10.04.18 Сустрэча нестарэючых людзей

У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» на «Сустрэчу нестарэючых людзей» сабраліся мудрыя  і таленавітыя людзі, дзіўныя гаспадыні і проста добрыя людзі. У госці з добрымі словамі і карыснай інфармацыяй завітаў настаяцель Алекшыцкага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы а.Сергій. У душэўнай атмасферы ён расказаў пра веліч свята Вялікадня, паведаміў якія каноны трэба выконваць у пост і якім запаведзям трэба прытрымлівацца у паўсядзённым  жыцці. Арганізатары вечара падарылі ўдзельнікам галоўнае: ўвагу і добры настрой, пажадалі нязгаслай цікавасці да жыцця, моцнага здароўя на доўгія гады, цяпла і любові блізкіх людзей, шчасця і дабрабыту.