Інфармацыйны тыдзень: “Гаворым і чытаем па-беларуску”

З 11 па 17 верасня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” праходзіць інфармацыйны тыдзень: “Гаворым і чытаем па-беларуску”. На працягу тыдня ў бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава: “Беларуская кніга – гэта цікава”, прайшла акцыя: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па – беларуску”. 14 верасня на літаратурную гадзіну “Асветнікі зямлі беларускай” былі запрошаны вучні 7 класа з іх класным кіраўніком. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся пра гісторыю паходжання беларускай мовы, пазнаёміліся са славутымі мясцінамі гарадоў – сталіц пісьменства і іх знакамітымі людзьмі. Напрыканцы мерапрыемства адбылася інтэлектуальная гульня “Чытаем і гаворым па-беларуску”.