Ірына Панок


Ірына Аляксандраўна Панок захапляецца вырабам цацак і ляляк ў тэхніцы валяння з шэрсці, ваты, абрэзкаў шыцця. Жанчына дэманструе свае работы ў музеі Белкі, дзяржаўнай установе культуры “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага”, у ўстановах адукацыі раёна, дае майстар – класы для людзей розных узростаў.
Ёлачные цацкі ў выглядзе фігуры людзей ў старыннай сялянскай вопратцы, лялькі, звяркі з шэрсці, кампазіцыі з кветак выглядаюць казачнымі героямі. У іх жыве душа майстра і бачны своеасаблівы аўтарскі стыль.

Работы Ірыны Панок