15.02.2018г. Гадзіна памяці “Рэха Афганістана”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася гадзіна памяці “Рэха Афганістана”, прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Для вучняў старэйшых класаў прайшоў агляд выставы “Старонкі мужнасці” пра воінаў-інтэрнацыяналістаў Беларусі – удзельнікаў вайны ў Афганістане. Удзельнікі наведалі гісторыка-краязнаўчы музей “Вытокі”, дзе даведаліся пра баявы шлях воінаў-землякоў у Афганістане. На прыканцы сустрэчы быў паказаны відэафільм “Вывад Савецкіх войск з Афганістана”.