняжынак “Зімовыя ўзоры”. Падчас правядзення мерапрыемства дзеці даведаліся адкуль з’яўляюцца сняжынкі, з задавальненнем адгадвалі загадкі аб зімовых з’явах, вучыліся вырэзваць карункавыя ўзоры. На прыканцы сустрэчы маленькія майстры, хто пажадаў, упрыгожылі памяшканне бібліятэкі сваімі работамі, а самыя прыгожыя сняжынкі размясціліся на вокнах, каб парадаваць сваім хараством і дарослых і дзяцей!






30.12.2020г. Сустрэча-віншаванне “Навагодні калейдаскоп”

Напярэдадні новага 2021 года супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі запрасілі ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” на святочную сустрэчу-віншаванне “Навагодні калейдаскоп”. Бібліятэкары падрыхтавалі сваім гасцям казачнае шоў-прадстаўленне з шэрагам конкурсаў і розыгрышаў. Маладыя людзі актыўна і з задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны, вадзілі вакол ёлкі карагод і спявалі навагоднія песні. Казачныя героі сустрэчы паштальён Печкін і кот Матроскін  павіншавалі ўсіх з наступаючымі Новым 2021 годам і Ражством Хрыстовым і ўручылі кожнаму ўдзельніку сустрэчы навагоднія канверты з віншаваннем і падарункам.