9.11.2017г. Урок інфармацыйнай культуры “Чамучкіны кніжкі”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Чамучкіны кніжкі”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з вонкавым страеннем кнігі: вокладка, супервокладка, прозвішча аўтара, назва кнігі, месца і год выдання, выдавецтва, ілюстрацыі і ўнутраным афармленнем кнігі: тытульны ліст, малюнак-застаўка, малюнак-канцоўка. Наведвальнікі прынялі ўдзел у гульні "Дай адказ", які знаходзілі ў даведачных выданнях, а потым кожны па чарзе знойдучы патрэбны адказ тлумачыў свае дзеянні.