22.11.2017г. «Ты народжаны для жыцця і дабра»

Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла чарговую сустрэчу аматарскага гуртка «Чамучкі». Тэма сустрэчы «Ты народжаны для жыцця і дабра». Падчас мерапрыемства, дзеці пазнаеміліся з паняццямі - «закон», «абавязак», «права», «зло», «дабро». У гульнявой форме дзеці вучыліся разумець свае абавязкі перад бацькамі і сябрамі. У канцы сустрэчы бібліятэкар расказала казку Л. Н. Талстога «Вавёрка і воўк» і ўсе разам зрабілі выснову, што добраму чалавеку жывецца весялей, чым злому.