10.02.2018г. Відэа- экскурсія “Па слядах Рабінзона”

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло чарговае паседжанне аматарскага аб’яднання “Пралеска”. Бібліятэкар прапанавала дзецям кнігі аб прыродзе. Расказала дзецям аб тым, што трэба берагчы нашу прыроду. Берагчы кожнае дрэва, кожны кусцік, не рваць кветкі, не ламаць дрэвы, не руйнаваць гнёзды! У завяршэнні падарожжа прагледзелі відэафільм “Па сцяжынках нашай малой радзімы”.