АРХІЎ НАВІН ІІІ КВАРТАЛ 2016 ГОДА


22.09.2016 г.
 У філіяле "Малабераставіцкая інтаграваная сельская бібліятэка" прайшло мерапрыемства прысвечанае  юбілею Івана Шамякіна. Бібліятэкары расказалі прысутным пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, пазнаёмілі з вядомымі творамі пісьменніка. Быў паказаны дакументальны фільм “Імгненні жыцця”, у якім пісьменнік сам расказвае пра сваіх герояў кніг. Закончылася мерапрыемства літаратурнай гульнёй.
















22.09.2016 г.      
У філіале “Старадворацкая сельская бібліятэка” прайшло знаёмства маленькіх чамучак з бібліятэкай. Маленькія наведвальнікі з вялікай цікавасцю слухалі аповяд пра бібліятэку, гутарылі аб кнігах, адказвалі на пытанні віктарыны «Пазнай любімых герояў».




21.09.2016 г.                                                                                                
       У філіяле “Лішкаўская сельская бібліятэка”  прайшоў інфармацыйны час пад назвай "Чытанне - сэнс майго жыцця".      Да мерапрыемства была арганізавана кніжная  выстава “Водгук майго юнацтва”.      На мерапрыемства прыйшлі людзі ўжо сталага ўзросту, якія не ўяўляюць свайго жыцця без добрай кнігі, часопіса альбо газеты. Яны з’яўляюцца пастаяннымі наведвальнікамі бібліятэкі.

    


15.09.2016 г.
15 верасня Бераставіцкая раённая бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на “BiblioSumerki - 2016” – “Слова скрозь час і прастору”. Мерапрыемства бібліятэкары прысвяцілі Дню бібліятэк Беларусі. Наведвальнікаў бібліятэкі запрасілі на прэзентацыю выставы творчых работ супрацоўнікаў бібліятэкі Таццяны Петрулевіч і Нэлы Улявічус “Дзівосы вышыўкі”. 
Экскурсія па бібліятэцы “У кніжных лабірынтах” пазнаёміла маладых інвалідаў, наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання інвалідаў раённага сацыяльнага цэнтра, з бібліятэкай, з кніжным фондам. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі для іх майстар-клас па вырабу закладак для кніг.
Гістарычнае рандэву “З глыбі стагоддзяў” прадоўжыла знаёмства наведвальнікаў бібліятэкі з гістарычным мінулым бібліятэк. Госці бібліятэкі пазнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на кніжна-ілюстрацыйнай кампазіцыі “Памяць чалавецтва”, прысвечанай Дню бібліятэк Беларусі – 15 верасня.
Для ўсіх жадаючых авалодаць тэхнікай вырабу з газетнай бумагі народны майстар Алена Сталярэўская правяла майстар-клас і пазнаёміла прысутных са сваімі творамі, прадстаўленымі на выставе “Чараўніцтва сваімі рукамі”.
Увесь час у бібліятэцы гучала цудоўная музыка. Завяршылася імпрэза у “начным кіназале” сумесным праглядам дакументальнага фільма “Страчаныя скарбы Александрыйскай бібліятэкі”.

























15.09.2016 г.
       У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» да Дня бібліятэк прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй «Нам 65». У гэты дзень чытачоў чакала разнастайная і займальная праграма. Падзеяй дня стала фотавыстава «Як гэта было», дзе наведвальнікі маглі ўспомніць цікавыя моманты з жыцця бібліятэкі. Бібліятэкар разам з актывістамі бібліятэкі правяла акцыю «Бібліятэка дзень за днём».









09.09.2016 г.
         Тыдзень беларускага пісьменства ў раённай бібліятэцы завяршыўся правядзеннем для вучняў 10-х класаў гістарычна-мастацкага рандэву “Свет кнігі: духоўнае і матэрыяльнае”. Бібліятэкар падчас свайго выступлення закранула пытанне мастацкага афармлення кнігі, у прыватнасці сучаснай беларускай кнігі, і пазнаёміла дзяцей з імёнамі выдатных беларускіх кніжных графікаў.  






08.09.2016г.
    У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" у рамках абласной акцыі «Чытаем разам» прайшла літаратурна-паэтычная гадзіна «Жывая памяць пра песняроў беларускіх», прысвечаная класікам беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.


  
08.09.2016г.
  Бібліятэкары філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка” у межах абласной акцыі "Чытаем разам" ладзілі мерапрыемства "Песняры народных дум", па творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа. Прысутныя пазнаёміліся з цудоўнымі творамі народных пісьменнікаў, чыталі ўрыўкі з твораў. 


07.09.2016г.
     У межах абласной акцыі “Чытаем разам” у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гадзіна пад назвай “Песняры зямлі беларускай”. Было арганізавана фота-падарожжа ў музей Якуба Коласа на Мікалаеўшчыне і на радзіму Янкі Купалы ў веску Вязынка. Разам з прысутнымі творы беларускіх пісьменнікаў чытала кіраўнік спраў Пагранічнага сельскага Савета Труш Наталля Уладзіміраўна.



07.09.2016 г.
      У рамках абласной акцыі “Чытаем разам” у філіяле “Малабераставіцкая інтаграваная сельская бібліятэка прайшлі гучныя чытанні “Чытаем разам творы беларускіх песняроў”. Разам з прысутнымі творы беларускіх пісьменнікаў чытаў настаўнік ДУА "Малабераставіцкая сярэдняя школа" Ігнатовіч Веслава Збігнеўна. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа “Праз кнігу і бібліятэку да дабра і свету".








06.09.2016 г.
     У рамках Тыдня беларускага пісьменства работнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі для вучняў 10-х класаў літаратурна-гістарычны калаж “Жывое ў вяках беларускае слова – народа душа і народа хвала...”, падчас якога школьнікам напомнілі аб асноўных старонках гісторыі ўзнікнення і станаўлення пісьменства на Беларусі і пазнаёмілі з вершамі беларускіх пісьменнікаў, прысвечанымі роднай беларускай мове.   






05.09.2016г.
       У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага стартаваў Тыдзень беларускага пісьменства. У чытальнай зале бібліятэкі адбылася прэм’ера кніжнай выставы “Летапіс беларускага слова”. Бібліёграф коратка пазнаёміла прысутных з гісторыяй заснавання Дня беларускага пісьменства і прадставіла літаратуру, прысвечаную гісторыі ўзнікнення і станаўлення пісьменства на Беларусі, жыццю і дзейнасці беларускіх мысліцеляў і асветнікаў.




03.09.2016г. 
   У філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" была праведзена святочная віктарына, прысвечаная тэме "Кніга — крыніца ведаў", прысутныя даведаліся пра гісторыю стварэння кнігі, пра яе важнасць ў нашым жыцці.




03.09.2016 г.
   Да Дня беларускага пісьменства ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася мультымедыйная прэзентацыя “Гонар нашай зямлі: Еўфрасіння Полацкая”, прысвечаная падзвіжніцы кніжнай справы. Прысутныя праз кніжную выставу і адкрыты прагляд літаратуры “Скрозь раку забыцця (постаці асветнікаў) пазнаёміліся з кнігадрукаваннем часоў мінулых і цяперашніх, пра розныя гарады Беларусі, якія станавіліся сталіцамі беларускага кнігадрукавання.




03.09.2016г.

У філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося гісторыка-пазнавальнае падарожжа “Да мудрасці ступені”. У ходзе мерапрыемства адбылася прэзентацыя кніжнай выставы “Свет кнігі”. Удзельнікі мерапрыемства зрабілі віртуальнае падарожжа ў эпоху стварэння першых друкаваных кніг, праглядзеўшы гістарычны фільм “Начало славных дел”. У канцы мерапрыемства  яны замацавалі свае веды, адказаўшы на пытанні віктарыны.




02.09.2016 г.
  Да Дня беларускага пісьменства бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”  правяла пазнавальны час “Нам кніжку падараваў Скарына”. Дзеці даведаліся, што ў Год культуры адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, пазнаёміліся з кнігамі пісьменнікаў-юбіляраў.


02.09.2016 г.
У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага ў рамках абласной маладзёжнай акцыі “Время идей — время выбора” адбыўся адкрыты дыялог з актывістамі раённага грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. У ходзе дыялога абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца выбараў ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць у чытальнай зале пазнаёміцца з кніжнай выставай “Насустрач выбарам”, для ўсіх удзельнікаў была праведзена экскурсія па бібліятэцы.






01.09.2016г.
   У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” да Дня беларускага пісьменства і  друку была праведзена літаратурная гадзіна “Вандроўка ў родную мову” і арганізавана кніжная выстава. У ходзе мерапрыемства удзельнікам было прапанавана “падарожжа” у мінулае, знаёмства са славутымі беларускімі першадрукарамі і асветнікамі. Гучалі мілагучныя вершы беларускіх паэтаў.


27.08.2016 г.
     У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй “Культура маёй краіны”.У праграму мерапрыемстваў былі ўключаны літаратурная гадзіна па творчасці мясцовага паэта Івана Леткі, краязнаўчая віктарына “Ведаеш ці ты свой край?”, прэзентацыя  “Мая родная вёска”, конкурс малюнкоў на асфальце “Героі любімых кніжак” і інш. Для дзяцей праводзіліся экскурсіі па бібліятэцы і выстаўках бібліятэкі, падрыхтаваных у рамках Года культуры. Для маленькіх чытачоў была арганізавана выстава кніжных навінак “Кніжка вышла пагуляць”. Юныя наведвальнікі атрымалі пазнавальную інфармацыю, а самым актыўным удзельнікам за адказы ў конкурсах турніру былі ўручаны салодкія пачастункі. Дзецям вельмі спадабаўся конкурс малюнкаў на асфальце “Героі любімых кніжак”. На свежым паветры дзеці павесяліліся ад душы, праявіўшы сваю творчасць і фантазію ў малюнках. 





26.08.2016 г.
    У філіяле “ Лішкаўская сельская бібліятэка” у пачатку лета быў аб’яўлены конкурс “Цудоўна з кнігай лета правядзём” на лепшага чытача ў час канікул. У ім прынялі ўдзел амаль усе дзеці: хто пастаянна пражывае, а таксама часовыя, хто адпачываў у бабуль. 26 жніўня сабраліся ў бібліятэцы, каб вызначыць пераможцаў конкурсу. Усе чытачы вельмі добра справіліся з умовамі конкурсу, шмат чыталі рознай літаратуры, як праграмнай так і на вольную тэму. Вельмі часта наведвалі бібліятэку, акрамя таго ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, якія праводзіліся ў час летніх канікул. У якасці падарунка была арганізавана экскурсія на пагранічную заставу “ Сямёнаўка”. Гэтае мерапрыемства заўсёды праходзіць вельмі цікава і ўражвае сваёй непаўторнасцю. Асабліва захапляюча яно для тых, хто першы раз пабываў на дзяржаўнай мяжы, прайшоў па кантрольна-следавой паласе і апынуўся на заставе ў жывапісным лясным масіве. Вельмі не хацелася развітвацца з заставай.  Па дарозе ў Лішкі ішлі бурныя абмеркаванні ўбачанага і пачутага, ніхто не хаваў пачуцці. Экскурсія ўдалася і запомніцца ўсім надоўга. 



24.08.2016г.
У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылася краязнаўчая вандроўка “Напалеон Орда і Бераставіччына”. Спачатку бібліёграф коратка пазнаёміла прысутных са старонкамі біяграфіі і творчасці знакамітага сына беларускай зямлі мастака, кампазітара і піяніста Напалеона Орды (1807-1883), затым пазнаёміла іх з фотаілюстрацыямі гістарычных пейзажаў вялікага майстра, якія ён выканаў у час вандровак па Бераставіччыне і такім чынам увекавечыў аб’екты архітэктуры і гісторыі краю, якія не захаваліся да сённяшняга дня. Бібліёграф прадставіла удзельнікам мерапрыемтсва кнігі і альбомы, прысвечаныя жыццёвай і творчай біяграфіі Н.Орды.


19.08.2016г.

   У філіяле "Кватарская  інтэграваная сельская бібліятэка" для дзяцей быў арганізаваны урок духоўнасці, прысвечаны праваслаўнаму святу Спаса-Пераўтварэння Божага «Сонечнае свята - Яблачны Спас», на якім дзеці даведаліся пра асаблівасці свята Спаса. Напрыканцы, юныя чытачы з задавальненнем паглядзелі мультфільм па казцы В.Суцеевай «Мяшок яблыкаў».



      19.08.2016г.
    У  Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбыўся рэлігійна-этнаграфічны калаж “Тры Спаса – тры свята ў гонар Ісуса Хрыста”, прысвечаны святу Спаса - Пераўтварэння Божага, якое адзначаецца праваслаўнай царквой 19 жніўня. На мерапрыемства запрасілі наведвальнікаў дзённага прабывання маладых інвалідаў, якое працуе на базе дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна”. Спачатку бібліятэкар Ірына Рожка коратка пазнаёміла прысутных з Евангельскім апавяданнем пра Пераўтварэнне Ісуса Хрыста, гісторыяй свята Спаса і традыцыях святкавання Яблычнага Спаса. Затым удзельнікі імпрэзы прынялі ўдзел ў конкурсах, адказалі на пытанні віктарыны, спявалі разам песні. У канцы мерапрыемства бібліятэкары пачаставалі гасцей яблыкамі і цукеркамі.












18.08.2016г.
У філіале "Старадварэцкая сельская бібліятэка" прайшла дзелавая гульня на тэму "Закон на нашай зямлі". Гульня прайшла з дзецьмі, якіх цікавіць, як наша жыццё рэгулюецца законамі. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і даведаліся, што чалавек не можа быць вольны ад законаў, а павінен паважна адносіцца да сваіх і чужых правоў і свабоды. Гульня дапамагла зразумець, што акрамя дзяржаўных і грамадскіх нормаў і правоў, ёсць яшчэ і маральныя законы.






13.08.2016г.
      У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася прэзентацыя для дзяцей “Чароўны мір матылькоў”. Дзеці даведаліся, якія існуюць ў Беларусі віды матылькоў. А таксама падарожнічалі па старонках Чырвонай кнігі Беларусі, дзе пазнаёміліся з матыльком, вельмі падобным да звычайнай капусніцы.Таму дарослым трэба быць вельмі акуратным, каб выпадкова не знішчыць гэты рэдкі від.


  

06.08.2016г.
У філіяле “Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка” да Міжнароднага дня святлафора прайшла тэматычная бяседа “Азбука юнага пешахода”. Маленькія чытачы пазнаёміліся з інспектарам Святлафорам, які пазнаёміў з правіламі бяспечных паводзін на вуліцы. У канцы бяседы інспектар праверыў, ці добра дзеці засвоілі правілы пешахода.


05.08.2016г.
        “Тры  чароўных вока ў светлафора” – так называлася мерапрыемства да  Міжнароднага дня светлафораў , падрыхтаванае супрацоўнікамі  філіяла “Дзіцячая бібліятэка”. У час мерапрыемства дзеці ў гульнёвай  форме  аднавілі веды па правілах дарожнага руху, выканалі заданні  Светлафорыка і Аўтошы, пабывалі на прыпынках “Аўтаінспекцыя” і “Будзь пільны”, а таксама прынялі ўдзел у квэст-гульні  “Вывучаем правілы дарожнага руху разам”.







03.08.2016г.
        У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" адбыуся прагляд мультымедыйнай прэзентацыі "Гогаль - птушка 2016 года!". З прэзентацыі дзеці даведаліся 10 цікавых фактаў пра птушку. А на прыканцы праглядзелі відэа-фільм “Гогаль звычайны”, у якім распавядалася пра апісанне птушкі, падвіды, гнёзды, месцы зімовак і інш.





2.08.2016 г.
      Напярэдадні 60 – годдзя з дня стварэння музея абароны Брэсцкай крэпасці у філіяле “Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка” была прадстаўлена кніжная выстава “Брэсцкая крэпасць: падзеі, факты, сведчанні”. Дзеці даведаліся аб Холмскіх варотах Брэсцкай крэпасці, аб скульптурнай кампазіцыі “Смага” і галоўным мануменце “Мужнасць”.

30.07.2016г.

   Бібліятэкар філіяла “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” для юных чытачоў падрыхтавала свята-гульню “Нам без сяброўства не пражыць” у ходзе якой дзеці прынялі ўдзел у віктарыне, разам паспявалі песенькі, узгадалі прымаўкі і вершы пра сяброўства. Мерапрыемства скончылася праглядам павучальнага відэа-роліка пра сапраўдных сяброў.


29.07.2016г.
      У філіяле “ Пагранічная сельская бібліятэка” прайшло экспрэс – падарожжа  “ Сям’я і кніга - чытаем разам”. На мерапрыемстве прысутнічалі матулі са сваімі дзецьмі, якіх яны яшчэ зусім маленькімі прывялі ў бібліятэку, і цяпер наведваюць яе разам. Дзеці чыталі вершы пра маму і тату, разам з бацькамі адказвалі на пытанні конкурсу “Літаратурнае асарці”. 


22.07.2016г.
У філіяле "Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшла гутарка «Дзе вера, там і сіла», прысвечаная Святой роўнаапостальнай княгіне Вользе. На мерапрыемстве падлеткі даведаліся пра жыццёвы шлях святой, паглядзелі онлайн фотаздымкі, пазнаёміліся з кнігамі, якія прысвечаны ёй. Падводзячы вынікі, дзеці адказалі на пытанні, выказалі сваё меркаванне пра тэкст, працягваючы думку: - "Гэты аповяд мяне вучыць таму, што трэба верыць і любіць Бога, быць паслухмяным, Вера павінна выражацца справамі ....».


22.07.2016г.

         У філіяле  “Дзіцячая бібліятэка” для юных  наведвальнікаў прайшло экалагічнае падарожжа пад назвай “Жыхары марскіх глыбінь”, прысвечанае Сусветнаму дню кітоў і дэльфінаў. Дзеці разам з Каралевай вады і  Незнайкай  зрабілі  “чарадзейныя лодачкі” з каляровай паперы на якіх  паплылі па водных прасторах і пазнаёміліся з самымі вялікімі істотамі акіянаў і мароў, прынялі ўдзел у віктарыне, адгадалі загадкі. Мерапрыемства прайшло весела і цікава. 



22.07.2016г.

            Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» для юных чытачоў было падрыхтавала слайд-дасье «Заўтрашні дзень выбіраем разам». Хлопчыкі і дзяўчынакі даведаліся як праходзяць выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, што такое Парламент і для чаго ён існуе, хто ў яго ўваходзіць, і хто можа быць абраны дэпутатам. 

21.07.2016г.

            Дзень здароўя «Змяняем цыгарэту на цукерку» прайшоў у філіяле «Лішкаўская сельская бібліятэка». На сённяшні дзень тэма вельмі актуальная і тычыцца яна не толькі дзяцей і падлеткаў. Часцяком, менавіта дарослыя, са сваімі шкоднымі звычкамі служаць прыкладам для пераймання. Зыходзячы з гэтай пазіцыі ў бібліятэку былі запрошаны не толькі дзеці і падлеткі, але і дарослыя. У якасці запрошанага прысутнічаў ўчастковы Андрэй Красоўскі. Уходзе мерапрыемства адбыўся суд над цыгарэтай.  Напрыканцы  суддзя вынес прысуд: выгнаць шкодную звычку з жыцця чалавека, а наўзамен прапанаваць: спорт, культуру, музеі, бібліятэкі, выставы ...



21.07.2016г.

      У філіяле “Старадворацкая сельская бібліятэка” прайшло краязнаўчае падарожжа “Зямля бацькоў адвечны запавет”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі дзеці Старадварэцкага дзіцячага сада. У ходзе падарожжа яны даведаліся пра родны край, яго прыроду,  жыхароў лясоў і рэк. Дзеці з вялікай ахвотай удзельнічалі у віктарыне, адказвалі на пытанні і распавядалі аб сваіх уражаннях. 




 16.07.2016 г.
      У філіяле "Конюховсакя інтэграваная сельская бібліятэка» для юных чытачоў прайшла гульнявая праграма "Чароўны куфэрак». На ёй хлопцы пакаралі Мядзведзя за тое, што ён скраў у Зайчыка чароўны куфэрак, пабывалі на станцыях «Лясная» і «Ягадная». Разам з Зайчыкам адгадвалі загадкі і знайшлі чароўны куфэрак, у якім апынуліся салодкія прызы.



15.07.2016г.
    Дзяцей, якія адпачываюць у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Бераставіцкі”, супрацоўнікі філіяла “Дзіцячай бібліятэка” запрасілі на літаратурны марафон “Летам з кнігай я сябрую”. Для хлопчыкаў і дзяўчынак бібліятэкары падрыхтавалі абзор кніжных навінак,  часопісаў  і цікавыя літаратурныя вандроўкі. 





06.07.2016 г.
     У філіяле “ Лішкаўская сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства для дзяцей пад назвай
“Пазнай Беларусь – і ты яе палюбіш”, прысвячалася яно Дню Незалажнасці Рэспублікі Беларусь. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, дзе прысутнічаў каларыт беларускіх традыцый.






02.07.2016 г.
     Накануне праздника Дня Независимости Республики Беларусь в филиале «Конюховская интегрированная сельская библиотека» прошла беседа «Жить в мире всегда». Дети с удовольствием принимали участие в викторине «Те года нам не забыть…», во время которой показали хорошие знания».




01.07.2016г.
        У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў урок гісторыі “Квітней, мой край, пад небам жураўліным”, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, якое адзначаецца штогод 3 ліпеня. Мэта мерапрыемства - выхаванне любові да роднага краю, актуалізацыя ведаў дзяцей пра Беларусь, выхаванне пачуцця патрыятызму, гонару і годнасці за сваю Радзіму, садзейнічанне развіццю цікавасці да гісторыі.



01.07.2016г.
1 ліпеня  напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь работнікі філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» і філіяла па культурна - дасугавай дзейнасці аг.Алекшыцы наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў з канцэртнай праграмай і павіншавалі з надыходзячым святам. Работнікі бібліятэкі расказалі аб гэтай гістарычнай даце, якая засталася ў народнай памяці, на ўсе наступныя дзесяцігоддзі, стаўшы сімвалам беларускай дзяржаўнасці. Гучалі выдатныя шчырыя песні пра Беларусь, пра людзей якія робяць усё, каб  наша краіна квітнела.