“Нацыянальная бібліятэка Беларусі – сімвал нацыі і дзяржавы. Вехі гісторыі”

Да 95-годдзя з дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў бібліятэчны ўрок “Нацыянальная бібліятэка Беларусі – сімвал нацыі і дзяржавы. Вехі гісторыі”. Наведвальнікі даведаліся пра гісторыю Нацыянальнай бібліятэкі, якая была заснавана ў 1922 годзе да часу адкрыцця  16 чэрвеня 2006 года. А на прыканцы ўрока праглядзелі мультымедыйную прэзентацыю Нацыянальная бібліятэка Беларусі сёння”.