АРХІЎ ІІ КВАРТАЛ 2016 ГОДА

26.06.2016г.
26 чэрвеня аграгарадок Вялікія Эйсманты, прыгожы і па-святочнаму прыбраны, прыняў гасцей V раённага адкрытага фестывалю польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст”, які знаёміць з лепшымі здабыткамі польскай культуры, дэмаструе еднасць і дабрасуседства ў адносінах усіх нацыянальнасцей, якія пражываюць на гасціннай эйсмантаўскай зямлі.
Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М. Кавалеўскага па традыцыі прыняла актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні фестывалю.  Супрацоўнікі бібліятэкі правялі прэзентацыю кніжна-ілюстрацыйнай кампазіцыі “Вялікія Эйсманты: повязь часоў”, якая пазнаёміла гасцей свята з гісторыяй фэсту, мінулым і сучаснасцю мястэчка Вялікія Эйсманты, славутымі людзьмі эйсмантаўскага краю, а таксама стала фонам выступлення народнага тэатра гульні “Анфас” Квасоўскага цэнтра культуры Гродзенскага раёна. Акрамя гэтага бібліятэкары арганізавалі прэм’еру новых паштовак, аўтарам якіх з’яўляецца выкладчык мастацкага аддзялення Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў Андрэй Втарушын. Паштоўкі прысвечаны 5-гадоваму юбілею фестывалю польскай культуры і побыту. “Эйсмантаўскі фэст".
















25.06.2016 г.
       Библиотекарь филиала «Конюховская интегрированная сельская библиотека» совместно с воспитателями летнего - оздоровительного лагеря «Солнышко»  провели конкурсную программу «Волшебные сказки». В начале мероприятия библиотекарь пригласила ребят к выставке книжных новинок «В царстве детских книг», где они смогли освежить свои знания по сказкам. Дальше их ждало путешествие по станциям «Угадай название сказки», «Подумай», «Путаница», «Расшифруй ребус».  







21.06.2016 г.

       Библиотекарь филиал «Конюховская интегрированная сельская библиотека» совместно с воспитателями летнего – оздоровительного лагеря «Солнышко» провели День памяти, посвящённый 75 –летию начала Великой Отечественной войны. 








21.06.2016 г.

       У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”, у рамках абласной акцыі "Чытаем разам" да 175-годдзя з дня нараджэння Элізы Ажэшка, было агранізавана завочнае падарожжа ў Дом-музей Элізы Ажэшка.  Дзеці маглі апынуцца ў доме пісьменніцы, разгледзець інтэр’ер, уласныя рэчы і кнігі знакамітай зямлячкі. Бібліятэкар распавяла пра жыццёвы і творчы хлях Элізы Ажэшка.





16.06.2016 г.
         У рамках абласной акцыі "Чытаем разам" да 175-годдзя з дня нараджэння Э.Ажэшка  ў філіяле "Алекшыцкая сельская бібліятэка"  прайшлі чытанні твораў Э.Ажэшка. Дзеці прышкольнага лагера ДУА "Алекшыцкая сярэдняя школа" пазнаёміліся з творчасцю пісьменніцы і яе біяграфіяй, правялі электронную экскурсію ў дом-музей Элізы Ажэшкі ў Гродне. Напрыканцы мерапрыемства прачыталі ўрыўкі з твора "Хам".






15.06.2016 г.

        У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла акцыя “Чытаем разам” да 175-годдзя з дня нараджэння Э.Ажэшка. У чытаннях акрамя самых актыўных чытачоў бібліятэкі прынялі ўдзел старшыня Пагранічнага сельскага Савета Козел І.І., намеснік старшыні СВК “Цецяроўка” па ідэалагічнай рабоце Некала М.А. Была арганізавана тэматычная выстава: “Шляхам праўды”, на якой былі прадстаўлены кнігі аб жыцці і дзейнасці Э.Ажэшкі і яе творы. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам вядомай пісьменніцы, а таксама з яе літаратурнай спадчынай. Мерапрыемства было змястоўным і цікавым, кожны выказываў свае каментарыі і водгукі аб прачытаных кнігах.








10.06.2016 г.
      У аграгарадку Канюхі прайшло свята дзяцінства арганізаванае філіялам "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" і філіялам "Лішкаўская сельская бібліятэка" сумесна з філіялам па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы. У святочна-гульнявой праграме прынялі актыўны ўдзел як дзеці, так і дарослыя. Дзеці змаглі ўявіць сябе сараканожкай, пчалой Маяй, павучком і мурашкай, сустрэліся з клоунам Клёпай, адгадвалі загадкі і г.д.







09.06.2016 г.
   У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла акцыя "Чытаем разам", прысвечаная 175 - годдзю з дня нараджэння Э. Ажэшка. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала прысутным пра жыццё і творчасць Э. Ажэшка. Затым прапанавала пачытаць яе апавяданне "У галодны год". Разам з хлопцамі чыталі і запрошаныя госці: начальнік дзіцячага - аздараўленчага лагера "Сонейка" Даніловіч Т.П., намеснік дырэктара па вучэбна - выхаваўчай рабоце ДУА "Канюхоўскі яслі-сад-сярэдняя школа" Шмаровская М.М., настаўнікі Рукша Л.К. і Арышэнка Л.А. Пасля чытання твораў чытачы падзяліліся сваімі ўраджаннямі аб прачытаным. Дзеці былі адзіныя ў асуджэнні "добрага" пана і пані і шчыра шкадавалі беднага Васіля і Ганку, і выказалі меркаванне, што ў нашы дні такое не можа здарыцца.








 09.06.2016г.
   У рамках абласной акцыі “Чытаем разам” да 175-годдзя з дня нараджэння Элізы Ажэшка Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага прапанавала сваім чытачам успомніць творы сусветна вядомай гродзенскай пісьменніцы. Дырэктар раённай бібліятэкі Т.Д. Марцішэвіч пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы са старонкамі жыцця і творчасці пісьменніцы. Урыўкі з твораў Э. Ажэшка  у перакладзе на беларускую мову і ў арыгінале, на польскай мове чыталі - сакратар раённай арганізацыі БРСМ І.А. Крывапляс, загадчык аддзела па рабоце з моладдзю Бераставіцкага цэнтра культуры і народнай творчасці В.У.Грахоўская, загадчык філіяла "Дзіцячая бібліятэка" А.П. Кумпель. 









                                                     
08.06.2016 г.
     У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў урок інфармацыйнай культуры "Арганізацыя і афармленне кніжных выстаў". Дзеці разам з бібліятэкарам  арганізавалі кніжную выставу "Песняры Беларусі". Падчас мерапрыемства бібліятэкар разтлумачыла юным чатачам якія кнігі ставяцца на выставу і як іх размясціць на кніжнай паліцы так, каб выстава была прываблівай і карыснай.



08.06.2016г.

    У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася акцыя “Чытаем разам” (да 175-годдзя з дня нараджэння Э.Ажэшка). У акцыі прынялі ўдзел, Рамашкевіч Л.У., настаўнік пачатковых класаў ДУА “Масалянскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-пачатковая школа”, навучэнцы 4-х класаў. Мэта дадзенага мерапрыемства - пашырыць уяўленне школьнікаў пра асобу і творчасць беларуска-польскай пісьменніцы Элізы Ажэшка.




05.06.2016г. 

     У аграгарадку Пагранічны прайшло мерапрыемства "Пагранічны звон", арганізаванае мясцовай царквой, сельскім Саветам, СВК, і работнікамі ўстаноў культуры, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельскага Савета. 5 чэрвеня дзень памяці святой Ефрасінні Полацкай, а царква ў аграгарадку Пагранічны носіць імя гэтай беларускай святой. Падчас мерапрыемства адбылося асвячэнне і ўзвядзенне купала званіцы і крыжа на храме, які будуецца ў аграгарадку. У праграме свята была сустрэча арцыбіскупа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія каля дзеючай царквы, літургія, затым хрэсны ход да храму, малебен, асвячэнне і ўстаноўка купала званіцы і крыжа. Затым адбыўся вялікі святочны канцэрт, у якім удзельнічалі работнікі філіялаў "Пагранічная сельская бібліятэка", "Кваторская інтэграваная сельская бібліятэка" прынялі актыўны ўдзел. На працягу мерапрыемства дзейнічала выстава старажытных кніг і абразоў XIX стагоддзя, арганізаваная Музеем Вавёркі і філіялам "Пагранічная сельская бібліятэка".






04.06.2016 г.
    У філіяле “Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла ярмарка карысных парад “Энцыклапедыя вітамінаў”. На ярмарцы дзеці пазнаёміліся з вітамінамі групп А,В,С,Д, РР і іншымі, а таксама праглядзелі прэзентацыю “Роль вітамінаў ў жыцці чалавека”.


01.06.2016 г.

У Вялікай Бераставіцы стартаваў праект "Чытальная зала пад адкрытым небам", арганізатарам якога стала Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага. Асноўная мэта пректа – стымуляванне зацікаўленасці грамадзян да кнігі і чытання, далучэнне да чытання дзяцей і падлеткаў. Чытальная зала пад адкрытым небам уяўляе сабой "перасоўную бібліятэку", якая прапануе ўсім жадаючым апошнія выпускі часопісаў і газет, самыя папулярныя выданні па дызайну інтэр’ера, садаводству, кулінарыі, навінкі сучаснай мастацкай  і дзяцячай літаратуры, займальныя дзіцячыя энцыклапедыі, дзіцячыя часопісы, кніжкі-размалёўкі і інш. Падчас дзейнасці Чытальнай залы  будуць прадстаўлены тэматычныя выставы.
Чытальная зала пад адкрытым небам размясцілася ў скверы, у цэнтры гарадскога пасёлка і працуе з панядзелка да пятніцы з 10.00 да 12.00 і з 16.00 да 18.00 з улікам умоў надвор’я.











01.06.2016г.
     У аграгарадку Макараўцы адбылося свята дзяцінства "Дзяцінства ў колерах вясёлкі". Філіял па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы сумесна з філіялам "Лішкаўская сельская бібіліятэка" падрыхтавалі і правялі для дзяцей гульнёва – забаўляльную праграму "Пад ветразем мары ляціць планета дзяцінства". Праграма мерапрыемства была вельмі разнастайнай гэта конкурсы, загадкі, віктарыны. Удзельнікі свята спявалі, танцавалі, чыталі рэп, малявалі і г.д.
  Вядучая разам са сваім памочнікам клоунам Клёпай праводзілі розныя цікавыя гульні. Пераможцы атрымалі салодкія пачастункі.
   На працягу ўсяго свята працаваў "Вясёлы гарадок" (батуты, горкі). Дзеці з задавальненнем і весела бавілі свой час. Спонсарам мерапрыемства выступіў СВК “ Макараўцы”.  






01.06.2016 г.

Супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” прынялі актыўны ўдзел у раённым свяце "Планета дзяцінства". Традыцыйна падчас правядзення святочнага мерапрыемства ў гарадскім парку для хлопчыкаў і дзяўчынак на тэматычнай пляцоўцы “Юны эрудыт” праводзіліся разнастайныя віктарыны, конкурсы, гульні, загадкі. У канцы мерапрыемства дзеці атрымалі падарункі.







27.05.2016 г.
    Табе, застава, пяём мы славу!” пад такой назвай прайшло мерапрыемства на пагранзаставе "Сямёнаўка", прысвечанае Дню Пагранічніка. Гэта была гульнёва-забаўляльная канцэртная праграма, якую падрыхтавалі для ваенаслужачых удзельнікі аматарскага аб’яднання “Юный друг пограничника”, якое працуе пры філіяле “Лішкаўская сельская бібліятэка” сумесна з работнікамі філіяла "Макараўскі цэнтр дасугавай дзейнасці". Адкрылася яно ўрачыста пад гімн Рэспублікі Беларусь. На ўрачыстай цырымоніі былі ўзнагароджаны лепшыя ваенаслужачыя і госці. Ганаровую грамату ад Гродзенскай пагранічнай групы за сумесную працу атрымала і кіраўнік аб’яднання бібліятэкар Зоя Хлебнікава. Напрыканцы   адбыўся святочны канцэрт і дыскатэка з гульнёвай праграмай. Ваенаслужачыя з нагоды свайго прафесійнага свята арганізавалі для ўсіх гасцей салодкі стол, чым вельмі парадаваў прысутных.



27.05.2016г.

У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшоў краязнаўчая гадзіна «Храм пад залатымі купаламі». У госці быў запрошаны свяшчэннік Алекшыцкай царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы айцец СергійУдзельнікі мерапрыемства даведаліся аб цікавай гісторыі храма. Напрыканцы краязнаўчага часа прысутныя пазнаёміліся з мультымедыйнай прэзентацыяй «Храм пад залатымі купаламі».




24.05.2016 г.
           Да дня славянскай пісьменнасці і культуры ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшоў гістарычны экскурс “Як слова з’явілася”. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 7 “А” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Бібліятэкар расказала пра гісторыю свята, жыццёвы шлях святых братоў Кірыла і Мяфодзія і аб стварэнні славянскай азбукі. Вучні прынялі ўдзел у віктарыне, прысвечанай мастацтву славеснасці і пазнаёміліся з літаратурай, якая была прадстаўлена на кніжнай выставе “Аз і Букі – аснова навукі”.









21.05.2016 г.
     Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла ў рамках шостага школьнага дня начальных класаў пазнавальную праграму «Ад глінянай таблічкі да кнігі», прысвечаную Дню славянскай пісьменнасці і культуры. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй славянскай пісьменнасці.  


21.05.2016 г.
          Экалагiчнае выхаванне дапамагае не толькi дзецям, але i дарослым зберагчы багацце i прыгажосць навакольнага асяроддзя. З гэтай мэтай бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”правяла экалагічную экскурсію “Багацце расліннага свету”.




20.05.2016 г.
      У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» адбылася чарговая сустрэча аматарскага аб'яднання «Почемучки». Майская сустрэча прайшла пад назвай «Мой родной край, всегда ты сердцем любим». У цікавае падарожжа маленькія слухачы пабывалі на станцыях «Беларусь», «Гродзеншчына», «Бераставіччына» і «Канюхі». 




19.05.2016 г.
     У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" адбыўся пазнавальны час, да 105-годдзя са дня нараджэння В.Віткі «Сердце отдаю детям». Бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з жыццём і творчасцю В. Віткі. Дзеці даведаліся, што дзіцячая паэзія паэта заснавана на гульне, якая садзейнічае лепшаму засваенню матэрыялу.


18.05.2016 г. 
      З цудоўным казачным светам Васіля Віткі пазнаёмілі сваіх чытачоў бібліятэкары філіяла "Алекшыцкая сельская бібліятэка". Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава "Казка дзверы адчыняе".


14.05.2016 г. 
     15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. Філіял “Пагранічная сельская бібліятэка" арганізавала сеанс сямейнага чытання “Не патрэбен клад, калі ў сям’і лад”. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Чытаем усёй сям’ёй”, на якой была прадстаўлена разнастайная літаратура па сямейнаму выхаванню, па захоўванню здароўя сям’і, па прафілактыцы і правільнаму лячэнню захворанняў у хатніх умовах. Для далучэння да літаратуры, мэтанакіраванага і сістэматычнага чытання ў сям’і прайшло знаёмства з дзіцячай беларускай кнігай “Казкі - чамучкі” Ганны Скаржынскай. Для развіцця творчых здольнасцей, ініцыятывы, актыўнасці быў праведзены конкурс дзіцячых вырабаў, дзе кожны з дзяцей як мог праяўляў сваю фантазію.





13.05.2016 г.
У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар”. Мерапрыемства прайшло ў форме батанічнай экскурсіі пад назвай: “Лясная аптэка”. Разам з загадчыкам філіяла дзеці падарожнічалі ў цудоўным і разнастайным свеце лекавых раслін і даведаліся, якую карысць яны прыносяць людзям. А таксама ўспомнілі правілы паводзін у лесе. Вучні прынялі актыўны ўдзел у віктарыне, адгадвалі загадкі, ўдзельнічалі ў экалагічных гульнях : “Па старонках Чырвонай кнігі “, “ Пазнай расліну па апісанню”, “Дрэвы, кустарнікі, травы”. У канцы загадчык філіяла зрабіла агляд літаратуры “Свет лекавых раслін”. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.








13.05.2016 г.
   У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства “СНІД: ведаць, каб змагацца” да Міжнароднага дню памяці ахвяр СНІДу. Была арганізавана кніжная выстава “Падумай пра мяне мама…”.  





12.05.2016 г.
“Праваслаўныя святыя Беларусі” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшла лекцыя, якую прачытала Шчарбакова Наталля Іванаўна, выкладчык Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, ў рамках фестывалю праваслаўнай культуры “Кладзесь”. Фестываль праводзіцца ў Беларусі з 2008 г.  і дае магчымасць дакрануцца да праваслаўнай духоўнай скарбніцы і культуры. 5 мая 2016 г. адбылося адкрыццё фестывалю “Кладзесь” у Вялікай Бераставіцы. На лекцыі прысутнічалі супрацоўнікі раённай бібліятэкі, работнікі Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы, удзельнікі аматарскага аб’яднання “Паклічу сяброў”, які працуе на базе раённай бібліятэкі, чытачы бібліятэкі, а таксама іншыя жыхары гарадскога пасёлка. Лектар пазнаёміла прысутных з імёнамі і жыццём беларускіх падзвіжнікаў, якія праславіліся сваёй цудатворнай дзейнасцю: свяціцель Міна, епіскап Полацкі, свяціцель Кірыла Тураўскі, прападобны Ялісей Лаўрышэўскі, свяціцель Сімяон Полацкі і многія іншыя. Завяршылася сустрэча віктарынай, на пытанні якой адказалі удзельнікі мерапрыемства.














07.05.2016 г.
      У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшло паседжанне аматарскага аб’яднання для дзяцей “Клёпа”. “Доўгае рэха мінулай вайны” менавіта пад такой назвай прайшло мерапрыемства, прысвечанае Вялікай Перамозе . 


06.05.2016 г.
У рамках фестываля праваслаўнай культуры “Кладезь” у чытальнай зале  філіяла “Дзіцячая бібліятэка” адбылася сустрэча педагога, інокіні Мінскага Свята – Елізавецінскага манастыра Нінай Загорскай з вучнямі 5 "Б" класа  Вялікабераставіцкай сярэдняй школы на тэму “Сіла добрага слова”. У займальнай і даступнай форме інокіня размаўляла з дзецьмі аб духоўным жыцці і адказнасці чалавека за свае словы і ўчынкі, пра ўзаемаадносіны з бацькамі.














06.05.2016 г.
“Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь – сімвалы суверэннай дзяржавы” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбыўся круглы стол, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Да ўдзельнікаў мерапрыемства з прывітальным словам звярнулася дырэктар раённай бібліятэкі Т.Д. Марцішэвіч, якая падкрэсліла, што павага і любоў да беларускага сцяга, герба і гімна – гэта ганаровы абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны. Гісторыя сучасных дзяржаўных сімвалаў, этапы іх станаўлення сталі тэмай выступлення супрацоўніка бібліятэкі І.К. Рожка - “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь – базавая каштоўнасць суверэннай дзяржавы”. Далей выступіла вядучы спецыяліст суда Бераставіцкага раёна Л.М. Дзешка, якая дала растлумачэнні па закону РБ “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь”, які быў прыняты 5 ліпеня 2004 г. Падчас выступленняў было падкрэслена, што сучасная сімволіка падмацавана рэальнымі дасягненнямі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час і адпавядае глубокім старажытным беларускім сімвалам – імкненню да міру, працы, дабрабыту, росквіту. 







05.05.2016 г.
Напярэдадні Дня Перамогі, у рамках абласной акцыі "Летапіс вялікага подзвігу", супрацоўнікі  філіяла “Дзіцячая бібліятэка” запрасілі вучняў 6 “В” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы ў чытальную залу на патрыятычную гадзіну “Вялікая Айчынная: жыццё фронта і тыла”. Бібліятэкар расказала дзецям пра пачатак вайны і Дзень Перамогі, пра юных герояў Вялікай Айчыннай вайны, на долю якіх выпала мноства выпрабаванняў. Прагучала інфармацыя пра падзеі чэрвеня 1941 года на тэрыторыі Бераставіцкага раёна. Асобная старонка мерапрыемства была прысвечана трагічнаму лёсу Хатыні і спаленым вёскам Беларусі. Мерапрыемства суправаджалася песнямі: “Дзень Перамогі”, “Свяшчэнная вайна”, “Жураўлі”, “Дзеці вайны”, а таксама разам з дзецьмі бібліятэкар чытала вершы, прысвечаныя тэме вайны і Перамогі над фашызмам. Хлопчыкаў і дзяўчынак вельмі зацікавілі выданні ваеннай тэматыкі, прадстаўленыя на кніжна-ілюстрацыйнай выставе “Старонкі гэтых кніг - гісторыя вайны”. Вывучэнне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, захаванне памяці пра подзвіг беларускага народа маюць вялікае значэнне для патрыятычнага выхавання маладога пакалення Беларусі.








05.05.2016 г.
    У філіале “Лішкаўская сельская бібліятэка” у рамках абласной акцыі "Летапіс вялікага подзвігу", прайшла гадзіна літаратурнага чытання – рэквіем пад назвай “Боль вайны адгукаецца ў сэрцах”.  Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Праз горыч страт да Перамогі”, якая складалася з пяці паліц: “Славім вялікі подзвіг”, “Будзе вечнай аб героях памяць”, “А дзень той помніцца і зараз”, “Наш раён у гады Вялікай Айчыннй вайны”, “Беларускія пісьменнікі пра вайну”. На мерапрыемства былі запрошаны: старшыня Канюхоўскага сельскага Савета Яталь І.Б., начальнік пагранічнай заставы “Сяменаўка” Дайлідка В.С., а таксама юныя чытачы бібліятэкі, якія з задавальненнем ўдзельнічалі ў мерапрыемстве.
   




05.05.2016 г.
   На базе філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства прысвечанае тэме "Вялікая Айчынная вайна ў беларускай паэзіі і прозе". Была арганізавана кніжная выстава “Прачытай кнігу пра вайну”. Чыталіся  вершы пра вайну, урыўкі з твораў В.Быкава, С.Алексіевіч, П. Панчанкі. Прысутныя прагледзелі дакументальны фільм “Мы помним. Дети – герои войны”. 





04.05.2016 г.
Па традыцыі напярэдадні Дня Перамогі ў раённай бібліятэцы прайшоў Дзень інфармацыі “Подзвігу народа жыць у вяках”. Распачаў Дзень інфармацыі паэтычны марафон “Чытаем вершы аб Вялікай Айчыннай вайне!” у рамках абласной акцыі “Чытаем разам!”. На мерапрыемства запрасілі прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў раёна і вучняў 9-х класаў сярэдняй школы. “Ніхто не забыты, нішто не забыта” – гэтымі словамі бібліятэкары пачалі паэтычны марафон і напомнілі прысутным аб тым, што гераічнае мінулае нашай краіны навекі застанецца ў народнай памяці. І гэта пацвярджаюць творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Дырэктар Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы А.М. Галавач, першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ І.А. Крывапляс, дырэктар раённай бібліятэкі Т.Д. Марцішэвіч разам з вучнямі прачыталі вершы і ўрыўкі з твораў беларускіх аўтараў, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. У іх выкананні прагучалі вершы А. Пысіна, Г. Бураўкіна, П. Панчанкі, А. Куляшова, П. Глебкі і многіх другіх і ўрыўкі з твораў В. Быкава, С. Алексіевіч, А. Карпюка і інш. Затым слова ўзяла бераставіцкая паэтэса Святлана Пракопік і прачытала свае вершы, прысвечаныя вайне. Усе прысутныя актыўна ўдзельнічалі у віктарыне па ваенных творах беларускіх пісьменнікаў і прадэмастравалі добрыя веды беларускай літаратуры.    
Прадоўжыла Дзень інфармацыі гадзіна памяці “Шумела грозна пушча векавая...”, на якой бібліятэкар пазнаёміла прысутных са старонкамі гісторыі партызанскага руху на Бераставіччыне. Завяршыўся Дзень інфармацыі гістарычнай экспрэс-інфармацыяй “Палкаводцы Перамогі”, якую бібліятэкары падрыхтавалі і правялі для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя.
        




















04.05.2016 г.
Мерапрыемства, арганізаванае бібліятэкарам філіяла "Ст.Дварэцкая сельская бібліятэка" сумесна са школай, у рамках абласной акцыі "Чытаем разам" было прысвечана тэме "Вялікая Айчынная вайна ў беларускай паэзіі і прозе". Прысутныя пазнаеміліся з творамі беларускіх пісьменнікаў ваеннай тэматыкі.




04.05.2016 г.
   У рамках абласной акцыі “Чытаем разам”  прайшло мерапрыемства у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”.Госці мерапрыемства чыталі творы ваеннай тэматыкі на беларускай мове.



04.05.2016 г.
      В филиале «Конюховская интегрированная сельская библиотека»  прошло мероприятие, организованное в рамках областной акции «Читаем вместе», посвящённое теме «Великая Отечественная война в белорусской поэзии и прозе». На встречу с учениками начальных классов были приглашены председатель Конюховского сельского исполнительного комитета Ятель И.Б., управляющая делами Конюховского сельского исполнительного комитета Заневская Л.Н., заведующий филиала по культурно – досуговой деятельности аг.Конюхи Гуж С.Ю. 






04.05.2016 г.
 У межах абласной акцыі "Чытаем разам" у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна памяці “Пакуль мы памятаем, мы жывыя”.Чарговае мерапрыемства акцыі было прымеркавана да Дня Перамогі. На гэты раз прысутныя чыталі творы ваеннай тэматыкі на беларускай мове. На мерапрыемства былі запрошаны старшыня Пагранічнага сельскага Савета Козел І.І, намеснік старшыні СВК “Цецяроўка”  Некала М.А. і вучні 4 класа Пагранічнай гімназіі з класным кіраўніком Конік Л.В.  Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Гераізм, трагедыя, памяць”, дзе наведвальнікі маглі пазнаёміцца з выданнямі аб Вялікай Айчыннай вайне. 




04.05.2016 г.
      У межах абласной акцыі "Чытаем разам" у філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшлі літаратурныя чытанні “Людзі, на хвілінку ўстаньце!”,  прымеркаваныя да святкавання Дня Перамогі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Сайко І.В. – намеснік дырэктара  і Цыдзік А.В. – настаўнік ДУА "Кватарскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад  - базавая школа".  Госці мерапрыемства чыталі для дзяцей вершы, урыўкі з твораў  беларускіх аўтараў аб мужнасці, гераізме і подзвігах. 





02.05.2016 г.
       Вучні нядзельнай школы пры мясцовым храме на чале са сваім кіраўніком Турок Л. А. працавалі над пастаноўкай дзвюх невялікіх казак для батлеечнага тэатра: “Велікоднае яйка” і “Грушавае дрэва”. Рэпетыцыі пастановак казак праходзілі ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”. У прадстаўленні выкарыстоўвалі батлейку з лялькамі, якую пазычыў ДУК “Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”; некаторую частку лялек для пастановак зрабілі бацькі       
                                                                                                      навучэнцаў і супрацоўнікі бібліятэкі.
       І вось 2 мая адбылося выступленне маленькіх акцёраў спачатку ў мясцовым храме, дзе іх  з замілаваннем сустрэлі прыхаджане. Акрамя пастановак гучалі вершы і песні, Турок Л.А. расказала гісторыю ўзнікнення батлеечнага тэатра. Другое выступленне прайшло ў гімназіі, дзе многія вучні упершыню пазнаёміліся з гэтым відам народнай творчасці. Удзельнікі атрымалі падарункі ад а.Сергія, настаяцеля храма святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
     





28.04.2016 г.

       В филиале «Конюховская интегрированная сельская библиотека» прошел конкурс рисунков «Пожар глазами детей» посвящённый Всемирному дню охраны труда. Во время мероприятия с детьми была проведена беседа об опасности игры со спичками. Победителями конкурса стали Волков Вадим, Юхнюк Диана и Ковалевский Дмитрий.





28.04.2016 г.
Філіял "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" сумесна са школай правялі свята-гульню “Кацілася яечка ды з узгорачка” прысвечанае аднаму з самых светлых дзен года - Вялікадню. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб традыцыях і асаблівасцях святкавання Вялікадня. ДЗецям былі прапанаваны дзіцячыя кнігі выдавецтва Беларускага Экзархата. А напрыканцы мерапрыемства дзеці зрабілі святочнае ўпрыгожванне - пеўніка.



27.04.2016 г.
Філіял “Дзіцячая бібліятэка” наведалі хлопчыкі і дзяўчынкі 1-ых класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Бібліятэкар правяла экскурсію “Бібліятэка адчыняе свет” па залах бібліятэкі, пазнаёміла з правіламі карыстання. Дзецям былі прапанаваны цудоўныя кнігі з яркімі малюнкамі, якія яны разглядалі з вялікім задавальненнем.







26.04.2016 г.

30 гадоў мінула з той пары, калі адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. 17 дзяржаў Еўропы пацярпелі ад яе вынікаў. А найвялікшы цяжар прыйшоўся на нашу Беларусь: была забруджана амаль чвэрць яе тэрыторыі, больш 70% радыёнуклідаў асела на беларускай зямлі.   Па традыцыі ў Дзень Чарнобыльскай трагедыі ў райбібліятэцы прайшоў Дзень інфармацыі “Боль Чарнобыля: урокі праз 30 гадоў”. У рамках Дня інфармацыі адбыўся экалагічна-пазнавальны час “Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць”, на якую запрасілі  вучняў 9-х класаў. Бібліятэкар расказала дзецям аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года і наступствах гэтай аварыі у Беларусі. 
Прадоўжыў Дзень інфармацыі гадзіна экспрэс-інфармацыі “Чарнобыль – глабальная катастрофа”, на якой бібліятэкар коратка расказала навучэнцам ліцэя аб радыялагічнай сітуацыі на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і ў  вобласці і раёне, а пасля гэтага адбыўся прагляд відэафільма “Чарнобыльскія джунглі”. 
         А мастацкі калейдаскоп “Свет не павінен забыць пра Чарнобыль (Чарнобыль у мастацтве)” пазнаёміў вучняў 9-х класаў  з творамі беларускіх мастакоў,  прысвечаных тэме Чарнобыльскай трагедыі.


26.04.2016 г.
     У філіяле “ Лішкаўская сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гадзіна “ Чарнобыль у беларускай паэзіі”. Мэтай мерапрыемства было асэнсаванне прысутнымі праблемы Чарнобыля.
       Чыталіся вершы беларускіх аўтараў ў якіх адлюстрована тэма Чарнобыля. Сярод іх: С. Алексіевіч, Д. Булдакоў, К. Жук, З. Кузьменка, С. Законнікаў, Э. Акулін, А. Пісьмянкоў, А. Грачанікаў, Г. Бураўкін. Вядучая Валерыя Жук пазнаёміла прысутных з тымі страшнымі падзеямі, якія адбыліся ў далёкім 1986 годзе. 



26.04.2016 г.
Да Дня Чарнобыльскай трагедыі ў чытальнай зале філіяла “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 7 "Б" класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы  праведзена гадзіна пытанняў і адказаў “Пад Чарнобыльскім пеплам”. Падчас мерапрыемства загадчык бібліятэкі расказала дзецям аб радыяцыйнай абстаноўцы ў Беларусі ў цяперашні час праз 30 гадоў пасля Чарнобыльскай трагедыі і пазнаёміла вучняў з асноўнымі палажэннямі і вынікамі дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь па пераадоленню наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У канцы мерапрыемства  бібліятэкар зрабіла бібліяграфічны агляд выданняў, прысвечаных тэме Чарнобыля, прадстаўленых на кніжнай выставе “Званы трывогі .”











23.04.2016 г. 
     У ДУА "Гімназія аг.Пагранічны" прайшла гадзіна перыёдыкі, якую правялі бібліятэкары філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні гімназіі. Прысутныя пазнаёміліся з дзіцячымі часопісамі і газетамі, якія ёсць у бібліятэцы. Удзел у правядзенні мерапрыемства прыняла бібліятэкар гімназіі Яроцкая М.І.



22.04.2016 г.
У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар” праведзена віктарына “Птушкі – нашы сябры”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з рознымі відамі птушак роднага краю і расказала аб тым, якую карысць яны прыносяць людзям. Дзеці адгадвалі загадкі, чыталі вершы, успаміналі прыказкі, прымалі ўдзел у розных конкурсах, гульнях.




22.04.2016 г.
       Філіял «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» сумесна з філіялам па культурна - дасугавай дзейнасці аг. Конюхі правялі для навучэнцаў 5-7 класаў пазнавальную праграму да Дня Чарнобыльскай трагедыі "Чарнобыль - катастрофа чалавецтва».




22.04.2016 г.
      У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў конкурс дзіцячых малюнкаў пад назвай “Зямля чакае ласкі і клопату”. Гэты дзень быў абраны не выпадкова. 22 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень Зямлі, які заклікае аб’ядноўваць людзей планеты ў справе абароны навакольнага асяроддзя.  У Беларусі  гэты дзень пройдзе пад дэвізам “Зялёныя гарады”.


21.04.16г.
           У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылася сустрэча з гродзенскімі паэтамі “Пад ветразем паэзіі” ў рамках абласнога тура грамадзянскай паэзіі “Пад мірным небам Беларусі”. З уступным словам выступіла дырэктар раённай бібліятэкі Т.Д. Марцішэвіч. Людміла Кебіч, Дзмітрый Радзівонаў, Пётр Смолка і маладая паэтэса Вікторыя Смолка пазнаёмілі прысутных са сваёй творчасцю, прадставілі ім свае новыя вершы, падзяліліся з удзельнікамі сустрэчы сваімі творчымі планамі і праектамі і адказалі на пытанні.





18.04.2016 г.

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 9 “Б” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшоў дыспут “Тэрарызм – чума ХХI стагоддзя”. Загадчык бібліятэкі пазнаёміла вучняў з гісторыяй ўзнікнення тэрарызму, тэрарыстычнай пагрозай ў сучасным свеце, асноўнымі правіламі паводзін ва ўмовах тэракта.







16.04.2016 г.

     У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» для вучняў 4 класа мясцовай школы прайшоў урок інфармацыйнай культуры «Компасы и путеводители в мире книг». Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з даведачным апаратам кнігі, а потым вучні замацавалі свае веды практычна.



16.04.2016 г.
         Да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” быў праведзены краязнаўчы ўрок “Могільнік в. Клепачы Бераставіцкага раёна – археалагічны помнік XIV-XVI ст.”.


16.04.2016 г.
   Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” на базе ДУА «Масалянскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – пачатковая школа" правяла гучнае чытанне “Прыгоды Шубуршуна” па кнізе Алеся Карлюкевіча. Разам з героямі кнігі бібліятэкар з дапытлівымі чытачамі здзейснілі захапляльнае падарожжа па Беларусі, зрабілі шмат цікавых адкрыццяў аб прыродзе, геаграфіі і гісторыі роднай краіны, пазнаёміліся з народнымі прыкметамі пра надвор’е, адгадвалі загадкі Чароўнай Пясчынкі, навучыліся быць знаходлівымі, смелымі. А яшчэ яны зразумелі, як важна умець бачыць “душой, сэрцам і розумам” і сябраваць.



14.04.2016г.

 
   У рамках раённай акцыі "Беражыце кнігу — крыніцу ведаў!" работнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага падрыхтавалі і правялі выязное тэатралізаванае прадстаўленне "Свет чароўны, свет цудоўны" для вучняў ДУА "Гімназія аг.Пагранічны".



              


             




             

09.04.2016 г.
     У філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" прйшла гутарка "Кніжная вяселка”, на якую былі запрошаны вычні пачатковай школы аграгарадка Кватары. У гэты дзень самых маленькіх наведвальнікаў-першакласнікаў урачыста прынялі ў лік чытачоў бібліятэкі. Дзеці з ахвотай прынялі ўдзел у “казачнай віктарыне”, пазнаёміліся з навінкамі фонда, а таксама ўспомнілі правілы карыстання бібліятэчнай кнігай. Напрыканцы гутаркі ўсе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі- закладкі для сваіх любімых кніг.

08.04.2016г.

    "Шлях да здароўя" — пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшоў Дзень здароўя, прысвечаны Сусветнаму дню здароўя, які адзначаецца 7 красавіка. У рамках Дня здароўя для інвалідаў, ўдзельнікаў клуба "Прамень надзеі", супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі і правялі прафілактычна-аздараўленчы час "Азбука здароўя ці правілы на ўсё жыццё", падчас якога напомнілі ўдзельнікам мерапрыемства асноўныя правілы і прынцыпы здаровага ладу жыцця. Спачатку бібліятэкары прапанавалі прысутным лёгкую фізічную размінку, затым удзельнікі імпрэзы адказалі на пытанні віктарыны "Калейдаскоп здароўя".







07.04.2016 г.
      Во Всемирный день здоровья библиотекарь филиала "Конюховская интегрированная сельская библиотека" навестила детей в  детском садике и провела с ними час практических советов «Советы доктора Апчхи». Ребята с интересом прослушали сказку Корнея Чуковского «Мойдодыр» и высказали своё мнение о пользе умываться по утрам. Встреча закончилась конкурсом рисунков. В рамках Всемирного дня здоровья библиотекарем была организована акция «Быть здоровым очень просто, надо только захотеть». Был разработан буклет о здоровом образе жизни, который раздавался всем читателям, пришедшим  в этот день библиотеку с призывом о здоровом образе жизни.






07.04.2016 г.
       У філіяле «Пагранічная сельская бібліятэка» да Сусветнага дня здароўя было праведзена свята для дзяцей старэйшай групы дзіцячага сада. Мэта мерапрыемства — выхаванне ў дзяцей здаровых звычак і  цікавасці да спорту і фізічных практыкаванняў. Мерапрыемства праходзіла па творы К.Чукоўскага «Майдадыр». Казка «Майдадыр» вучыць дзяцей і нават дарослых, якія ім чытаюць твор, быць акуратнымі, мыцца і чысціць зубы раніцай. Цікавы твор К. Чукоўскага ў вершаванай форме лёгка чытаецца і запамінаецца.





07.04.2016 г.

    У рамках Сусветнага дня здароўя ў філіяле "Алекшыцкая сельская бібліятэка" да ўвагі чытачоў была прапанавана  кніжная выстава "Будзьце здаровы!" і прагляд видеафільма "Падарожжа па дарогам здароўя".


07.04.2016 г.

       У рамках Сусветнага дня здароўя супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 3 “В” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы правялі гадзіну цікавых паведамленняў “Спорт – гульня, фізкульт – ура!”. Вучні атрымалі каштоўную інфармацыю, што трэба рабіць, каб не хварэць і як важна клапаціцца пра сваё здароўе. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у “Вясёлай алімпіядзе”, якая складалася з розных конкурсаў, гульняў, віктарын, загадак. Мерапрыемства накіравана на тое, каб закласці асновы здаровага ладу жыцця. У чытальнай зале арганізаваны адкрыты прагляд літаратуры ”На планеце здароўя”.







06.04.2016г.


   У рамках раённай акцыі "Беражыце кнігу — крыніцу ведаў!" работнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага падрыхтавалі і правялі выязное тэатралізаванае прадстаўленне "Мир волшебный, мир чудесный" для вучняў ДУА "Малабераставіцкая агульнаадукацыйная сярэдняя школа".


05.04.2016 г.

Філіял “Дзіцячая бібліятэка” наведалі хлопчыкі і дзяўчынкі старэйшых груп Вялікабераставіцкай дашкольнай ўстановы. Бібліятэкар правяла экскурсію па залах бібліятэкі і пазнаёміла з экалагічным куточкам чытальнай залы. Разам з бібліятэкарам дзеці адправіліся ў казачнае падарожжа, там яны гулялі, адгадвалі загадкі, спявалі песні казачных герояў, разглядалі цудоўныя кнігі з яркімі малюнкамі і удзельнічалі ў інсцэніроўцы казкі “Рэпка”.







01.04.2016г.

      У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў  паэтычны вечар Дзяшко Яўгеніі Сцяпанаўны  пад назвай “Солнце, весна, любовь...” . На мерапрыемства завіталі прыхільнікі творчасці Яўгеніі Сцяпанаўны. Яўгенія Сцяпанаўна расказала пра сябе, пра сваю творчасць, прачытала свае вершы.


1.04.2016г.
       В филиале «Конюховская интегрированная сельская библиотека» прошла литературно-игровая программа «Открой в сказку двери».