15.02.2018г. Урок памяці «Час сыходзіць і з намі застаецца памяць: Афганістан»


Урок памяці «Час сыходзіць і з намі застаецца памяць: Афганістан» прайшоў у філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка». Бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гістарычнымі падзеямі вайны ў Афганістане,  распавяла аб тым, як мужна і прафесійна выконвалі свой доўг нашы салдаты, як у складаных умовах праяўлялі мужнасць, стойкасць, захоўвалі вернасць. Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёмілися з кнігай «Памяць» у якой можна знайсці імёны тых, хто загінуў у Афганістане. Напрыканцы мерапрыемства ўсе прысутныя паглядзелі дакументальны фільм «15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў».